Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


30.07.2020
Папа Францішак прызначыў дапаможнага біскупа ў МасквеПапа Францішак прызначыў дапаможным біскупам архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве з тытулярнай кафедрай у Акве Бізацэнскай (Aquensis in Byzacena) айца Мікалая Дубініна, святара Ордэну братоў меншых канвентуальных (Расійская генеральная кустодыя святога Францішка Асізскага).

Як паведамляе руская рэдакцыя парталу Vatican News, францішканін з’яўляецца таксама гвардыянам кляштару св. Антонія Цудатворцы ў Санкт-Пецярбургу.
26.07.2020
Простая трансляцыя Боскай Літургіі з капліцы парафіі св. Язафата ў г. Ліда. 26.07.2020



****
Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!
19.07.2020
Развітальнае слова архімандрыта Сяргея (Гаека) на Пахаванне Біскупа Мукачаўскага Уладыкі Мілана (Шашыка)Высокадастойны Айцец Біскуп Мілан!

Ісус Хрыстос, Збавіцель наш, Першасвятар і Госпад Царквы паклікаў да нябеснага Валадарства Цябе – Архіпастыра Мукачаўскай Царквы.
Твой адыход да дому Айца стаў для нас нечаканым і балючым, але прымаем гэта як знак, што Госпад палічыў дастатковым Твой “архіпастырскі подзвіг” тут, на зямлі.

Высокадастойны Уладыка Мілан, як Архіпастыр Мукачаўскай епархіі, Ты служыў з запалам святых раўноапостальных Кірыла і Мятода не толькі ў Закарпацці, але ў сваёй руплівай місіі Ты шчодра і нястомна дапамагаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве.
19.07.2020
Літургія анлайн: Нядзеля 7-я па ПяцідзесятніцыНядзельнае Слова на Боскай Літургіі з капліцы парафіі св. Язафата ў г. Ліда. 19.07.2020.



****
Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзь з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!
17.07.2020
Апостальскі вікарый Анатоліі: Еўропа пакінула турэцкіх хрысціянНезадавальненне з-за ператварэння сабору святой Сафіі ў Стамбуле ў мячэць выказаў Апостальскі вікарый Анатоліі біскуп Паоло Біцэці.

«Захад шмат кажа, але не змагаецца за права на ўзаемнасць. Ужо шмат гадоў Эрдаган хацеў ператварыць сабор святой Сафіі ў мячэць. А тут шмат хрысціян не маюць нават невялікага памяшкання, у якім маглі б памаліцца», — перадае словы іерарха польская рэдакцыя парталу Vatican News.

Біскуп пракаментаваў рэакцыю Захаду на рашэнне турэцкіх уладаў наконт старажытнай хрысціянскай святыні былога Канстанцінопаля.
16.07.2020
Заўпакойныя Літургіі за новаспачылага Архірэя МІЛАНААдпяванне і Паховіны новаспачылага Ўладыкі МІЛАНА, Біскупа Мукачаўскага
пройдуць ва Ужгарадзе ў Нядзелю 19 ліпеня 2020 г. ўвечары
ды ў Панядзелак 20 ліпеня ў 10:00 гадз.


У Беларусі за супакой душы новаспачылага Архірэя МІЛАНА
Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, у саслужэнні духавенства, узначаліць ЗАЎПАКОЙНЫЯ БОСКІЯ ЛІТУРГІІ

у ПЯТНІЦУ, 17.07.20, у Полацку ў 12:00 гадз.
у храме св. Параскевы Полацкай

у СУБОТУ, 18.07.20, у Віцебску ў 12:00 гадз.
у храме Уваскрасення Хрыстовага.
16.07.2020
Спадчына святых Кірыла і Мятода – Евангелле і культураУ 100-годдзе нараджэння св. Яна Паўла ІІ беларускія грэка-католікі з асаблівай увагай асэнсоўваюць спадчыну святых Кірыла і Мятода, на якую 35 год таму звярнуў увагу Царквы і Еўропы Папа-Славянін.

У грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі духовая спадчына Апосталаў Славянаў – святых Роўнаапостальных Кірыла і Мятода з’яўляецца каштоўнай крыніцай натхнення ў розных душпастырскіх праграмах. Асабліва важная тэма – гэта “Евангелле і культура”.
16.07.2020
Спачуванні архім. Сяргея з нагоды спачыну Уладыкі Мілана (Шашыка)Дастойнаму Уладыцы НІЛУ
ды ўсёй Супольнасці Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі
Ужгарад


Госпад Царквы паклікаў да сябе вернага свайго Слугу – Высокадастойнага Уладыку Мілана, Біскупа Мукачаўскага.
Яго адыход да дому Айца стаў для нас нечаканым, але прымаем гэта як знак, што Госпад палічыў дастатковым ягоны “архіпастырскі подзвіг”.

Уладыка Мілан, Архіпастыр Мукачаўскай епархіі, служыў з запалам святых раўноапостальных Кірыла і Мятода не толькі ў Закарпацці, ён ў сваёй руплівай місіі шчодра і нястомна дапамагаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве.
15.07.2020
In memoriam: Уладыка Мілан Шашык, СМ14 ліпеня 2020 году біскуп Мілан Шашык адышоў у дом Нябеснага Айца. Гэта была вялікая і харызматычная постаць Мукачаўскай грэка-каталіцкай япархіі (sui juris) у XXI стагоддзі. Душпастыр надзвычай адораны духоўна, інтэлектуальна, з вялікім сэрцам, поўным любові.

Кароткая біяграфія

Біскуп Мілан Шашык (Milan Šášik) нарадзіўся 17 верасьня 1952 году ў мястэчку Легата (Lehota) ў Славакіі, у Нітранскім краі, у пабожнай рыма-каталіцкай сям'і.

У 1971 годзе, падчас студыяў на Багаслоўскім факультэце сьв. Кірылы і Мятода ў Браціславе, ён быў таемна прыняты ў місіянерскую манаскую супольнасьць сьв. Вінцэнта дэ Поля (манахі-лазарысты). Пасьля атрыманьня сьв. Тайны сьвятарства 6 чэрвеня 1976 году ён працаваў у розных рыма-каталіцкіх парафіях у Славакіі. Будучы маладым сьвятаром, ён штодня маліўся адмысловай малітвай за свабоду і легалізацыю Грэка-Каталіцкай Царквы ва Ўкраіне.
15.07.2020
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!Адышоў да Госпада Уладыка Мілан (Шашык)

У аўторак – 14 ліпеня 2020 года ўвечары ў шпіталі ва Ужгарадзе адышоў да Госпада на 67 годзе жыцця праўлячы біскуп мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі Уладыка Мілан (Шашык) – верны прыяцель нашай Царквы.
Ён шмат разоў наведваў Беларусь, рукапакладаў беларускіх святароў і дыяканаў, прымаў у Закарпацці нашых пілігрымаў.

У мінулую суботу, 11 ліпеня ён даслаў прывітанне для ўдзельнікаў Завяршэння Пілігрымкі Віцебск - Полацк 2020 і напісаў: "Всі ми є покликани, щоб свидчити про любов Бога до людини".

Вечны супакой ягонай душы – Вечная памяць!

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier