Пошук

Каляндар

 


1.02.2023

Ватыканская пошта: марка ў памяць пра Бэнэдыкта XVIУ трыццаты дзень пасля смерці Бэнэдыкта XVI Ватыканская пошта выпусціла спецыяльную марку ў памяць пра яго.

 

Выпуск паштовага знака стаў выразам удзячнасці памерламу, - гаворыцца на сайце структуры. Тут гучыць спасылка на словы Бэнэдыкта XVI, якія прагучалі на агульнай аўдыенцыі 19 снежня 2012 года: “Але менавіта той, хто, як Марыя, цалкам адкрыты да Бога, прыходзіць прыняць Божую волю, нават калі яна таямнічая, нават калі яна часта не адпавядае яго волі і з'яўляецца мячом, што пранізвае душу, як прароча скажа Марыі стары Сімяон у той момант, калі Езуса ахвяруюць у святыні”.

29.01.2023

Прадстаўнікі розных канфесій разам маліліся ў Гродне аб адзінстве хрысціянаў25 студзеня, у апошні дзень Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій горада над Нёманам.

 

У малітве, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, удзельнічалі прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага Касцёла, Грэка-Каталіцкай i Праваслаўнай Цэркваў, Евангелічна-лютэранскай супольнасці, Царквы поўнага Евангелля “Жывое Слова”, вернікі розных канфесій.

24.01.2023

Нядзеля Божага Слова - Тыдзень малітваў за еднасць хрысціянаўУ нядзелю Божага Слова, 22 студзеня 2023 г., падчас Тыдня малітваў за еднасць хрысціянаў, грэка-каталіцкую царкву св. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасці наведалі прадстаўнікі міжканфесійнай рэлігійнай арганізацыі «Гедэонавы браты». Яны прысутнічалі на літургіі і разам з грэка-католікамі памаліліся «Ойча наш».

 

Пасля набажэнства прадстаўнік гэтай міжнароднай хрысціянскай арганізацыі, якая займаецца бясплатным распаўсюджаннем Бібліі па ўсім свеце, расказаў пра місію «Гедэонавых братоў» і падараваў прысутным вернікам і ўсёй парафіі розныя біблійныя выданні.

24.01.2023

Папа ў Нядзелю Божага Слова: патрэбна наватарскае прапаведаванне“Адчуем жа пакліканне самога Езуса абвяшчаць Яго Слова, сведчыць аб Ім у штодзённых сітуацыях, жыць Ім у справядлівасці і любові, “уцелаўляць Яго”, з пяшчотай ставячыся да цела тых, хто пакутуе”, - заклікаў Папа.

 

22 студзеня 2023 года Францішак прамовіў гамілію падчас Імшы ў Нядзелю Божага Слова. Яна прайшла ў ватыканскай базыліцы з удзелам тысяч вернікаў.

24.01.2023

Папа Францішак скіраваў кароткае відэапасланне моладзі, якая рыхтуецца да Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне20 студзеня было абнародавана відэапасланне Святога Айца Папы Францішка моладзі, якая рыхтуецца да Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне.

 

Двуххвіліннае відэа можна паглядзець на іспанскай мове з англійскімі субтытрамі. Ніжэй пададзены пераклад паслання Святога Айца на беларускую мову.

20.01.2023

У Мінску ў межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў адбудзецца экуменічнае набажэнстваУ суботу 21 студзеня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў пройдзе экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій.

 

Малітву ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Пачатак у 19.15.

17.01.2023
Арцыбіскуп Гуджэроці заступіў на пасаду прэфекта16 студзеня 2023 года арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці распачаў служэнне ў якасці прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў.

 

У штаб-кватэры Дыкастэрыі ў рымскім Palazzo dei Convertendi новага кіраўніка прывіталі арцыбіскуп-сакратар Джорджа Дэметрыа Галара і падсакратар, ксёндз Флавіа Пачэ, з якім ён каротка паразмаўляў перад тым, як адправіцца ў залу пасяджэнняў, дзе сустрэўся з супрацоўнікамі.

14.01.2023
Цэрквы Блізкага Усходу просяць моладзь не эмігравацьБлізкаўсходняя Рада Цэркваў сустрэлася з прадстаўнікамі моладзі з мэтай распачаць дыялог аб іх сітуацыі. (Сустрэча прайшла 28-29 лістапада 2022 г. у Ліване ў Манастыры Багародзіцы ў Bkennaya). У сувязі з тым, што хрысціяне масава пакідаюць рэгіён, іерархі заклікалі маладых людзей заставацца на сваёй зямлі.

 

Рада (MECC - Middle East Council of Churches) – гэта экуменічная арганізацыя, у якую ўваходзяць праваслаўныя, пратэстанцкія і каталіцкая супольнасці. Як падкрэсліваецца ў заяве, выезд з краіны "прыводзіць да страты ідэнтычнасці і спрыяе працэсу, у якім на Усходзе знікае адзін з асноўных элементаў рэгіёна і важная частка грамадства".

11.01.2023

МАЛІТВА ПАПЫ ФРАНЦІШКА ЗА МІР ПЕРАД РЫМСКАЙ КОПІЯЙ ІКОНЫ ЖЫРОВІЦКАЙ БАГАРОДЗІЦЫУ сераду, 11 студзеня 2023, на Генеральнай аўдыенцыі ў Ватыкане была выстаўлена рымская копія Жыровіцкай Іконы Маці Божай. Папа Францішак ушанаваў Ікону ўваходзячы ў зал аўдыенцыі. Напрыканцы аўдыенцыі Папа заклікаў вернікаў да малітвы за мір.

 

Не забудзем пакутуючую Ўкраіну, заўсёды ў нашых сэрцах; гэтаму народу, які перажывае жорсткія пакуты, мы выказваем нашу любоў, нашу блізкасць і нашы малітвы.


А зараз я правяду некалькі хвілін у цішыні перад Іконай Маці Божай, вядомай як Madonna del Pascolo [так у Рыме называюь Ікону Маці Божай Жыровіцкай], якую ўшаноўваюць у Беларусі, молячыся за гэтую дарагую Краіну і за мір. Запрашаю вас духоўна аб’яднацца ў гэтай маёй малітве. Усім вам маё дабраславенне".

10.01.2023
Набліжаецца Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянРабіце дабро, шукайце справядлівасці (Іс 1, 17) – так гучыць тэма Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян, які будзе праходзіць з 18 па 25 студзеня 2023 года.

 

Кожны год паміж 18 і 25 студзеня – паміж даўнім святам Катэдры святога Пятра і святам навяртання святога Паўла – хрысціяне розных канфесій збіраюцца разам па ўсім свеце на экуменічныя набажэнствы, малітвы, канферэнцыі, канцэрты і іншыя сустрэчы. Дзе-нідзе ў гэтым кірунку праводзіцца так шмат розных мерапрыемстваў, што Тыдзень, насуперак сваёй назве, працягваецца нашмат даўжэй: некалькі тыдняў ці нават месяц.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier