Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Святы Айцец падзяляе жалобу Апостальскага Нунцыя

Святы Айцец падзяляе жалобу Апостальскага Нунцыя


1.04.2013.
Святы Айцец падзяляе жалобу Апостальскага НунцыяСвяты Айцец Францішак наступнаю тэлеграмаю, падпісанаю Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіё Бэртонэ, далучыўся да жалобы Яго Эксцэленцыі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці ў сувязі з адыходам у вечнасць яго маці.

«Даведаўшыся пра адыход у вечнасць Вашай дарагой матулі спадарыні Ілкі Джаванны, Святы Айцец жадае даслаць Вам выразы свайго глыбокага спачування, запэўніваючы ў сваёй духоўнай блізкасці, а таксама ўзносячы да Пана гарачыя малітвы аб вечным супакоі для дарагой спачылай, і просіць для Вашай Эксцэленцыі і Вашых родных падтрымкі ў хрысціянскай надзеі і дасылае з вераю ва ўваскрашэнне ў Хрысце як падтрымку сваё Апостальскае благаслаўленне.

Я асабіста таксама далучаюся да жалобы і запэўніваю ў малітоўнай памяці ў эўхарыстычнай цэлебрацыі.

Кардынал Тарчызіё Бэртонэ,
Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці».

Пахавальную святую Імшу, якая адбудзецца ў 14.30 (паводле сярэднееўрапейскага часу) у аўторак 2 красавіка ў Вероне (Італія) у парафіяльным касцёле Святога Духа, узначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Маці прадстаўніка Святога Айца адышла ў вечнасць 29 cакавіка, у Вялікую пятніцу, у Вероне.

Паводле Catholic.by

Вярнуцца назад