Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Беларусь адзначыць 75-годдзе кананізацыі св. Андрэя Баболі
Беларусь адзначыць 75-годдзе кананізацыі св. Андрэя Баболі29.04.2013. |
|
З гэтай нагоды 15 мая 2013 г. у пінскай катэдры і 16 мая ў Іванаве адбудуцца адмысловыя набажэнствы. Расклад святкаванняў 15 мая — катэдра ў Пінску: 17.00 — арганны канцэрт і рэфераты на тэму гісторыі касцёла і св. Андрэя Баболі 18.00 — урачыстая святая Імша, якую ўузначаліць Апостальскі Нунцый ў Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці 16 мая — касцёл у Іванаве: 10.00 — малітва каля крыжоў на месцы мучаніцкай смерці св. Андрэя Баболі 10.15 — працэсія з месца мучаніцтва да парафіяльнага храму 11.00 — канцэрт і даклады на тэму гісторыі культу св. Андрэя Баболі 12.00 — урачыстая святая Імша 14.00 — малітва пры брацкай магіле, дзе пахаваны кс. Вітальд Івіцкі, Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі, ахвяра Другой сусветнай вайны (быў арыштаваны і расстраляны разам з іншымі заложнікамі). Гэтае забойства было помстай гітлераўцаў за вызваленне з пінскай турмы партызанаў i за смерць двух немцаў, вартаўнікоў вязніцы. Даведка: успамін святога Андрэя Баболі адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі 16 мая. Святога мучаніка за яго місіянерскую дзейнасць называюць «Апосталам Палессся» і «Пінскім апосталам». Святы Андрэй Баболя нарадзіўся ў 1591 годзе, а ў 1611 годзе ўступіў у Таварыства Езуса (езуітаў). Пасля навучання ў Віленскай езуіцкай акадэміі і святарскага пасвячэння быў накіраваны на душпастырскую працу. 3 1636 года працаваў сярод уніятаў, узмацняючы іх у каталіцкай веры. Схоплены казакамі, быў жорстка закатаваны ў Янаве Палескім (сёння Іванава) 16 мая 1657 г. Святлана Жылевіч, Catholic.by Вярнуцца назад |