Парафія сьвятога Язэпа > Пілігрымка 2013 > Вырушыла XIX грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк
Вырушыла XIX грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк10.07.2013. |
|
Пілігрымка пачалася ў сераду раніцай, 10 ліпеня, Малебнам у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску. У гэты дзень мэтай пілігрымкі ёсць Шуміліна, дзе ў рыма-каталіцкім храме Маці Божай Фацімскай будзе адслужаная Боская Літургія як падзяка Богу за дар веры Беларускага народу. Далей пілігрымы пройдуць праз Обаль (чацвер), Гараны (пятніца), Струнне да Полацка (субота) і будуць разважаць пра подзвіг веры вялікіх сведкаў Хрыста: святых Кірыла і Мятода, ісландскага місіянера Полацка - Торвальда Вандроўніка, святых Уладзіміра і Вольгі, святамучаніка Язафата, Пяці полацкіх пакутнікаў ды іншых святых Беларускага народу. У нядзелю – 14 ліпеня 2013 г. у Полацку, ля храму св. Параскевы Полацкай , будзе адслужаная святочная Боская Літургія ў 10:30 г., у якой вернікі ўзгадаюць 1150 гадоў славянскай Місіі святых Кірыла і Мятода і 1025 гадоў Хросту святога князя кіеўскага Ўладзіміра. (Грэка-каталіцкі храм св. Параскевы Полацкай знаходзіцца ў Полацку ў прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70; даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцавога прыпынка “вул. Бабушкіна”). Вярнуцца назад |