Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


21.04.2025
Папа Францішак адышоў у вечнасць21 красавіка 2025 года ў 7.35 раніцы Папа Францішак адышоў у вечнасць. Пра яго смерць паведаміў кардынал Кэвін Фарэл, які падкрэсліў, што ўсё жыццё Святога Айца было прысвечана служэнню Богу, Касцёлу і асабліва найбяднейшым.

 

"Дарагія браты і сёстры, з глыбокім болем мушу абвясціць пра смерць нашага Святога Айца Францішка. У 7.35 гэтай раніцы Біскуп Рыма, Францішак, вярнуўся ў дом Айца. Яго жыццё цалкам было прысвечана служэнню Пану і Яго Касцёлу", - адзначыў кардынал Фарэл у сваім звароце.

19.04.2025

ВЯЛІКДЗЕНЬ – 2025Велікодныя Службы ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

 

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая

(вул. Арджанікідзе, д. 6)

 

19 красавіка 2025 - ПАСХАЛЬНАЯ НОЧ (ВЯЛІКАЯ СУБОТА

гадз. 21:00 – Пасхальная Працэсія і Ютрань

і Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

Блаславенне велікодных страваў

 

20 красавіка 2025 +++ НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА +++

гадз. 12:00 - Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

Блаславенне велікодных страваў

 

21 красавіка 2025 - СВЕТЛЫ ПАНЯДЗЕЛАК 

гадз. 18:30 - Святочная Боская Літургія

 

 

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Парафія Святога Духа

(зав. Снежны, д. 7)

 

19 красавіка 2025 - Вялікая Субота

гадз. 10:00 - Вячэрня з Літургіяй Васіля Вялікага

Блаславенне велікодных страваў

 

19 красавіка 2025 - ПАСХАЛЬНАЯ НОЧ (ВЯЛІКАЯ СУБОТА

гадз. 20:00 – Пасхальная Працэсія, Светлая Ютрань

і Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

Блаславенне велікодных страваў

 

20 красавіка 2025 +++ НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА +++

гадз. 10:00 - Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

Блаславенне велікодных страваў

19.04.2025
18.04.2025

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦАВялікая Пятніца мае характар, адменны ад усіх іншых дзён. Царква быццам стаіць у маўчанні і са страхам глядзіць, як Бог памірае за людзей. Літургіі – нават Літургіі Раней Асвячаных Дароў – няма, бо ў гэты дзень Хрыстос прыносіцца не пад выглядам хлеба і віна, але ва ўласнай асобе. 

 

Дзень пачынаецца службаю "Пакутаў Госпада Бога і Збаўцы Нашага Ісуса Хрыста" або ютранню з дванаццаццю евангельскімі чытаннямі пра пакуты і смерць Хрыста. Чытанні чаргуюцца з асобымі антыфанамі і іншымі спевамі, у якіх перагукваюцца пачуцці ўсхвалення Госпада, пакланення, жалю, і жаху перад учынкам богазабойцаў. Такім чынам Царква крок за крокам перажывае разам з Хрыстом апошнія гадзіны Ягонага жыцця на зямлі: Апошнюю Вячэру, малітву ў Гетсыманскім садзе, арышт, допыт на двары першасвятара, суд Пілата, крыжовую дарогу, укрыжаванне на Галгоце, смерць і пахаванне. Аднак смерць Хрыста не была паразаю. У час, калі, здавалася, усё было страчаным і на свеце запанавала непраглядная цемра, Ён здзейсніў вялікую перамогу над смерцю і дараваў вечнае жыццё роду людскому. 

17.04.2025
Папа Францішак у Вялікі чацвер: святарства – служэнне надзеі народу БожамуУ гаміліі, падрыхтаванай для Імшы Хрызма, Францішак нагадаў святарам пра іх місію служэння, падкрэсліваючы, што святарства з'яўляецца не ганаровай пасадай, а служэннем Божаму народу.

 

17 красавіка 2025 года, у Вялікі чацвер, у Базіліцы Святога Пятра ў Ватыкане адбылася традыцыйная Імша Хрызма, падчас якой была зачытана гамілія, падрыхтаваная Святым Айцом. У сваім глыбокім разважанні ён звярнуўся да сутнасці святарскага служэння, заснаванага на прыкладзе Хрыста.

17.04.2025

TRIDUUM SACRUM = "Святое Триденствие"Дні Пакутаў Хрыста і Пасха Гасподняя – 17-18-19/20 красавіка 2025. 

 

Дні малітвы за Царкву, за Папу Францішка, за святаслужыцеляў, за Беларусь, за нас саміх...

15.04.2025

Памяці Айца Аляксандра Надсана (1926-2015)15 красавіка 2025 года, спаўняецца 10 гадоў з дня смерці выдатнага беларускага рэлігійнага і грамадскага дзеяча ў эміграцыі – айца Аляксандра Надсана.

 

Айцец Аляксандр быў знакавай постаццю для беларускай дыяспары і адраджэння Грэка-Каталіцкай Царквы. Нарадзіўшыся ў Гарадзеі, ён прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Другой сусветнай вайны, апынуўся ў эміграцыі, дзе прыняў святарскі сан.

14.04.2025

Агульнагарадскі Крыжовы шлях пройдзе на Залатой Горцы ў Мінску16 красавіка, у Вялікую сераду, па тэрыторыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе набажэнства Крыжовага шляху з удзелам вернікаў усіх каталіцкіх парафій сталіцы.

 

Агульнагарадское набажэнства Крыжовага шляху традыцыйна адбываецца падчас Вялікага тыдня ў найстарэйшай каталіцкай парафіі сталіцы, на тэрыторыі даўніх Залатагорскіх могілак.

Адметнасцю сёлетняга пакаяльнага набажэнства будзе тое, што праводзіць яго будуць служыцелі Альфа курса ў Мінску.

14.04.2025

ВЯЛІКІ ТЫДЗЕНЬ ПАКУТАЎ ХРЫСТОВЫХВялікі Тыдзень у сціслым сэнсе пачынаецца ў панядзелак. Гэты дзень, а таксама аўторак і серада, былі апошнімі днямі публічнай дзейнасці Хрыста.

 

Ён навучаў у святыні, вёў спрэчкі з фарысэямі, садукеямі і святарамі, якія хацелі злавіць Яго на слове, каб пасля абвінаваціць. Хрыстос не толькі адказваў ім, але выкрываў іхнюю няшчырасць і крывадушнасць. Такім чынам нарастаў канфлікт, які непазбежна вёў да трагічнага канца. Можна сказаць, што гэтыя дні праходзілі пад ценем Крыжа.

12.04.2025

Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых і Пасха Гасподняя – 2025МІНСК: Парафія Праведнага Язэпа – Парафія св. Мікалая (вул. Арджанікідзе, д. 6)


+13.04.2025 – ВЕРБНАЯ НЯДЗЕЛЯ, Уваход Ісуса Хрыста ў Ерусалім

гадз. 10:00 - Боская Літургія, асвячэнне вербачак

гадз.15:00 - Боская Літургія, асвячэнне вербачак


+14.04.2025 - ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 


+15.04.2025 - ВЯЛІКІ АЎТОРАК

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 


+16.04.2025 - ВЯЛІКАЯ СЕРАДА

гадз. 17:30 – Споведзь

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 

 

17.04.2025 - ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР 

гадз. 18:30 - Вячэрня з Боскай Літургіяй

 

18.04.2025 - ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА 

гадз. 18:30 - Вячэрня, Вынас Плашчаніцы, Пакланенне Плашчаніцы 

 

19.04.2025 - ПАСХАЛЬНАЯ НОЧ (ВЯЛІКАЯ СУБОТА

гадз. 21:00 - Пасхальная Працэсія і Ютрань

і Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

Асвячэнне велікодных страваў

 

20.04.2025 +++ НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА +++

гадз. 12:00 - Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

 

21.04.2025 - СВЕТЛЫ ПАНЯДЗЕЛАК 

гадз. 18:30 - Святочная Боская Літургія


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier