Пошук
Нядзельнае казаньне
|
Казанне на Хрышчэнне Гасподняе (Богаз’яўленне) |
нядзеля
СТУДЗЕНЯ |
Нядзеля Закхея |
Навучальны год 2007-2008
Навучальны год 2007-2008 у нашай нядзельнай школцы распачаўся традыцыйна ў пачатку кастрычніка. І адразу адбыліся зьмены: заняткі перастала наведваць група старэйшых дзяцей, якія ўваходзяць у зграйку ваўчанят. Яны рыхтуюцца стаць скаўтамі, таму для іх цяпер праходзяць асобныя катэхезы. Між іншым, на іх дзеці вучацца чытаць Евангельле, а самае галоўнае – перажываць евангельскія падзеі і дастасоўваць да свайго асабістага жыцьця.
Затое засталася група дзетак, якія сёлета рыхтуюцца да Першай Споведзі і Урачыстага Прычасьця. Яны займаюцца паводле нашых новых падручнікаў “Я рыхтуюся да сустрэчы з Богам”, створаных Аленай Маркоўкай (за што ёй асаблівае “дзякуй”). Яшчэ адна “навінка”: цяпер заняткі мы вядзем у пары з Дашай Сушай. Ёй дзякуй за адвагу, кемлівасьць і вялікую любоў да дзяцей. Даша вядзе так званыя практычныя заняткі, на якіх замацоўвае з дзецьмі матэрыял папярэдняга ўроку.
А яшчэ мы стварылі бацькоўскі камітэт нядзельнай школцы, у які ўвайшлі матушка Сьвятлана Абламейка, Сьвятлана Жукоўская, Валеры Тамілін і Юра Мазуркевіч. На іх дапамогу мы вельмі разьлічваем у новым паўгоддзі.
У плянах нядзельнай школкі ёсьць яшчэ некалькі выездаў з дзецьмі на працягу навучальнага году (толькі я зараз не скажу, куды, каб была неспадзяванка).
Пасьля вялікіх калядных вакацыяў чакаем усіх на занятках!

С. Вікторыя