Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


10.08.2023

ВЕРУ Ў АПОСТАЛЬСКУЮ ЦАРКВУУ сераду 9 жніўня 2023 г. у Цэнтры Праведнага Язэпа ў Мінску мужчыны мінскіх грэка-каталіцкіх парафій працягнулі святкаванне Перамянення Гасподняга і ўшанавалі Апостала Мацея.

 

Прачыталі (адспявалі) скарынаўскі Акафіст Імю Ісуса ды ўдзельнічалі ў Боскай літургіі. Шматлікія мужчыны (з Мінска і з па-за Мінска) далучыліся духоўна. Асаблівая падзяка тром харыстам: Сяргею, Арцёму ды Алесю за спеў Акафіста.

9.08.2023

Папа Францішак: Сусветныя дні моладзі паказалі – братэрскі свет магчымы“Сусветныя дні моладзі паказалі ўсім, што магчымы іншы свет: свет братоў і сясцёр, дзе сцягі ўсіх народаў лунаюць разам, побач, без нянавісці, без страху, без закрытасці, без зброі!”, - сказаў Святы Айцец.

 

Падчас агульнай аўдыенцыі ў Зале Паўла VI у Ватыкане, якая прайшла 9 жніўня 2023 года і стала першай пасля перыяду летняга адпачынку, Францішак падвёў вынікі свайго Апостальскага падарожжа ў Партугалію, якое здзейсніў з 2 па 6 жніўня з нагоды 37-х Сусветных дзён моладзі, што прайшлі ў Лісабоне.

5.08.2023
Свята ПерамяненняСвята Перамянення прыпадае на той час, калі спеюць плады. Са старажытных часоў у Царкве ў гэты дзень у падзяку Богу адбываецца блаславенне першаплодаў. Гэты звычай хрысціянская Царква пераняла са Старога Запавету, які прыпісваў прыносіць першы плён у храм Гасподні. У Кнізе Зыходу чытаем: «Пачаткі пладоў зямлі тваёй прынось у дом Госпада, Бога твайго» (Вых. 23, 19). "Калі прыйдзеце ў зямлю, - сказана ў кнізе Лявіт, - якую Я даю вам, і будзеце жаць на ёй збожжа, дык прынясіце першы сноп збожжа вашага да святара" (Ляв. 23, 10).
5.08.2023

Юнакі і дзяўчаты з Беларусі разам з арцыбіскупам Станеўскім супольна перажываюць дні моладзі ў ЛісабонеЗ 2 па 4 жніўня ўдзельнікі Сусветных дзён моладзі, якія праходзяць у сталіцы Партугаліі Лісабоне, збіраліся на сустрэчы Rise up, падчас якіх супольна маліліся і разважалі на вызначаныя тэмы.


Удзельнікі СДМ з Беларусі, якія прыбылі ў Лісабон разам з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Юзафам Станеўскім, збіраліся на сустрэчы ў лісабонскім касцёле святога Стэфана.

4.08.2023
Папа Францішак на цырымоніі адкрыцця СДМ-2023: Бог любіць нас!Памятаць і нагадваць адзін аднаму аб тым, што Бог любіць нас, - заклікаў Францішак удзельнікаў цырымоніі адкрыцця Сусветных дзён моладзі – 2023 у Лісабоне.

 

Увечары 3 жніўня 2023 года Францішак прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Сусветных дзён моладзі, якая прайшла ў лісабонскім парку Эдуарда VII. З гэтага вялізнага парка, названага ў гонар караля Вялікабрытаніі, адкрываецца выдатны від на гарадскія пагоркі і кварталы. Парк упрыгожваюць штучныя сажалкі, скульптуры, павільён і аранжарэя, а таксама самы вялікі ў свеце сцяг Партугаліі.

1.08.2023

У жніўні Папа Францішак запрашае маліцца за моладзь з нагоды СДМ27 ліпеня было абнародавана відэа, у якім Папа Францішак асабіста агучыў сваю малітоўную інтэнцыю на жнівень.


Як паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, яна звязаная з правядзеннем Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне.

1.08.2023

Святы Альфонс Лігуоры1 жніўня Царква святкуе памяць св. Альфонса Лігуоры, Настаўніка Царквы, заснавальніка Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў, які памёр у гэты дзень у 1787 г.

 

У 1732 г. св. Альфонс далучыў да евангелізацыі сярод найбольш занядбаных людзей групу святароў - так з'явілася Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля.

1.08.2023

1 - 14 жніўня: УСПЕНСКІ ПОСТ1 жніўня пачынаецца самы малады з чатырох гадавых пастоў — Успенскі.

 

Ім мы рыхтуемся да найвялікшага свята Найсвяцейшай Багародзіцы, яе святога Успення. Так мы наследуем пост і малітвы Беззаганнай Дзевы Марыі, якімі Яна рыхтавалася да сустрэчы свайго Божага Сына ў сваім святым Унебаўзяцці. Успенскі пост таксама вядомы як Багародзічны, а таксама Спасаўскі.

31.07.2023

Трыумф веры. У Росіцы адбыліся ўрачыстасці ў гонар блаславёных айцоў марыянаўУ апошнія дні ліпеня сэрцы вернікаў напаўняе асаблівае пакліканне: пакліканне пераадолець цяжкасці, пакліканне пакінуць дома ўсе свае справы, пакліканне выправіцца ў шлях і прыбыць у Росіцу. Тут  28 і 29 ліпеня адбыліся ўрачыстасці ў гонар блаславёных Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча.


80 год таму айцы марыяне прынялі пакутніцкую смерць разам з даручанай Хрыстом паствай. Больш за паўтары тысячы людзей згарэлі ў агні.

28.07.2023

НА ШЛЯХУ ДА РОСІЦКІХ МУЧАНІКАЎ - дзень 3-ціКандак 13 (АКАФІСТУ РОСІЦКІМ МУЧАНІКАМ):  

Блаславёныя пакутнікі, адважныя сьведкі Хрыстовыя, Антоні і Юры, адгукнуліся вы ўсёй душой на заклік Божы, на патрэбы і гора людзей, прыняўшы сьмерць у духу любові разам з братамі ў Росіцы. Праз вас Міласэрны Бог зрабіўся прысутным у цярпеньнях шматлікіх ахвяраў вайны. Вы сталіся прыкладам сапраўднай хрысьціянскай пакоры, нязломнай веры і вялікай любові. Таму на вас спадзяемся і надзею маем дасягнуць жыцьця вечнага вашымі малітвамі. І Хрысту Госпаду, які праз вас праславіўся, сьпяваем песьню ўсхваленьня: 

 “Алілуя”.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier