Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


17.10.2020
Праваслаўны Патрыярх Барталамей сустрэнецца з Папам ФранцішкамПатрыярх Канстантынопальскі Барталамей І будзе знаходзіцца ў Рыме з 19 па 21 кастрычніка і сустрэнецца з Папам Францішкам.

Як са спасылкай на сайт Оrthodoxtimes.com інфармуе беларуская рэдапкцыя парталу Vatican News, 20 кастрычніка Патрыярх Барталамей І возьме ўдзел у Мірнай сустрэчы, арганізаванай Супольнасцю св. Эгідзія, якая сёлета пройдзе на тэму «Ніхто не збаўляецца сам — мір і братэрства».

Акрамя таго, 21 кастрычніка ў Папскім Антаніянскім універсітэце Патрыярху будзе нададзены тытул доктара філасофіі honoris causa. Мерапрыемства адбудзецца з захаваннем правіл прафілактыкі COVID-19 і будзе трансліравацца ў прамым эфіры на YouTube.
16.10.2020
42 гады ад моманту абрання Папы Яна Паўла ІІСёння - 16 кастрычніка 2020, спаўняецца 42 гады ад выбару кардынала Караля Вайтылы (архібіскупа Кракава) на Рымскую катэдру св. Пятра. Новаабраны Папа Рымскі прыняў імя: Ян Павал ІІ.

У Беларускай Грэка-каталіцкай Царкве пачынаецца Дэкада (16-25.10.2020) ушанавання памяці св. Яна Паўла ІІ - у 100-годдзе яго нараджэння.
11.10.2020
У Мінск прыбыў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ ЁзічУ нядзелю 11 кастрычніка ў Мінск прыбыў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

У міжнародным аэрапорце беларускай сталіцы афіцыйнага прадстаўніка Папы Францішка ў нашай краіне сустрэлі супрацоўнікі Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі мясцовага Касцёла і дзяржаўных уладаў.

Ад імя мясцовага каталіцкага епіскапату Апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча на беларускай зямлі прывітаў Генеральны сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі біскуп Юзаф Станеўскі.
11.10.2020
Сёння, 11 кастрычніка - ✝️ Памяць Св. Папы Яна XXIII⚜️ Святы Ян XXIII (Анджэла Джузэпэ Ронкалі; 25 лістапада 1881 — 3 чэрвеня 1963) — Рымскі Папа з 1958 па 1963 год. Рашэннем Папы Францыска літургічная памяць Яна XXIII здзяйсняецца не ў дзень смерці, як звычайна, але менавіта ва ўгодкі адкрыцця першай сесіі Другога Ватыканскага Сабора - 11 кастрычніка 1962 г.

Папа Ян ХХІІІ 2 ліпеня 1960 гады намінаваў айца Чэслава Сіповіча МІС, рэктара Беларускай місіі ў Лондане, першым беларускім біскупам з часоў знішчэння ў 1839 годзе царскімі ўладамі Расійскай імперыі структур Грэка-Каталіцкай Царквы. Святы Ян ХХІІІ - маліся за БГКЦ.
10.10.2020
Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 11.10.20 16:00 паводле беларускага часу.



****
Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!
8.10.2020
У Беларусь прыбывае Апостальскі нунцый Антэ ЁзічАпостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Антэ Ёзіч прыбудзе ў Мінск у нядзелю, 11 кастрычніка 2020 года.

21 мая Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупа-наміната Антэ Ёзіча.
8.10.2020
Хрысціяне занепакоены сітуацыяй у Нагорным КарабахуШэраг хрысціянскіх рэлігійных лідараў у розных краінах свету выказваюць сваю заклапочанасць сітуацыяй, якая склалася вакол Нагорнага Карабаха, і заклікаюць міжнародную супольнасць паспрыяць спыненню канфлікту.

Як паведаміла польская рэдакцыя парталу Vatican News, Патрыярхі і кіраўнікі Цэркваў на Святой Зямлі ў сувязі з гэтым скіравалі спецыяльны зварот да лідараў еўрапейскіх дзяржаў, прэзідэнтаў Расіі і ЗША, а таксама Генеральнага сакаратара ААН. У ім яны нагадваюць, што ў выніку баявых дзеянняў «на мяжы паміж Азербайджанам і Нагорным Карабахам» ужо загінулі нявінныя людзі. Яны настойваюць на спыненні агню і распачацці перамоваў аб міры.
7.10.2020
Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь: адбылася сустрэча арцыбіскупа Антоніо Меніні з Мітрапалітам Веніямінам6 кастрычніка ў другой палове дня арцыбіскуп Антоніо Меніні, спецыяльны дарадчык Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, і ксёндз Махэр Шаммас, Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь, сустрэліся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам.

На сустрэчы прысутнічалі таксама намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік і протаіерэй Мікалай Коржыч, Старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства.
30.09.2020
Папа Францішак пра важнасць працы св. Гераніма і актуальнасць яго спадчыны30 верасня 2020 г. быў апублікаваны Апостальскі ліст Scripturae Sacrae Affectus, які Францішак прысвяціў 1600-годдзю з дня смерці св. Гераніма, перакладчыка Бібліі на лацінскую мову і яе папулярызатара.

Папа паказаў на вялікую своечасовасць перакладу св. Гераніма і спалучэнню ў яго жыцці поўнай адданасці Богу і аскетызму з настойлівым вывучэннем Святога Пісання, сканцэнтраваным выключна на ўсё больш поўным разуменні таямніцы Бога. Святы служыў такім чынам супольнасці і стаў сапраўднай мадэллю сінадальнасці для нашага часу.
30.09.2020
Біскуп Юрый Касабуцкі абверг інфармацыю пра выкарыстанне Касцёла ў Беларусі ў палітычных мэтах29 верасня Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адказны за СМІ ў беларускім каталіцкім епіскапаце біскуп Юрый Касабуцкі абверг звесткі пра тое, што Касцёл у Беларусі нібы выкарыстоўваецца знешнімі сіламі ў палітычных мэтах.

У гаміліі, прамоўленай у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі падчас урачыстай святой Імшы з нагоды свята Арханёла Міхала, Апекуна Касцёла ў Беларусі, іерарх пракаментаваў звесткі пра знешняе ўмяшальніцтва ў жыццё каталіцкіх супольнасцяў у нашай краіне.

«У некаторых СМІ была апублікавана інфармацыя, якую падаў кіраўнік службы знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін. Гэта — фэйк, гэта — лухта. Ён казаў пра нейкія правакацыі, пра тое, што Злучаныя Штаты Амерыкі, ЦРУ і іншыя арганізацыі спрабуюць выкарыстаць Каталіцкі Касцёл для падрыву дзяржаўнага ладу ў нашай краіне.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier