Нядзеля Божага Слова - Тыдзень малітваў за еднасць хрысціянаў
У нядзелю Божага Слова, 22 студзеня 2023 г., падчас Тыдня малітваў за еднасць хрысціянаў, грэка-каталіцкую царкву св. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасці наведалі прадстаўнікі міжканфесійнай рэлігійнай арганізацыі «Гедэонавы браты». Яны прысутнічалі на літургіі і разам з грэка-католікамі памаліліся «Ойча наш».
Пасля набажэнства прадстаўнік гэтай міжнароднай хрысціянскай арганізацыі, якая займаецца бясплатным распаўсюджаннем Бібліі па ўсім свеце, расказаў пра місію «Гедэонавых братоў» і падараваў прысутным вернікам і ўсёй парафіі розныя біблійныя выданні.
 
|