
Як вядома 11 лютага 2012 г., спаўняецца 60 гадоў ад моманту пакутніцкай смерці "ex aerumnis carceris" (ад турэмнага знясілення) у лагеры пад Тайшэтам (Усходні Сібір) а. Андрэя Цікоты з Ордэну айцоў марыянаў, выдатнага царкоўнага і грамадзкага дзеяча першай паловы мінулага стагоддзя.
8 лютага 2012 у Рыме, у Генеральным Доме Ордэна айцоў марыянаў пачалася міжнародная кансультацыйная праграма, прысвечаная даследванню жыцця і мучаніцкага подзвігу Архімандрыта Андрэя Цікоты M.I.C.
Праграма называецца
Seminarium Internationale in Memoriam Archimandritae Andreae Cikota M.I.C.
Чарговыя сесіі першага цыкла гэтага Семінара будуць праходзіць у днях 8-13 лютага 2012 г. У Рыме і Сінт-Ніклаас (Бельгія), у Трумау (Аўстрыя), у Празе (Чэхія) і ў Мінску.
Плануецца таксама другі цыкл гэтага Семінара ў Варшаве, Вільні, Іркуцку, Чыце.
На пачатку сесіі ў Рыме Апостальскі Візітатар БГКЦ Архім. Сяргей (Гаек) перадаў а. Андрэю Пакуле – Генеральнаму Суперыёру Ордэна айцоў марыянаў для архіва электронную копію Акта аб смерці Архімандрыта Андрэя Цікоты.
Гэты Акт аю смерці Архімандрыта Андрэя Цікоты быў знойдзены ў 1998 годзе рускім грэка-каталіцкім даследчыкам з г. Чыта (Расея) Сяргеям Кудраўцавам, у архіве КГБ па Чыцінскай вобласці.
[Акт о смерти Архимандрита Андрея Цикоты]
10236 т.4 л.149
АКТ
1952 года, февраля 13 дня,
Больница № 2 “Озерстроя”
Мы, нижеподписавшиеся: Начальник больницы лейтенант м/с Конопля, лечащий врач з/к Макагонский и врач з/к Ставров составили настоящий акт о том, что 11-го февраля 1952 года умер з/к Цикота Андрей Феликсович, л/д 3-352, рождения 1891 года, уроженец Свинтянского уезда, б. Виленской губ..
Национальность – белорус.
Осужден по ст.58 - п.п. 4, 6, 11 У.К. сроком на 25 лет.
Конец срока – 15.01.1974.
Причина смерти: Остановка сердечной деятельности при явлении общей интоксикации организма, вызванной туберкулезным менингитом, при наличии туберкулезного перитонита с обширными, массовыми и сплошными спайками всех органов брюшной полости, облитерации плевральных полостей легких, эмфиземы легких, хронического нефрита, дегенерации миокарда, жирового перерождения печени и кахексии.
Начальник Б-цы
лейтенант м/с /Конопля/
леч. Врач з/к /Макагонский/
врач з/к /Стовров/