Пошук

Каляндар

 


6.04.2023

Біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Хрызма ў Віцебску5 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызма.


На пачатку св. Імшы іерарх павіншаваў прысутнага архімандрыта Сяргея Гаека, які ад нядаўняга часу з’яўляецца адміністратарам для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, і прывітаў святароў і вернікаў.

1.04.2023

Парафія Праведнага Язэпа – Парафія св. Мікалая (МІНСК, вул. Арджанікідзе д. 6)

 

2.04.2023 – ВЕРБНАЯ НЯДЗЕЛЯ, Уваход Ісуса Хрыста ў Ерусалім

гадз. 10:00 Боская Літургія, асвячэнне вербачак

гадз. 15:00 Боская Літургія, асвячэнне вербачак

 

3.04.2023 - ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 

 

4.04.2023 - ВЯЛІКІ АЎТОРАК

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 

 

5.04.2023 - ВЯЛІКАЯ СЕРАДА --- гадз. 17:30 - Споведзь

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 

 

6.04.2023 - ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР 

гадз. 18:30 - Вячэрня з Боскай Літургіяй

 

7.04.2023 - ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА 

гадз. 18:30 - Вячэрня, Вынас Плашчаніцы, Пакланенне Плашчаніцы 

 

8.04.2023 - ПАСХАЛЬНАЯ НОЧ (ВЯЛІКАЯ СУБОТА

гадз. 21:00 - Пасхальная Працэсія і Ютрань

і Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

Асвячэнне велікодных страваў

 

9.04.2023 +++ НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА +++

гадз. 12:00 - Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

 

10.04.2023 - СВЕТЛЫ ПАНЯДЗЕЛАК 

гадз. 18:30 - Святочная Боская Літургія

1.04.2023
Міжрэлігійны дыялог – фундамент міруПра важнасць экуменічнага і міжрэлігійнага дыялогу для міру нагадаў кардынал Курт Кох, завяршаючы сваё падарожжа ў Славакію. Яно адбылося 28-30 сакавіка 2023 года.

 

Прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству і старшыня Камісіі па адносінах з юдаізмам прыняў удзел у шэрагу экуменічных і міжрэлігійных сустрэч, пазначаных дыялогам і паглыбленнем узаемнага знаёмства паміж прадстаўнікамі розных канфесій і рэлігій.

31.03.2023

Біскуп Алег Буткевіч ад імя ККББ віншуе архімандрыта Сяргей Гаека і беларускіх грэка-католікаў з заснаваннем Апостальскай адміністратурыВялебнаму Архімандрыту Сяргею Гаеку,
Апостальскаму адміністратару
для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі


Найдастойнейшы Ойча Архімандрыт!


З вялікай радасцю мы прынялі вестку аб заснаванні Святым Айцом Францішкам Апостальскай адміністратуры для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі і прызначэнні Вашай Высокапрападобнасі Апостальскім адміністратарам згаданай царкоўнай структуры.

30.03.2023
Пастырскае слова Архімандрыта Сяргея (Гаека) Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі

Сёння, 30 сакавіка 2023 г., Яго Святасць Папа Францішак заснаваў (эрыгаваў) Апостальскую Адміністратуру для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі і адначасова прызначыў мяне Ардынарыем гэтай жа Апостальскай Адміністратуры. Гэтая гістарычная падзея заахвочвае нас выказаць Святому Айцу Францішку найглыбейшую падзяку ўсёй Сулучнасці (Пліромы) нашай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі.

30.03.2023

Папа Францішак стварыў Апостальскую Адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі30 сакавіка 2023 года Святы Айцец Папа Францішак стварыў Апостальскую Адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі і прызначыў Ардынарыем гэтай Апостальскай Адміністратуры Высокадастойнага архімандрыта Яна Сяргея Гаека МІС (без біскупскага сана), які да гэтага часу быў Апостальскім візітатарам для гэтых вернікаў.

 

Пра вышэйзгаданае прызначэнне было паведамлена ў Рыме сёння, 30 сакавіка 2023 года, а 12-й гадзіне (па цэнтральнаеўрапейскім часе).

30.03.2023

МОЛІМСЯ ЗА ЗДАРОЎЕ ПАПЫ ФРАНЦІШКАПапа Рымскі Францішак знаходзіцца ў бальніцы "Джэмелі" ў Рыме ў сувязі з планавай праверкай стану здароўя, паведамляе Vatican News са спасылкай на кіраўніка прэс-службы Святога Пасаду Матэа Бруні.

 

"Святы Айцец адправіўся ў бальніцу "Джэмелі" для некаторых раней запланаваных аглядаў", – сказаў Бруні.

 

У сераду раніцай (29.03.2023) Папа прысутнічаў на ўсеагульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, зазначаецца ў паведамленні.

 

Пазней у Ватыкане ўдакладнілі, што ў Пантыфіка дыягнаставалі рэспіраторную інфекцыю. Каранавірус урачы выключылі, але некалькі дзён Францішак прабудзе ў стацыянары.

30.03.2023

Перадпасхальныя рэкалекцыі грэка-каталіцкіх парафіяў г. Мінска (II)Праводзіць протапрэзбітар Яўген Усошын (Мінск).

 

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Міколы Цудатворцы (храм: вуліца Арджанікідзе, 6)

 

30.03.2023, ЧАЦВЕР, гадз. 18:30 - Боская Літургія і Рэкалекцыйная навука

- святая Споведзь

 

31.03.2023, ПЯТНІЦА, гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў і Рэкалекцыйная навука

- святая Споведзь

 

1.04.2023, СУБОТА, гадз. 10:00 - Боская Літургія і Рэкалекцыйная навука

- святая Споведзь

28.03.2023
Візіт ватыканскага кардынала ў СлавакіюСвой трохдзённы візіт у Славакію 28 сакавіка 2023 года пачаў кардынал Курт Кох, прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству.

 

Іерарх прыехаў па запрашэнне ўпаўнаважанага ўрада Славакіі па справах свабоды рэлігіі і веравызнання Анны Заборскай. Ён наведае Кошыцы, Міхалоўцы, Прэшаў і Браціславу.

28.03.2023

УСПАМІН СВ. МЯТОДА, АПОСТАЛА СЛАВЯН 2023 Сёлета спаўняецца 1160 гадоў з пачатку місіі святых Кірыла і Мятода сярод славян. Гэта дата вызначае ход душпастырскай праграмы ў Грэка-Каталіцкай Царкве ў Беларусі ў 2023 годзе. 

 

У гэтым "Годзе свв. Кірыла і Мятода" "знешняе" святкаванне спачыну св. Мятода Архібіскупа Мараўскага адзначаем 30 сакавіка а не 6 красавіка, паколькі ў той дзень прыпадае Вялікі чацвер.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier