Пошук

Каляндар

 

Яго Святасць Бенядыкт XVI пра сям’ю  


Яго Святасць Бенядыкт XVI пра сям’юГод 2012 праходзіць у БГКЦ пад дэвізам “Евангелізацыя – пакліканне сям’і”.
У гэтым кантэксце звяртаем увагу чытачоў нашага сайта на архіпастырскае навучанне Першаярарха Каталіцкай Царквы адносна пагрозаў, што пагражаюць сям’і.


У сваім прывітанні да дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага пры Святым Пасадзе, Яго Святасць Бенядыкт XVI выказаўся пра аднаполыя шлюбы, якія ўсё больш прапагандуюцца на працягу апошніх дзесяці год у розных краінах свету некаторымі магутнымі міжнароднымі арганізацыямі.
Святы Айцец звяртае ўвагу, што гэтыя саюзы ўяўляюць сабой не што іншае, як пагрозу для чалавецтва.
Паводле ягоных словаў, стварэнне сям’і, заснаванай на шлюбе паміж мужчынам і жанчынай, абумоўлена не толькі грамадскай дамовай, але і з’яўляецца асноўнай ячэйкай любога грамадства. “Такім чынам, палітыкі, якія падрываюць інстытут сям’і, пагражаюць чалавечай годнасці і самой будучыні чалавецтва”.

***
Блаславёны Ян Павел ІІ згадваў, што “шлях супакою – гэта шлях моладзі”, таму што менавіта яна з’яўляецца “маладосцю народаў і грамадстваў, маладосцю кожнай сям’і і ўсяго чалавецтва”. Менавіта маладыя людзі прымушаюць нас сур’ёзна ўспрымаць іх прагненне праўды, справядлівасці і міру. Таму ім я прысвяціў штогадовае пасланне на святкаванне Міжнароднага дня Міру, названае “Выхоўваць моладзь для справядлівасці і супакою”.
Выхаванне з’яўляецца падставовым пытаннем для ўсіх пакаленняў, таму што ад яго залежыць здаровае развіццё кожнай асобы, як таксама і будучыня ўсяго грамадства. Па-гэтаму выхаванне – гэта заданне першаснага значэння ў складаных і далікатных часах. Акрамя зразумелай мэты – прывесці маладых людзей да адпаведнага пазнання рэчаіснасці, а значыць і праўды, выхаванне мае патрэбу ў месцах.
Першым з іх з’яўляецца сям’я, збудаваная на шлюбе мужчыны і жанчыны. Размова ідзе не пра звычайную грамадскую дамову, але пра сапраўную ячэйку грамадства. Таму палітыкі, якія прыносяць шкоду сям’і, пагражаюць годнасці чалавека і будучыні грамадства. Асяродак сям’і мае падставовае значэнне для выхаваўчага працэсу і для самога развіцця асобаў і дзяржаў. Сёння неабходны палітыкі, якія ацэньваюць яго вартасць і такім чынам спрыяюць грамадскай еднасці і дыялогу.
Менавіта ў сям’і мы адкрываемся на свет і на жыццё, а, як я меў нагоду ўзгадаць падчас майго падарожжа ў Харватыю, “адкрыццё на свет з’яўляецца знакам адкрытасці на будучыню”.
Бенядыкт XVI, 9.01.2012.

11.01.2012

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier