Пошук

Каляндар

 

"НЕСЦІ ЦЕПЛЫНЮ НАДЗЕІ"  


"НЕСЦІ ЦЕПЛЫНЮ НАДЗЕІ"Начное чуванне і малітва за Папу Францішка.

У мінскім грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры па вул. Арджанікідзе д. 6,
у ноч з 23 на 24 сакавіка 2013 г. пройде начное чуванне моладзі і малітва за Папу Францішка.

"Несці цеплыню надзеі" - гэта словы якія Папа Францішак накіраваў да вернікаў 19 сакавіка 2013 г.
- у дзень інаўгурацыі свайго служэння як Біскуп Рыму.
Гэтыя словы будуць інспірацыяй малітоўнага чування.

У праграме чування:
23 сакавіка (субота) - 21:00 Вячэрня з духоўнай навукай - запрашаем вернікаў маладых ды менш маладых.

22:30-23:00 Крыжовы шлях (вялікапостная пастаноўка тэатральнай групы).

24 сакавіка (нядзеля) - 00:00-06:30 Начное чуванне.

У часе чування малітва і разважанні над духоўным зместам літургічных тэкстаў.

Заканчваецца чуванне ранішняй нядзельнай Боскай Літургіяй.

21.03.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier