Пошук

Каляндар

 

Навучальны год 2005-2006


У 2005-2006 годзе нашу нядзельную школку наведвала 12 дзяцей і працавала дзьве групы: малодшая і старэйшая.

На занятках старэйшай групы мы знаёміліся са зьместам і структурай Боскай Літургіі. Каб глыбей пазнаць яе сэнс, ў рамках аднаго з заняткаў дзеці ўдзельнічалі у Праскамідыі – першай частцы Літургіі, прыносячы свае просьбы і намеры. Вывучалі таксама літургічнае адзеньне і інтэр’ер храма.

Галоўнай падзеяй гэтага году было радаснае здарэньне – да Першай Споведзі і Урачыстага Сьвятога Прычасьця прыступіліся два нашых выхаванца – Алесь Губарэвіч і Валерый Тамілін. Гэта адбылося на Сьвята Уваходу Гасподняга ў Ерусалім (Вербніцу).

Нашы выхаванцы з вялікай ахвотай удзельнічаюць таксама ў падрыхтоўцы сьвята Нараджэньня Гасподняга, рыхтуючы калядную містэрыю для парафіі і гасьцей.

Сталася ўжо добрай традыцыяй, што дзеці нядзельнай школкі кожны год зьбіраюць так званы “самарытанскі кашэль” (г. зн. калядныя падарункі, сабраныя ўласнымі рукамі) для дзяцей-сіротаў з менскіх прытулкаў.

С. Вікторыя



2007/2008 навучальны год >>>>> Аб нядзельнай школцы

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier