Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


26.06.2016

Сустрэча Святога Айца з армянскімі каталіцкімі біскупаміПершым пунктам трэцяга дня візіту папы Францішка ў Арменію, які праходзіць пад дэвізам: “Візіт у першую хрысціянскую краіну”, 26 чэрвеня 2016 г. была сустрэча ў Эчміядзінскім палацы з армянскімі каталіцкімі біскупамі. На сустрэчы было прысутных 14 епіскапаў. Святы Айцец асабіста паразмаўляў з кожным іерархам, як таксама з некаторымі святарамі, якія працуюць у краіне.

 

Католікі складаюць больш за 9 працэнтаў усіх жыхароў Арменіі. Паводле статыстык іх амаль 280 тыс. Душпастырскую паслугу для іх выковае 3-ы біскупы і 27-м святароў. Да прыняцця сакраманту святарства падрыхтоўваецца 6-ць клерыкаў.

26.06.2016
Сабор на Крыце ўхваліў тэксты па аўтаноміі і дыяспарыСабор Праваслаўных Цэркваў, які праходзіць на Крыце пад кіраўніцтвам Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея, ухваліў два тэксты — па аўтаноміі і спосабах яе абвяшчэння і па праваслаўнай дыяспары. Пра гэта паведаміў архіепіскап Тэлміскі Іоў, прадстаўнік Патрыярха Канстанцінопальскага ва Усеправаслаўным сакратарыяце.
22.06.2016

XXII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 12-16 ліпеня 2016Дэвіз ХХІІ пілігрымкі:

 

Веру ў адзіную Царкву, 1596 - 2016

 

Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў - пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы.

19.06.2016
Яго Святасць Папа Францішак заклікаў маліцца за Усеправаслаўны СаборМаліцца ў інтэнцыі Усеправаслаўнага Сабору, заклікаў папа Францішак пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі”, якая прайшла 19 чэрвеня 2016 г. у Ватыкане. “Сёння, ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа па юліянскім календары, якога прытрымліваецца Праваслаўная Царква, цэлебрацыяй Боскай Літургіі, на Крыце пачаўся Усеправаслаўны Сабор. Злучымся ў малітве за нашых братоў праваслаўных, просячы Святога Духа, каб дапамагаў сваімі дарамі Патрыярхам, архіепіскапам і епіскапам сабраным на Саборы”, - сказаў Папа.
17.06.2016

Спадчына святых Кірыла і Мятода – падмурак грэка-каталіцкага душпастырстваУ грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі духовая спадчына Апосталаў Славянаў – святых Роўнаапостальных Кірыла і Мятода з’яўляецца каштоўнай крыніцай натхнення ў розных душпастырскіх праграмах. Так было і ў першай палове 2016 г.

 

Беларускія грэка-каталіцкія святары, семінарысты ды прадстаўнікі вернікаў удзельнічалі ў кірыла-мятодыеўскіх багаслоўска-пастырскіх кансультацыях і святкаваннях у розных краінах Еўропы: у Празе, Вільні, Кастамлотах, Варшаве, Любліне, Вене, Падуі, Рыме, Бары (Італія).

 

У гэтым годзе беларускія грэка-католікі звяртаюць увагу на асаблівы працяг традыцыі святых Кірыла і Мятода, якім была выдавецкая дзейнасць беларускага першадрукара – Францішка Скарыны.

16.06.2016
Праграма ўрачыстасцяў у Будславе 1-2 ліпеня 2016 г.Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе 1 і 2 ліпеня пройдуць на тэму «Надзея ў Божай міласэрнасці» і будуць прысвечаны 25-годдзю заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі.
4.06.2016
“Міласэрны Хрыстос Чалавекалюбец яднае святароў і вернікаў”У мінулыя дні святары і вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ўключыліся ў сумеснае з рыма-католікамі святкаванне ўрачыстасці Божага Цела ды ўрачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Ісуса.

 

Як вядома, 10 дзён пасля ўрачыстасці Зыходу Святога Духа (Пяцідзесятніцы) ў каляндары лацінскага абраду прыпадае ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела) – у гэтым годзе гэта быў чацьвер 26 траўня.

 

У гэты дзень у Гродне заканчваўся Нацыянальны Эўхарыстычны Кангрэс прысвячаны Божай Міласэрнасці. Вечарам ў рыма-каталіцкім катэдральным саборы спецыяльны папскі пасланнік – кардынал Зянон Грахалеўскі ўзначаліў св. Імшу, пасля якой працэсія са Святымі Дарамі прайшла па вуліцах гораду да францішканскага касцёла за Нёманам.

У працэсіі Божага Цела ў Гродне 26 траўня 2016 г., побач рыма-каталіцкіх біскупаў, духавенства і вернікаў, побач архімандрыта Сяргея (Гаека) удзельнічалі прадстаўнікі грэка-каталіцкага духавенства Заходняга дэканата (а. Андрэй Крот з Гродна, а. Андрэй Буйніч з Ліды, дыякан Вячаслаў Гарчакоў з Івацэвічаў), якія разам з вернікамі адмыслова прыбылі ў паломніцтве ў Гродна.

3.06.2016

“Жыць сапраўднай радасцю любові для іншых і з іншымі”У Рыме Яго Святасць Папа Францішак завяршыў “Юбілей святароў”.

 

Сэрца Добрага Пастыра – павінна быць крыніцай натхнення для сэрцаў сучасных душпастыраў, адзначыў Святы Айцец Францішак 3 чэрвеня 2016 г. у Рыме падчас св. Імшы на заканчэнне “Юбілею святароў”, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Ісуса Хрыста.

Папа служыў св. Імшу на плошчы св. Пятра разам са шматлікімі кардыналамі, біскупамі і святарамі – сярод якіх была і група святароў з Беларусі – між іншымі беларускія Айцы Аблаты Беззаганнай Дзевы Марыі (з а. Пятром Бялевічам ОМІ з Пінска), а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС з Жодзіна а таксама архімандрыт Сяргей Гаек МІС.

2.06.2016
Напярэдадні кананізацыі ў Рыме Заснавальніка Ордэну Айцоў МарыянаўЗ нагоды кананізацыі ў Рыме айца Станіслава Папчынскага беларуская моладзь падрыхтавала фільм пад назвай "Пад сцягам Беззаганнай Дзевы Марыі" - Айцец Станіслаў Папчынскі і яго Ордэн Марыянаў.
2.06.2016

Юбілей заснавальніка “беларускага” Ватыканскага радыё120 гадоў таму нарадзіўся славуты каталіцкі святар, журналіст і патрыёт Беларусі, заснавальнік беларускага вяшчання Ватыканскага радыё – кс. Пётр Татарыновіч. Гэта адбылося 2 чэрвеня 1896 г. у вёсцы Гайнін, на Случчыне. Яго жыццё, як і многіх іншых святароў ХХ ст., было нялёгкім. Кс. Пётр быў не з тых, хто задавольваўся малым і баяўся ісці супраць плыні. За гэта расплочваўся “нязручнасцямі” і папрокамі.

 

Яшчэ будучы субдыяканам ён прамаўляў казанні па-беларуску, а “парафіяне з вялікай зацікаўленасцю слухалі казанні, плакалі і цешыліся...”, узгадваў у кнізе “Родная мова ў святынях” кс. Адам Станкевіч.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier