Пошук

Каляндар

 

Валанцёрская акцыя парафіі Хрыста Чалавекалюбцы ў Маладзечне  


Валанцёрская акцыя парафіі Хрыста Чалавекалюбцы ў МаладзечнеЗ ініцыятывы настаяцеля і вернікаў грэка-каталіцкай парафіі ў Маладзечне ў нядзелю 29-га студзеня 2012 г. валанцёры хрысціянскага Руху св. Мікалая наведалі мясцовую школу-інтернат для дзяцей з парушэннямі зроку, якім прадставілі Калядную праграму.

Уся акцыя закончылася ў грэка-каталіцкім храме Хрыста Чалавекалюбцы, якую ўзначаліў настаяцель парафіі – а. Алесь Шыбека.

Валанцёрская акцыя парафіі Хрыста Чалавекалюбцы ў МаладзечнеВаланцёрская акцыя парафіі Хрыста Чалавекалюбцы ў МаладзечнеВаланцёрская акцыя парафіі Хрыста Чалавекалюбцы ў МаладзечнеВаланцёрская акцыя парафіі Хрыста Чалавекалюбцы ў МаладзечнеВаланцёрская акцыя парафіі Хрыста Чалавекалюбцы ў МаладзечнеНа Службе валанцёры падзякавалі Міласэрнаму Хрысту за дапамогу ў правядзенні акцыі і папрасілі блаславення для ўсіх дзетак, якія апынуліся ў складаных жыццёвых абставінах.

***

Вось што пра гэтую падзею кажуць самі валанцёры:

“На гэты раз мы наведалі школу-інтэрнат для дзяцей з аслабленым зрокам у г. Маладзечна. Нягледзячы на тое, што люты ўжо не за гарамі, акцыя “Святы Мікалай ідзе да дзяцей” працягваецца.
Асабіста я хвалявалася, бо ніколі не працавала з дзецьмі, якія дрэнна бачаць, альбо не бачуць увогуле. Якія гульні праводзіць? Ці патрэбны грым акторам? Перажыванні былі дарэмныя! Гэта, на маю думку, было лепшым нашым выступленнем. Можа таму, што дзеткі былі актыўнымі і дружнымі, з ахвотай удзельнічалі ва ўсіх гульнях.
Пераапраналіся валанцёры-акторы ў бібліятэцы. Здзівілі памеры кніг. Напрыклад, кніга “Прыгоды Нільса з дзікімі гусямі” азбукай Брайля будзе выглядаць як адзін з тамоў Савецкай энцыклапедыі. Яе нават трымаць вельмі цяжка. Дзіўна, асабіста я магу чытаць усё, што захачу, рэальна і віртуальна, а хтосьці толькі тое, што надрукавана азбукай Брайля.
Дзеткі сустракалі нас “на ура!” Толькі хтосьці глядзеў, а хтосьці сваімі рукамі абмацоўваў, прыбліжаў свой нос-курнос амаль да твайго і пытаўся: “А што гэта за чорная пляма? А навошта яна? А дзе твае кіпцюры? А чаму ты ў рукавіцах?” І смяяліся, і абдымалі цябе. Але больш за усіх дасталася хвасту Аднарога! А былі і такія, што ўвесь час сядзелі на сваіх мейсцах (амаль заўсёды так робяць старэйшыя, бо не хочуць бавіцца разам з малымі). Але ў гэтым інтэрнаце ўсё трошкі інакш. Калі ў дзіцяці цалкам адсутнічае зрок, то хлопчыкі і дзяўчынкі проста сядзелі і усміхаліся, бо толькі чулі цябе. Але калі актор падыходзіў, дакранаўся, частаваў цукеркамі, яны пачыналі адчуваць-уяўляць.
І гэта зусім не страшна! Бо дзіцячая радасць і адкрытасць не могуць напалохаць.
Я яшчэ вельмі-вельмі малады валанцёр (толькі месяц як далучылася да Хрысціянскага валанцёрскага руху імя св. Мікалая), але магу з упэўненасцю сказаць, што тут можна займацца тым, што табе падабаецца, столькі, колькі захочаш, і да таго ж, гэта каму-небудзь акрамя асабіста цябе (мы маем такую надзею) таксама прыносіць карысць і радасць”.
(Алена, валанцёр)


***

“Негледзячы на па-сапраўднаму зімовае надвор’е, наш візіт да дзяцей з аслабленым зрокам у маладзечанскім інтэрнаце падаўся мне вельмі цёплым і радасным. Дзеці вельмі чакалі нас, чакалі нечага незвычайнага, чароўнага – адным словам – казкі. І падаецца, мы з Божай дапамогай, змаглі іх не расчараваць. Гульні, конкурсы, казачныя героі, - а галоўнае – адкрытасць і шчырасць сэрцаў – усё гэта зрабіла нашую сустрэчу незабыўнай. Вельмі ўразіла тое, як натуральна, без ніякага страху і нялоўкасці камунікуюць бачучыя дзеці з тымі, хто не бачыць нічога, ці амаль нічога. Падаецца, што гэта вельмі важны досвед роўнасці, аднолькавай вартасці кожнага чалавека, - досвед, якога, нажаль у наш час не хапае ў нашым грамадстве.
Таксама вельмі прыемна здзівіў надзвычайна высокі ўзровень творчасці таленавітасці, які мы ўбачылі ў нашых новых маленькіх сяброў: дзяўчына-падлетак, якая амаль не бачыць – займаецца пляценнем з бісеру… Яе сяброўка, якая бачыць толькі святло і цемру – цудоўна спявае… Вельмі хочацца маліцца, каб гэтыя таленты, дадзеныя ім Богам, развіваліся на Ягоную хвалу.
А таксама вельмі хочацца прыехаць у Маладзена яшчэ раз, і нават не раз”!
(Наталля , валанцёр)



2.02.2012

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier