Пошук

Каляндар

 


22.03.2022

Зварот каталіцкіх біскупаў Беларусі з заклікам далучыцца да чыну прысвячэння Святым Айцом Францішкам Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі ва ўрачыстасць Звеставання Пана 25 сакавіка 2022 г.Глыбокапаважаныя святары,
асобы кансэкраванага жыцця,
дарагія браты і сёстры!

 

З вялікай надзеяй мы прынялі паведамленне аб тым, што Святы Айцец Францішак здзейсніць прысвячэнне Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Гэтае прысвячэнне адбудзецца 25 сакавіка 2022 года ў 17.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе, падчас пакутнага набажэнства ў базыліцы святога Пятра. Адначасова ў Фаціме (Партугалія), месцы аб’яўлення Маці Божай, кардынал Конрад Краеўскі, спецыяльны пасланнік Святога Айца, здзейсніць чын прысвячэння.

22.03.2022

Чарговы тэлефонны званок Папы Францішка Прэзідэнту УкраіныПасол Украіны пры Святым Пасадзе Андрэй Юраш паведаміў, што Францішак 22 сакавіка 2022 года патэлефанаваў Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму.

 

“Новы бачны жэст падтрымкі з боку папы Францішка. Некалькі хвілін таму Святы Айцец патэлефанаваў Прэзідэнту Зяленскаму”, - напісаў дыпламат у Twitter. Папа сказаў, што “моліцца і робіць усё магчымае, каб скончыць вайну”. Зяленскі адказаў, што Яго Святасць “з'яўляецца самым чаканым госцем ва Украіне”.

22.03.2022

Віртуальная выстава «AMOR LIBRORUM NOS UNIT. Нас яднае любоў да кніг»У бягучым годзе спаўняецца 210 гадоў з дня заснавання Полацкай езуіцкай акадэміі. Гэта была першая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

 

Да юбілею Музей беларускага кнігадрукавання падрыхтаваў спецыяльную віртуальную выставу «AMOR LIBRORUM NOS UNIT. Нас яднае любоў да кніг». З дапамогай выставы можна пазнаёміцца з найбольш цікавымі кнігамі Полацкай езуіцкай друкарні і прадметамі з фондаў НПГКМЗ, якія прадстаўляюць яркія старонкі гістарычнага мінулага, звязанага з дзейнасцю Полацкай езуіцкай акадэміі.

 

Паводле http://museum.by/be/node/60882

21.03.2022

Папа Францішак заклікаў біскупаў усяго свету прысвяціць Расію і Украіну Сэрцу Марыі25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, Папа Францішак здзейсніць урачысты акт прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.


Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, пакаяннае набажэнства ў Ватыкане пройдзе ў еднасці з мясцовымі Касцёламі на ўсіх кантынентах.

 

«Папа Францішак запрасіў біскупаў усяго свету і іх святароў з’яднацца з ім у малітве за мір, а таксама ў прысвячэнні і даручэнні Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі»,— пацвердзіў кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні.

17.03.2022

Адбылася відэасустрэча Папы Францішка з Патрыярхам Кірылам16 сакавіка 2022 года, у другой палове дня, Папа Францішак меў размову з Патрыярхам Кірылам. Яна была сканцэнтравана вакол тэмы вайны ва Украіне.


Пантыфіка і Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы суправаджалі адпаведна кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, і Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхату.

15.03.2022

25 сакавіка 2022 г. Папа Францішак прысвяціць Расію і Украіну Беззаганнаму Сэрцу Дзевы МарыіУ пятніцу 25 сакавіка 2022 года, у Свята Дабравешчання, у 17:00 гадз., у базыліцы Святога Пятра ў Рыме, Яго Святасць Папа Францішак - падчас Набажэнства Пакаяння - прысвяціць Расію і Украіну Беззаганнаму Сэрцу Найсв. Дзевы Марыі. Тое ж прысвячэнне,  у той жа дзень здзейсніць у Фаціме Папскі Элемазінарый кардынал Конрад Краеўскі, як пасланнік Святога Айца. 


15-25 сакавіка - гэта 10 дзён малітоўнай падрыхтоўкі. Выкарыстайма Акафіст Багародзіцы.

14.03.2022

Папа Францішак пра вайну ва Украіне: У імя Бога — спыніце гэтую бойню!Папа Францішак назваў Марыупаль, які носіць імя Марыі, горадам-мучанікам і сімвалам страшнай вайны, якая спусташае Украіну. Яго вельмі асабісты і эмацыянальны зварот прагучаў 13 сакавіка пасля малітвы Анёл Панскі.

 

«Перад абліччам варварства забойства дзяцей, нявінных людзей і безабаронных мірных жыхароў не існуе стратэгічна слушных прычын: трэба спыніць недапушчальную ўзброеную агрэсію, перш чым яна ператворыць гарады ў могілкі», — адзначыў Папа, словы якога перадае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

14.03.2022

АКАФІСТ ІМЮ ІСУСАВАМУКандак 1
Дай нам, Ісусе, Сыне Божы, розум і адчыні нашыя вусны, 

каб нам абвяшчаць славу Імю Твайму –

як некалі Ты вярнуў слых і мову нямому і глухому, 

кажучы “Эфэта”, што значыць “Адчыніся”. 

І вось адчыніліся вушы яго, і язык яго пачаў гаварыць,

і ён усклікнуў: Алілуя.

Тэкст Акафісту - па спасылцы: http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=110

14.03.2022

"Пазнаю' бязмежную Міласэрнасць Тваю" Міжканфесійная малітва мужчынаў словамі Францішка Скарыны прайшла ў Мінску 12 сакавіка 2022 г.


Дзень 11 сакавіка 1990 года, калі а. Аляксандр Надсан адслужыў у Мінску (у касцёле на Кальварыйскіх могілках) Боскую Літургію па-беларуску, традыцыйна лічыцца днём аднаўлення адкрытага літургічнага жыцця грэка-каталіцкіх парафій у Беларусі. 


Малітоўны ўспамін той знаковай падзеі прайшоў у мінскіх грэка-каталіцкіх парафіях у днях 11-12-13 сакавіка 2022 г. 

11.03.2022

Прадстаўнік епіскапатаў ЕС напісаў ліст да Патрыярха МаскоўскагаСтаршыня Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці напісаў ліст да Патрыярха Маскоўскага з просьбай паспрыяць неадкладнаму спыненню ваенных дзеянняў супраць украінскага народа.

 

Кардынал Жан-Клод Олерыш лічыць, што Кірыл павінен тэрмінова звярнуцца да расійскіх уладаў з мэтай праявіць добрую волю для пошуку дыпламатычнага вырашэння канфлікту.

 

“У гэты змрочны момант для ўсяго чалавецтва, якому спадарожнічаюць інтэнсіўныя пачуцці роспачы і страху, шмат хто глядзіць на Вас, Ваша Святасць, як на таго, хто мог бы даць знак надзеі на мірнае вырашэнне гэтага канфлікту”, - напісаў арцыбіскуп Люксембургскі.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier