Пошук
Нядзельнае казаньне
|
аўторак
ЛІСТАПАДА |
Арцыбіскуп Кандрусевіч у Вялікую пятніцу: Няхай Крыж прымірыць нашу расколатую Бацькаўшчыну
У гэты дзень вернікі ўшаноўваюць Крыж Хрыста, які стаў прыладаю збаўлення свету.
У прамоўленай падчас набажэнства гаміліі заслужаны іерарх падкрэсліў, што Крыж з’яўляецца сімвалам хрысціянства, таму што ён нагадвае свету аб ахвярнай любові Хрыста, якую Ён выказаў чалавецтву праз свае пакуты і смерць.
«Езус аддаў сваё жыццё за нас і заклікае нас зрабіць тое ж самае для нашых братоў і сясцёр», — сцвердзіў арцыпастыр.
«Пасланне крыжа з’яўляецца парадаксальным, таму што яно супярэчыць самому сабе. На самай справе ў гэтай супярэчнасці знаходзіцца неад’емная праўда, бо смерць нараджае новае жыццё.<…> Такім чынам Крыж Хрыста паказвае, як адмоўнае ператвараецца ў станоўчае.
Ён зазначыў, што Вялікая пятніца — гэта дзень, каб у мітусні сучаснага свету спыніцца і падумаць пра сэнс мукі і смерці Езуса Хрыста.
«Крыж Хрыста займае важнае месца ў таямніцы збаўлення і з’яўляецца арыенцірам у нашым жыцці. Ён вядзе да свабоды і ўваскрасення, якое надае сэнс пакутам і смерці. Гэта вельмі актуальна ў наш час, калі наша Бацькаўшчына і братняя Украіна, дзе ўжо другі месяц не спыняецца вайна, нясуць свой цяжкі крыж.
Крыж Езуса прымірыў чалавецтва з Богам.
Няхай ён прымірыць нашу расколатую Бацькаўшчыну, каб у ёй панавала згода, узаемная любоў, дух прабачэння, справялівасць і свабода. Няхай прывядзе да прымірэння паміж ваюючымі ва Украіне братнімі народамі, каб там запанаваў мір і справядлівасць; каб больш не было Каінаў, якія забіваюць сваіх братоў Абэляў, каб замест кананады пушак гучаў спеў анёлаў: „Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі“»,— узнёс малітоўны заклік арцыпастыр.
На заканчэнне арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў прысутных салідарна ўскласці на свае плечы крыж адзін аднаго і не баяцца выпрабаванняў крыжа штодзённага жыцця, «бо ў ім наша збаўленне і такі жаданы мір».
Фота: Віктар Ведзень / Catholic.by |
|
16.04.2022
|






Сёньняшняе чытаньне:
