Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > "НЕСЦІ ЦЕПЛЫНЮ НАДЗЕІ"
"НЕСЦІ ЦЕПЛЫНЮ НАДЗЕІ"21.03.2013. |
|
У мінскім грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры па вул. Арджанікідзе д. 6, у ноч з 23 на 24 сакавіка 2013 г. пройде начное чуванне моладзі і малітва за Папу Францішка. "Несці цеплыню надзеі" - гэта словы якія Папа Францішак накіраваў да вернікаў 19 сакавіка 2013 г. - у дзень інаўгурацыі свайго служэння як Біскуп Рыму. Гэтыя словы будуць інспірацыяй малітоўнага чування. У праграме чування: 23 сакавіка (субота) - 21:00 Вячэрня з духоўнай навукай - запрашаем вернікаў маладых ды менш маладых. 22:30-23:00 Крыжовы шлях (вялікапостная пастаноўка тэатральнай групы). 24 сакавіка (нядзеля) - 00:00-06:30 Начное чуванне. У часе чування малітва і разважанні над духоўным зместам літургічных тэкстаў. Заканчваецца чуванне ранішняй нядзельнай Боскай Літургіяй. Вярнуцца назад |