Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


1.04.2020

Рэкалекцыі праводзіць а. Андрэй Буйніч 

"Як я стаўлюся да Бога, да людзей, да самога сябе?"

 Рэкалекцыі (ч. ІІ) праводзіць грэка-каталіцкі святар з Ліды - а. Андрэй Буйніч

 

1.04.2020

“Асаблівая Чатырыдзесятніца”У духу братэрскай сулучнасці з католікамі візантыйскага абраду ў Грэцыі прапануем разважанні іхняга Іерарха.

 

Дастойны Біскуп Мануэль (Нін)

Апостальскі Экзарх у Афінах

 

Калі я пісаў гэтыя нататкі, у мяне была спакуса надаць ім назву “Атыповая Чатырыдзесятніца”. Сапраўды, апрача таго смутку і страху што ўкараняюцца ў нашых сэрцах, ёсць вельмі дзіўнае, сказаў бы, нетыповае адчуванне ад таго, што прыходзіцца перажываць (у гэтыя дні). Да Вялікага Посту рыхтуемся зазвычай з дапамогай больш інтэнсіўнай, з пункту гледжання літургіі, праграмай і рытмам багаслужэнняў. У гэтым часе робім пастановы, абмяжоўваючы сябе ў шматлікіх рэчах, разважаем пра пост, стрыманасць, адрачэнне, пра добрыя, нават вельмі добрыя і карысныя, аскетычныя практыкі.

30.03.2020

Рэкалекцыі праводзіць а. Андрэй Буйніч 

"Здабываць Святога Духа" (ад 11:28 хв.)

Рэкалекцыі (ч. І) праводзіць грэка-каталіцкі святар з Ліды - а. Андрэй Буйніч 

 

30.03.2020

25 сакавіка 2020 г. Усяленскі Патрыярх Бартламей маліўся "Ойча наш" у сулучнасці з Папам ФранцішкамМалітва “Ойча наш”, прачытаная ў сэрцы Фанара, рэзідэнцыі Усяленскага Канстанцінопальскага Патрыярха, і пасланне блізкасці да італьянскага народа, які моцна пацярпеў ад каранавіруса.

 

Патрыярх Бартламей далучыўся такім чынам да малітвы, абвешчанай 25 сакавіка апоўдні Папам Францішкам, які папрасіў кіраўнікоў усіх хрысціянскіх Цэркваў "аб'яднаць свае галасы да Нябёсаў" у той час калі “чалавецтва трымціць перад пагрозай пандэміі”.

29.03.2020

Казанне на 5-ю нядзелю Вялікага Посту а. Андрэя Буйніча. Ліда, парафія св. Язафата, 29 сакавіка 2020 года.

 

26.03.2020

Папа Францішак удзеліць анлайн надзвычайнае благаслаўленне Urbi et orbi — магчымасць атрымаць поўны адпустЯк ужо паведамляласяу пятніцу 27 сакавіка а 18-й гадзіне (у 20.00 па мінскім часе) Папа Францішак узначаліць у двары ватыканскай базылікі святога Пятра асаблівае набажэнства аб выбаўленні ад каранавірусу.

 

Набажэнства будзе складацца з чытання Божага слова, малітоўных просьбаў і адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 

На заканчэнне малітвы Святы Айцец удзеліць надзвычайнае благаслаўленне Urbi et orbi — «Гораду і свету» з магчымасцю атрымаць поўны адпуст.

24.03.2020

Анлайн Трансляцыя З Боскай Літургіі З ВячэрняйДалучайцеся да трансляцыі і святкуйце свята Дабравешчання анлайн у Facebook! Трансляцыю арганізоўвае Грэка-каталіцкая парафія св. Язафата г. Ліда. Пачатак 25 сакавіка а 18:00.

 

Спасылка на старонку трансляцыі - https://facebook.com/events/2530502830613225

23.03.2020

Святы Айцец абвясціў дзве малітоўныя ініцыятывыНа пандэмію віруса мы адкажам універсальнай малітвай, - сказаў Папа пасля малітвы “Анёл Панскі”, якую правёў 22 сакавіка 2020 г. з бібліятэкі Апостальскага палацу ў Ватыкане.

 

“У гэтыя выпрабавальныя дні, калі чалавецтва дрыжыць ад пагрозы пандэміі, я хачу запрасіць усіх хрысціянаў аб’яднаць свае галасы, звяртаючыся да нябёсаў. Я запрашаю ўсіх кіраўнікоў цэркваў і старшыняў усіх хрысціянскіх супольнасцей, разам з усімі хрысціянамі розных канфесій, упрошваць Усявышняга, Усемагутнага Бога, адгаворваючы адначасова малітву, якую навучыў нас Езус, наш Пан. Запрашаю ўсіх рабіць гэта шмат разоў на працягу дня, але і разам сказаць "Ойча наш" у наступную сераду, 25 сакавіка, апоўдні. У гэты дзень, калі многія хрысціяне адзначаюць Звеставанне Найсвяцейшай Панны Марыі, Таямніцу Уцелаўлення Божага Сына, няхай Пан пачуе аднадушную малітву ўсіх сваіх вучняў, якія рыхтуюцца святкаваць перамогу Уваскрослага Хрыста", сказаў Пантыфік.

22.03.2020

У часы эпідэміі Папа Францішак запрашае ўсіх хрысціянаў, незалежна ад канфесіі, памаліцца ў сераду 25-га сакавіка ў 12:00 малітвай, якой навучыў нас Госпад.

 

22.03.2020

Незвычайнае набажэнства ў надзвычайнай сітуацыі. У Мінску хрысціяне, мусульмане і юдэі разам маліліся аб выбаўленні ад каранавірусуУвечары 21 сакавіка ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх веравызнанняў, а таксама мусульманаў і юдэяў прайшла Міжрэлігійная малітва аб выбаўленні ад пандэміі каранавірусу.


Перад набажэнствам у Чырвоным касцёле адбылася святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier