Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


10.02.2019
Віншаванне Апостальскага Нунцыя Архібіскупа Габара Пінтэра з юбілеем архімандрыта СяргеяДарагі Айцец Сяргей, заахвочваю Вас далей дарыць сябе, як дорыць сябе нам наш Госпад, быць хлебам для Божага народа, даверанага Вашай апецы. ўслед за Святым Апосталам Паўлам прагну сказаць Вам: "Дык не пакідайце адвагі вашай, якая мае вялікую ўзнагароду". (Гбр 10, 35)
10.02.2019

“Трываць на шляху веры, трываць у служэнні Госпаду”У суботу, 9 лютага 2019 г. у грэка-каталіцкім храме душпастырскага цэнтра св. Язэпа ў Мінску адбылося святкаванне памяці святых Кірылы і Мятода, Апосталаў Славянаў і Пакравіцеляў Еўропы ( 1150-я гадавіна спачыну св. Кірылы ў Рыме 14 лютага 869 г.).


У рамках гэтага свята адзначана таксама 70-дзе архімандрыта Сяргея (Гаека) Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі.

8.02.2019
ЯГО БЛАСЛАВЕНСТВА СВЯТАСЛАЎ ПРЫВІТАЎ ПАТРЫЯРШАЙ ГРАМАТАЙ АРХІМАНДРЫТА СЯРГЕЯ З 70-ГОДДЗЕМБацька і Глава Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Святаслаў асабіста і ад імя Сінода Біскупаў УГКЦ павіншаваў патрыяршай граматай архімандрыта Сяргея (Гаека), Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў у Беларусі, з нагоды 70-годдзя.
4.02.2019

Апостальскі Нунцый наведае мінскіх грэка-католікаў і ўзначаліць святкаванне памяці святых Кірылы і МятодаУ суботу, 9 лютага 2019 г. Апостальскі Нунцый ў Рэспубліцы Беларусь Архібіскуп Габар Пінтэр наведае грэка-каталіцкі душпастырскі цэнтр св. Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзэ 6), дзе ўзначаліць Боскую Літургію ў гонар святых Кірылы і Мятода, Апосталаў Славянаў і Пакравіцеляў Еўропы.


Ва ўрачыстасці прымуць удзел Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможныя Біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Уладыкі Юры Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі.

 

Пачатак Боскай Літургіі ў 11:00 гадз.

16.01.2019

З 18 па 25 студзеня — Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў (+тэксты набажэнства)Першыя ідэі міжканфесійнай малітвы за адзінства хрысціянаў з’явіліся ў ХІХ стагоддзі. Таму можна казаць, што гэты Тыдзень малітваў мае больш як стогадовую гісторыю, у сувязі з чым стала ўжо традыцыяй адзначаць гэтае «свята экуменізму».


Кожны год паміж 18 і 25 студзеня — паміж даўнім святам катэдры св. Пятра і святам навяртання св. Паўла, апостала, — хрысціяне розных канфесій збіраліся разам па ўсім свеце на экуменічнае набажэнства, малітвы, канферэнцыі, канцэрты і іншыя сустрэчы. Дзе-нідзе ў гэтым кірунку праводзіцца так шмат розных мерапрыемстваў, што Тыдзень малітвы, насуперак сваёй назве, працягваецца нашмат даўжэй: некалькі тыдняў ці нават месяц.

13.01.2019

Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў РумыніюУ шэрагу міжнародных падарожжаў Францішка ў 2019 г. з’явілася яшчэ адно: пасля паездкі ў Балгарыю і Македонію, абвешчанай на 5-7 мая 2019 г., Папа адправіцца ў Румынію, паведаміла 11 студзеня Зала Друку.

 

У пераважна праваслаўнай краіне ён будзе знаходзіцца з 31 мая па 2 чэрвеня. Дэвіз Апостальскага падарожжа: “Ідзём разам”. На лагатыпе: Божы народ, якія ідзе пад абаронай Багародзіцы. Выява спасылаецца на тое, што Румынію часта называюць “Садам Маці Божай”. Гэту формулу выкарыстоўваў і Ян Павел ІІ падчас свайго візіту ў краіну. Лагатып аформлены ў колерах нацыянальнага сцяга Румыніі: сінім, жоўтым і чырвоным.

28.12.2018

Слова пра святога ЯзэпаУ візатыйскай літургічнай традыцыі Памяць святога і праведнага Язэпа адзначаецца ў Нядзелю пасля Раства Хрыстовага. У 2018 годзе - 30 снежня.


Мы чуем ад евангеліста Лукі што святы Язэп паходзіў «з дому і роду Давідавага» (Лк 2, 4). Нягледзячы аднак на гэтае шляхетнае паходжанне сам Язэп быў чалавекам вельмі сціплым, небагатым, займаўся простай фізычнай працай. Язэп таксама апісаны ў літургічных тэкстах як асоба ўжо сталага узросту у якім любыя зьнешнія зьмены даюцца чалавеку адносна складана. Якім бы ні было паходжанне Язэпа здаецца што ані ў ягоным жыцці ані ў ягонай асобе не засталося нічога супольнага з вялікімі дзеямі і харызмамі ягоных далекіх продкаў.

26.12.2018

40 год таму адышоў да Госпада а. Язэп ГермановічАйцец Язэп Германовіч -  беларускі каталіцкі святар лацінскага і візатыйскага абраду (іераманах-марыянін), пісьменнік, паэт і публіцыст (літаратурны псеўданім — Вінцук Адважны). Нарадзіўся 4 сакавіка 1890 г. у Гальшанах, памёр 26 снежня 1978 г. у Беларускай Каталіцкай Місіі ў Лондане.


Адзначаючы 40 год ягонага спачыну прапануем ўвазе чытача артыкул д-ра Янкі Трацяка пра гэтага выдатнага каталіцкага святара і пісьменніка.

26.12.2018

Арцыбіскуп Габар Пінтэр у вігілію Нараджэння Пана: «У гэтую ноч мы адкрываем, што нашае наканаванне — вечнае жыццё з Богам»У вігілію Божага Нараджэння Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр узначаліў святую Імшу ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску.


«Святы Айцец Францішак казаў: "У гэтыя дні мы шмат думаем пра падарункі... Але на самой справе Той, хто дае сапраўдны падарунак, — гэта Бог, наш Айцец, які дорыць нам Езуса!" — сказаў арцыбіскуп на пачатку Імшы. — Сёння Бог дае нам яшчэ адну магчымасць адрадзіцца і дазволіць маленькаму і адначасова магутнаму Дзіцяці нарадзіцца ў нашых сэрцах».

Аднак, заўважыў іерарх, гэты цуд можа «хутка стаць шэрай штодзённасцю, дзе не будзе месца для Езуса ў нашых сэрцах, а толькі клопаты і шматлікія думкі пра святочны стол, сустрэчу гасцей, падарункі...». «А Езус тут! Ён не спяшаецца да стала, да гасцей, да падарункаў. Ён спяшаецца да вас, да мяне. Спяшаецца ў нашыя сэрцы, каб напоўніць іх Сабою. Выбар за намі: мітуслівыя клопаты альбо шчырая сустрэча з Любоўю і ў Любові!» — дадаў ён.

21.12.2018

“Хрыстос нарадзіўся – славім Яго!”Расклад грэка-каталіцкіх багаслужбаў на свята Раства Хрыстовага 2018 г. ў г. Мінску


ПАНЯДЗЕЛАК, 24 снежня: Святы Вечар перад Раством Хрыстовым

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы
Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзэ д. 6

 

гадз. 18:00 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага

Дзяленне каляднай прасфорай


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier