Пошук
Нядзельнае казаньне
|
субота
ЛІСТАПАДА |
З каталіцкімі іерархамі сустрэўся Мітрапаліт Філарэт
21 жніўня Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт сустрэўся з арцыбіскупам Вашынгтона на пенсіі кардыналам Тэадорам Маккарыкам, які цяпер прабывае ў нашай краіне, і Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці. Іерархі наведалі царкву Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар сабора беларускіх святых, пасля чаго для іх была арганізавана экскурсія па будынку адміністрацыйнага цэнтра Беларускага Экзархату. Затым, як паведамляе афіцыйны сайт БПЦ, адбылася гутарка Мітрапаліта Філарэта з каталіцкімі іерархамі. Падчас яе бакі казалі пра актывізацыю сумеснага сведчання пра Хрыста ў сучасным свеце. Кардынал Тэадор Маккарык прыбыў у Беларусь на ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. У межах візіту іерарх цэлебраваў літургію ў касцёле Іказні (з нагоды 100-й гадавіны святыні) і прамовіў да вернікаў мінскай архікатэдры. Паводле Catholic.by |
|
22.08.2012
|






Сёньняшняе чытаньне:
21 жніўня Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт сустрэўся з арцыбіскупам Вашынгтона на пенсіі кардыналам Тэадорам Маккарыкам, які цяпер прабывае ў нашай краіне, і Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці. 