Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Канклаў распачнецца 12 сакавіка
Канклаў распачнецца 12 сакавіка9.03.2013. |
|
Пра гэта са спасылкай на прэс-службу Апостальскай Сталіцы паведамляе Ватыканскае радыё. Рашэнне аб канчатковай даце распачацця выбару новага Пантыфіка было прынята 8 сакавіка падчас працы восьмай сесіі агульнай кангрэгацыі. 10 сакавіка некаторыя кардыналы будуць цэлебраваць святыя Імшы ў сваіх тытулярных касцёлах, якія знаходзяцца ў Рыме. У канклаве прымуць удзел 115 кардыналаў. Працягласць канклаву будзе залежыць ад неабходнай колькасці галасоў, пры якой новы Пантыфік будзе лічыцца абраным. На сёння згодна з апошнімі зменамі ў парадку абрання Папы неабходна, каб за будучага Пантыфіка было аддадзена прынамсі дзве трэці ўсіх галасоў. Новы Папа Рымскі стане 266-м наступнікам Св. Пятра. Больш падрабязна пра працэдуру абрання Папы чытайце тут. Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |