Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

25 сакавіка 2020 г. Усяленскі Патрыярх Бартламей маліўся "Ойча наш" у сулучнасці з Папам Францішкам  


25 сакавіка 2020 г. Усяленскі Патрыярх Бартламей маліўся "Ойча наш" у сулучнасці з Папам ФранцішкамМалітва “Ойча наш”, прачытаная ў сэрцы Фанара, рэзідэнцыі Усяленскага Канстанцінопальскага Патрыярха, і пасланне блізкасці да італьянскага народа, які моцна пацярпеў ад каранавіруса.

 

Патрыярх Бартламей далучыўся такім чынам да малітвы, абвешчанай 25 сакавіка апоўдні Папам Францішкам, які папрасіў кіраўнікоў усіх хрысціянскіх Цэркваў "аб'яднаць свае галасы да Нябёсаў" у той час калі “чалавецтва трымціць перад пагрозай пандэміі”.

 

У відэароліку, размешчаным у Facebook, служба Усяленскага патрыярхату паказала Патрыярха Бартламея, калі той маліўся “Ойча наш” у духоўнай еднасці з Папам Францішкам.

 

Напрыканцы малітвы Патрыярх звярнуўся па італійску з пасланнем да Італіі.

“Сёння мы ўсе разам молімся апоўдні па запрашэнні і прапанове Яго Святасці Папы Францішка малітвай “Ойча наш”, просячы аб ласцы нашага Нябеснага Айца. Адвагі!”

 


30.03.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier