Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


30.04.2022

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св. Язафата ў г. Ліда. 01.05.2022.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

26.04.2022

Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы зышоў на пенсіюМітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы sui iuris (свайго права) Ян Бабяк SJ зышоў на пенсію.

 

Ватыкан, 25 красавіка 2022: Прэс-цэнтр Святога Пасаду абвясціў сёння, што Святы Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіравання грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіепархіяй (Славакія), прадстаўленую архібіскупам-мітрапалітам Янам Бабякам SJ, і прызначыў біскупа Пятра Руснака, браціслаўскага епарха,  Апостальскім Адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіепархіі.

 

Паводле сайта грэка-каталіцкай епархіі Браціславы

23.04.2022

Папа Францішак: я гатовы зрабіць усё, каб спыніць вайнуУ інтэр’ю аргентынскаму выданню La Nación Святы Айцец нагадаў, што вайна з’яўляецца анахранізмам у сучасным свеце, а таксама паведаміў, што была скасавана яго сустрэча з Патрыярхам Маскоўскім Кірылам.

 

Размаўляючы з журналістам Хаакінам Маралесам Салам Францішак заўважыў, што Апостальская Сталіца няспынна прыкладае намаганні дзеля спынення вайны. “Ватыкан не адпачывае. Я не магу расказаць дэталі, бо тады гэта ўжо не будуць дыпламатычныя намаганні, але спробы ніколі не прыпыняюцца”, - сцвердзіў Пантыфік.

 

Гаворачы пра значэнне візіту да пасла Расіі пры Святым Пасадзе, здзейсненага 25 лютага 2022 года, Папа заўважыў: “Я пайшоў туды сам. Я не хацеў, каб мяне нехта суправаджаў. Гэта была мая асабістая адказнасць. Гэта было рашэнне, прынятае падчас ночы чування, думаючы пра Украіну. Для таго, хто хоча бачыць рэчы такімі, якімі яны з’яўляюцца, зразумела, што я ўказаў ураду на тое, што ён можа неадкладна пакласці канец вайне. Калі быць шчырым, я хацеў зрабіць штосьці, каб больш не было ніводнай смерці ва Украіне. Нават адной. І я гатовы зрабіць усё”, - прызнаўся Пантыфік.

21.04.2022

Папа далучыўся да просьбы ААН аб пасхальным перамір’і ва УкраінеФранцішак падтрымаў заклік Генеральнага сакратара ААН да велікоднага перамір’я ва Украіне. Зала Друку апублікавала 21 красавіка 2022 года адпаведнае паведамленне.

 

“У Пальмовую нядзелю Францішак папрасіў аб велікодным перамір'і з мэтай дасягнення міру. Святы Пасад і Папа далучаюцца да закліку да перамір'я з нагоды святкаванне Вялікадня па юліянскім календары 24 красавіка, які Антоніу Гутэрыш, Генеральны сакратар ААН, па ўзгадненні з архіепіскапам Святаславам Шаўчуком, кіраўніком Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, скіраваў 19 красавіка 2022 года”, - гаворыцца ў афіцыйным тэксце.

 

Францішак, “усведамляючы, што для Бога няма нічога немагчымага”, просіць аб эвакуацыі насельніцтва, “якое апынулася ў пастцы ў зонах ваенных дзеянняў”, і аднаўленні міру. Ён звяртаецца таксама да тых, хто нясе палітычную адказнасць, і просіць іх прыслухацца да заклікаў людзей да міру.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

21.04.2022
«Каб бомбы і ракеты змоўклі»Сусветная Рада Цэркваў другі раз просіць Патрыярха Кірыла заклікаць да спынення агню ва Украіне.

Сусветная Рада Цэркваў у сваім другім звароце да Патрыярха Кірыла папрасіла яго выкарыстаць свой духоўны аўтарытэт і заклікаць да спынення агню на час Велікодных святаў па юліянскім календары, каб вернікі мелі магчымасць адсвяткаваць спакойна урачыстасць.

«Людзі страцілі давер і надзею на палітыкаў і на магчымасць мірных перамоваў і спыненне агню», — напісаў протаіерэй Ян Саўка, выконваючы абавязкі генеральнага сакратара СРЦ, у лісце ад 19 красавіка.
19.04.2022

Гадавіна абрання Бэнэдыкта XVI на Пасад святога Пятра19 красавіка 2022 года адзначаецца 17-я гадавіна абрання Бэнэдыкта XVI на Пасад святога Пятра. 28 лютага 2013 года Папа дабравольна завяршыў свой пантыфікат.

 

Абраны Пантыфікам 19 красавіка 2005 года, кардынал Ёзэф Ратцынгер стаў 265-м Наступнікам святога Пятра і самым пажылым Біскупам Рыма за апошнія 275 гадоў. “Пасля вялікага папы Яна Паўла ІІ кардыналы выбралі мяне, простага і сціплага работніка ў вінаградніку Пана”, - такімі словамі ён прывітаў натоўп вернікаў на плошчы святога Пятра адразу пасля канклава.

 

Свой пантыфікат Бэнэдыкт XVI засяродзіў на асноўнай місіі Касцёла, заснаванай на любові да Бога. Ён часта падкрэсліваў патрэбу аднаўлення веры на аснове глыбокіх і асабістых адносін паміж чалавекам і Хрыстом.

16.04.2022
16.04.2022

Арцыбіскуп Кандрусевіч у Вялікую пятніцу: Няхай Крыж прымірыць нашу расколатую Бацькаўшчыну15 красавіка, у Вялікую пятніцу, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю літургіі Мукі Пана ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл).


У гэты дзень вернікі ўшаноўваюць Крыж Хрыста, які стаў прыладаю збаўлення свету.

 

У прамоўленай падчас набажэнства гаміліі заслужаны іерарх падкрэсліў, што Крыж з’яўляецца сімвалам хрысціянства, таму што ён нагадвае свету аб ахвярнай любові Хрыста, якую Ён выказаў чалавецтву праз свае пакуты і смерць.

16.04.2022

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 17.04.2022. 10:00 - Пасхальная Ютрань, 11:00 Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

16.04.2022

Катэхеза а. Андрэя Буйніча.

 


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier