На шляху мучаніцкага подзвігу Экзарха Антона i вернікаў Палесся і Гарадзеншчыны
 8 лютага ўзгадваецца дзень нараджэння Экзарха Антона Неманцэвіча (нар. 8.02.1893 у Пецярбургу). У рамках Году памяці, калі адзначаецца 70 год мучаніцкага подзвігу Экзарха Антона (Неманцэвіча) і вернікаў Палесся і Гарадзеншчыны, грэка-католікі тых рэгіёнаў у малітве ўзгадваюць мужныя бязвінныя ахвяры нацыскіх карных акцыяў і моляцца за праслаўленне Ярарха-пакутніка. У нядзелю 5 лютага 2012 г. Настаяцель грэка-каталіцкай парафіі ў Івацэвічах – а. Андрэй Буйніч у Літургіі і малітве ўзгадаў мучаніцкі подзвіг Экзарха і вернікаў парафіі Бабровічы. За ахвяры карных акцый 1942 г. на Слонімшчыне а. Андрэй маліўся ў Слоніме, у касцёле Айцоў капуцынаў, перад каранаванай Іконай Маці Божай Жыровіцкай. Экзарха Антона і яго паству, што загінула на Гарадзеншчыне, Апостальскі Візітатар БГКЦ Архім. Сяргей (Гаек) узгадаў сярод вернікаў грэка-каталіцкай парафіі ў г. Ліда ў тую ж нядзелю – 5 лютага 2012 г. «Подзвіг мужнасці і вернасці нашых айцоў у веры заклікае нас усё ж больш любіць Бога, Царкву і Бацькаўшчыну» - сказаў Архім. Сяргей.
|