Слава Ісусу Хрысту!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.
|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
аўторак
ЛІСТАПАДА |
| 31.12.2021 |
| 31.12.2021 |
Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзэ д. 6 гадз. 18:30 – Боская Літургія - Малітвы падзякі за мінулы 2021 год *** Парафія Святога Духа Чырвоны касцёл – ніжні храм гадз. 18:30 – Боская Літургія - Малітвы падзякі за мінулы 2021 год СУБОТА, 1 студзеня 2022 – Новы Год; - Абразанне Гасподняе Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзэ д. 6 гадз. 12:00 – Боская Літургія св. Васіля Вялікага *** Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі Капліца Душпастырскага цэнтра, зав. Снежны д. 7 гадз. 12:00 – Боская Літургія св. Васіля Вялікага *** Парафія Святога Духа гадз. 11:00 – Боская Літургія св. Васіля Вялікага |
| 24.12.2021 |
Віншаваньне Архімандрыта Сяргея (Гаека), Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі, з сьвятам Раства Хрыстовага 2021 году.
|
| 24.12.2021 |
Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 25.12.21, 11:00.
**** Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы. |
| 23.12.2021 |
| 22.12.2021 |
| 22.12.2021 |
Памінальная св. Імша за супакой душы святой памяці а. Уладзіслава: 22 снежня 2021 у Чырвоным касцёле ў Мінску, у 19:00 гадз. + + + 22 снежня 2021 г. спаўняецца 20 год ад смерці а. Уладзіслава Чарняўскага, беларускага рыма-каталіцкага святара, які праз пераклады на беларускую мову Бібліі і рыма-каталіцкіх літургічных тэкстаў зрабіў вялікі ўнёсак у сучасную беларускую культуру. Прапануем увазе чытачоў некалькі звестак з ягонай біяграфіі (адрэдагаваных на аснове розных крыніцаў а. Андрэем Абламейкам). |
| 21.12.2021 |
| 21.12.2021 |
| 18.12.2021 |
Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 19.12.21, 11:00.
**** Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы. |






Сёньняшняе чытаньне:

