Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


2.07.2012
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬАдышоў у вечнасць Сяргей Вітушка

2 ліпеня 2012 г. раніцай у лякарні ў Вільні памёр Сяржук Вітушка. Яму было 47 гадоў.

Сяргей належаў да той групы беларускай моладзі, якая ў 1990 г. ініцыявала рэгістрацыю першай адноўленай грэка-каталіцкай парафіі ў Мінску.
Жывучы ўжо ў Вільні, калі бываў у Мінску, наведваў набажэнствы ў нашай парафіі Праведнага Язэпа.
Падчас доўгай і цяжкай хваробы наведаў яго ў лякарні ў Вільні архімандрыт Сяргей і а. Андрэй Абламейка.

Пахавальная паніхіда за Слугу Божага Сяргея адбудзецца 4 ліпеня ў Мінску, у грэка-каталіцкім храме ў Цэнтры святога Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6, ст.м. «Аўтазаводская»).

Пасля службы Сяргей Вітушка будзе пахаваны ў родавай вёсцы Рагава.

Вечная яму памяць!
30.06.2012
У Мінску адбыўся прыём у гонар папы Бэнэдыкта XVI29 чэрвеня 2012 г. у Мінску адбыўся прыём з нагоды 7-годдзя Пантыфікату і 85 гадоў з дня нараджэння Яго Святасці Бэнэдыкта XVI. Па запрашэнні Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці адзначыць гэту падзею сабраліся каталіцкія іерархі Беларусі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, прадстаўнік Праваслаўнай Царквы, прадстаўнікі гарадской улады, дыпламатычных місій, Міністэрства Замежных спраў, ААН.

На прыёме прысутнічалі прадстаўнікі пасольстваў Францыі, Італіі, Германіі, Балгарыі, Сірыі, Ірака, Еўрапейскага Саюза, Турцыі, Румыніі, Ірана, Чэхіі, Ізраіля, Казахстана, Арменіі, Польшчы, Швейцарыі, Японіі, Малдовы, Палестыны, Літвы, Паўднёвай Афрыкі.

Падчас адкрыцця цырымоніі прагучалі гімны Ватыкана і Беларусі.
8.06.2012
Мінск стане экуменічнай сталіцай Еўропы ў 2014 г.Падчас III Каталіцка-праваслаўнага форуму, які праходзіць 5–8 чэрвеня 2012 г. у сталіцы Партугаліі Лісабоне, было прынята рашэнне аб правядзенні наступнага форуму ў Мінску. Аб гэтым паведаміў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які прымае ўдзел у працы сёлетняй экуменічнай сустрэчы, прысвечанай тэме «Эканамічны крызіс і беднасць: выклікі для Еўропы».

Падобныя форумы праводзяцца раз на два гады па чарзе ў краінах з каталіцкай і праваслаўнай большасцю па запрашэнні адпаведнага біскупа. На гэты раз такое запрашэнне прыйшло ад Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта.
21.05.2012
Справаздачна-выбарчая канфэрэнцыя Біблійнага таварыства РБ20 траўня 2012 г. ў Менску прайшла справаздачна-выбарчая канфэрэнцыя Біблійнага таварыства Рэспублікі Беларусь. Сёлета Біблійнаму таварыству споўнілася 20 гадоў.

Галоўнае дасягненьне Таварыства апошніх часоў – доўгачаканае выданьне поўнай Бібліі ў перакладзе на беларускую мову. Тэкст зроблены на аснове перакладу сьветлай памяці а. Уладыслава Чарняўскага, адрэдагаванага і выпраўленага згодна з тэкстам Новай Вульгаты.
18.05.2012
ЛІДА: прэзентацыя кнігі “Грэка-каталіцкая Царква на Лідчыне”16 траўня ў г. Ліда адбылася прэзентацыя кнігі лідскага гісторыка Леаніда Лаўрэша “Грэка-каталіцкая царква на Лідчыне”.
Прэзентацыя адбылася ў двух месцах – у гарадской бібліятэцы ды ў музеі.

Абедзве сустручы, на якіх сабралося прыкладна некалькі дзесяткаў людзей, ачольвала ганаровае прадстаўніцтва. Яно складалася з самога аўтара кнігі, двух грэка-каталіцкіх святароў (а. Андрэя Буйніча, адміністратара грэка-каталіцкай парафіі ў г. Ліда ды а. Андрэя Крата, душпастыра грэка-каталіцкай парафіі ў Гродне) і прафесар гістарычных навук сп. Святланы Марозавай.
15.05.2012
Асвячэнне адноўленай сядзібы Беларускай Каталіцкай Місіі ў ЛонданеУ нядзелю, 13 траўня 2012 г., у Лондане адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне адноўленага (пасля рэканструкцыі) “Марыян-Хаўза” (Marian House) - сядзібы Беларускай Каталіцкай Місіі ў Англіі, у якім будзе знаходзіцца беларускі рэлігійны і культурны Цэнтр святога Кірылы Тураўскага.

Боскую Літургію ў нядзелю раніцай узначаліў Апостальскі Візітатар для беларусаў Замежжа, мітрафорны протаярэй Аляксандр Надсан, у саслужэнні Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея (Гаека), душпастыра беларускіх грэка-католікаў Антвэрпана (і ўсёй Бельгіі) а. Яна Майсейчыка і дапаможнага святара Беларускай Каталіцкай Місіі ў Англіі а. Сяргея Стасевіча.
У нядзельнай Літургіі ўдзельнічалі таксама славацкія грэка-католікі.
14.05.2012
Свята гарадзенскай парафіі Маці Божай ФацімскайУ нядзелю 13 траўня 2012 г. сваё свята адсвяткавала гарадзенская парафія Маці Божай Фацімскай.

Святкаванне адбывалася ў кантэксце ўспаміну 70-годдзя мучаніцкага подзвігу экзарха Антона Неманцэвіча і яго паствы.

Як адзначыў на пачатку ўрачыстай Літургіі душпастыр парафіі а. Андрэй Крот „асоба экзарха Антона асабліва блізкая для вернікаў гарадзенскай парафіі, бо Альбярцін і Слонім, дзе адбывалася яго служэнне знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай Гарадзенскай вобласці”.

Урачыстую Літургію ўзначаліў протапрасвітар Цэнтральна-Заходняга протапрасвітарату БГКЦ а. Яўген Усошын. У сваім казанні ён прадставіў экзарха Антона як чалавека, які палаў агнём любові да Бога і стаў узорам хрысціянскага подзвігу.
12.05.2012
Працягваецца малітоўны ўспамін ахвяраў вайны7-10 траўня на Беларусі быў быў з візітам Сакратар Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў архібіскуп Кірыл (Васіль). Візіт быў прысвечаны малітоўнаму ўспаміну мучаніцкага подзвігу экзарха беларускіх грэка-католікаў а. Антона Неманцэвіча і ягонай паствы на Палессі і Гарадзеншчыне ў 1942-43 гадах. Яго Высокадастойнасць памаліўся ў храмах Слоніма і Івацэвічаў – месцах успаміну ахвяраў нацысцкага пераследу на Палессі і Гродзеншчыне, і ў мемарыяльным комплексе Хатынь – месцы нацыянальнага ўспаміну ўсіх бязвінных ахвяраў Другой Сусветнай вайны.

Малітоўны ўспамін Мучаніцкага подзвігу працягваецца. 13 траўня на парафіяльным свяце гарадзенскай парафіі Маці Божай Фацімскай і 20 мая на парафіяльным свяце св. Кірыла і Мятода ў Баранавічах.
10.05.2012
Слово Его Высокопреосвященства Митрополита Филарета на встрече с представителями Католической Церкви в Минском Епархиальном управлении Белорусской Православной Церкви 10 мая 2012 г.10 мая 2012 года в конференц-зале Минского Епархиального управления состоялась встреча Патриаршего Экзарха всея Беларуси Митрополита Минского и Слуцкого Филарета с представителями Римско-Католической Церкви. Во встрече приняли участие секретарь Конгрегации Римской курии по делам Восточных Церквей архиепископ Кирилл Василь, Апостольский нунций в Республике Беларусь архиепископ Клаудио Гуджеротти, а также апостольский визитатор для греко-католиков Беларуси архимандрит Сергей (Гаек).
10.05.2012
Прадстаўнік Ватыкана маліўся з вернікамі Мінска9 мая ў межах візіту ў Беларусь сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Кірыл Васіль прыняў удзел у літургіі ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены. Узначаліў Імшу Апостальскі нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроцці.

Чырвоны касцёл, як заўважыў арцыбіскуп Кірыл, з’яўляецца сімвалам горада Мінска і каталіцкай супольнасці. Сімвалічна таксама, што пад яго дахам моляцца католікі як лацінскага, так і ўсходняга абраду. Грэка-Каталіцкая Царква, як падкрэсліў ватыканскі іерарх, злучана з глыбокімі каранямі нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў і вынікае з ідэі адзінства Цэркваў.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier