Слава Ісусу Хрысту!
Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
субота
ЛІСТАПАДА |
| 23.01.2012 |
| 22.01.2012 |
| 21.01.2012 |
| 20.01.2012 |
| 20.01.2012 |
| 19.01.2012 |
| 18.01.2012 |
| 18.01.2012 |
| 18.01.2012 |
Перамененыя праз перамогу Ісуса Хрыста (пар. 1 Кар 15, 51–58)18–25 студзеня 2012 г. ва ўсім свеце праходзіць Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Да гэтай малітвы, па добрай традыцыі, далучаецца і Каталіцкая Царква ў Беларусі. Сёлета тэксты да так званага экуменічнага тыдня ўпершыню падрыхтавалі хрысціяне Польшчы. Яго тэмай сталі словы з Першага Паслання да Карынцянаў — «Перамененыя праз перамогу Ісуса Хрыста». У межах Тыдня экуменічныя набажэнствы з удзелам прадстаўнікоў розных канфесій пройдуць у мінскай рымска-каталіцкай архікатэдры і гродзенскім катэдральным касцёле. У Мінску ў суботу 21 студзеня ў 19:30 (пасля святой Імшы аб 18:30) распачнецца Супольная малітва прадстаўнікоў розных канфесій (у тым ліку і духавенства грэка-каталіцкага) у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У гродзенскай катэдры набажэнства Слова Божага і набажэнства святла адбудзецца 24 студзеня ў 18:30. Шчыра заахвочваем далучыцца да супольнай малітвы за адзінства хрысціянаў. |
| 17.01.2012 |

Сёньняшняе чытаньне:

Перамененыя праз перамогу Ісуса Хрыста (пар. 1 Кар 15, 51–58)