Пошук

Каляндар

 

Беларусь адзначыць 75-годдзе кананізацыі св. Андрэя Баболі  


Беларусь адзначыць 75-годдзе кананізацыі св. Андрэя БаболіСёлета адзначаецца 75 гадоў з дня кананізацыі св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі.
З гэтай нагоды 15 мая 2013 г. у пінскай катэдры і 16 мая ў Іванаве адбудуцца адмысловыя набажэнствы.

Расклад святкаванняў

15 мая — катэдра ў Пінску:
17.00 — арганны канцэрт і рэфераты на тэму гісторыі касцёла і св. Андрэя Баболі
18.00 — урачыстая святая Імша, якую ўузначаліць Апостальскі Нунцый ў Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці

16 мая — касцёл у Іванаве:
10.00 — малітва каля крыжоў на месцы мучаніцкай смерці св. Андрэя Баболі
10.15 — працэсія з месца мучаніцтва да парафіяльнага храму
11.00 — канцэрт і даклады на тэму гісторыі культу св. Андрэя Баболі
12.00 — урачыстая святая Імша
14.00 — малітва пры брацкай магіле, дзе пахаваны кс. Вітальд Івіцкі, Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі, ахвяра Другой сусветнай вайны (быў арыштаваны і расстраляны разам з іншымі заложнікамі).
Гэтае забойства было помстай гітлераўцаў за вызваленне з пінскай турмы партызанаў i за смерць двух немцаў, вартаўнікоў вязніцы.

Даведка: успамін святога Андрэя Баболі адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі 16 мая. Святога мучаніка за яго місіянерскую дзейнасць называюць «Апосталам Палессся» і «Пінскім апосталам». Святы Андрэй Баболя нарадзіўся ў 1591 годзе, а ў 1611 годзе ўступіў у Таварыства Езуса (езуітаў). Пасля навучання ў Віленскай езуіцкай акадэміі і святарскага пасвячэння быў накіраваны на душпастырскую працу. 3 1636 года працаваў сярод уніятаў, узмацняючы іх у каталіцкай веры. Схоплены казакамі, быў жорстка закатаваны ў Янаве Палескім (сёння Іванава) 16 мая 1657 г.

Святлана Жылевіч, Catholic.by

29.04.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier