Пошук

Каляндар

 


3.05.2023
Палова свята ПяцідзясятніцыСёння, у сераду пасля нядзелі Расслабленага, у сярэдзіне Пяцідзясятніцы, а менавіта паміж Вялікаднем і святам Зыходу Святога Духа, Царква адзначае свята Паловы Пяцідзясятніцы. Сінаксар гэтага дня так тлумачыць з'яўленне свята: «У сераду Расслабленага спраўляем свята Паловы Пяцідзясятніцы ў гонар двух вялікіх святаў — Вялікадня і Пяцідзясятніцы. Палова яднае і злучае абодва гэтыя святы». Свята мае васьмідзённае пасвяцце да серады пасля нядзелі самаранкі.

Аснову гэтага свята Царква ўзяла са Святога Евангелля, дзе сказана, што ў сярэдзіне свята Кучак Ісус Хрыстос «увайшоў у храм і пачаў вучыць» (Ян. 7, 14). Ён гаварыў пра Яго Боскую місію і пра таямнічую ваду: «Мая навука - не мая, — сказаў Хрыстос, — але Таго, Хто паслаў Мяне... Хто прагне, няхай прыходзіць да Мяне і п’е!» Хто верыць у Мяне, у таго, як сказана ў Пісанні, пацякуць рэкі вады жывой!» «Такім чынам, Ён сказаў пра Духа, каб тыя, хто верыць у Яго, прынялі Яго» (Ян 7, 16 і 37-39).
1.05.2023
Святы Айцец Францішак сустрэўся ў Будапешце з Мітрапалітам ІларыёнамСвятога Айца адведаў Мітрапаліт Будапешцкі і Венгерскі Іларыён, які на працягу 13 гадоў быў старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.

 

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што сустрэча, якая адбылася ў сардэчнай атмасферы, працягвалася каля дваццаці хвілін. Яна прайшла ў нунцыятуры ў Будапешце, дзе Пантыфік спыніўся на час свайго візіту ў сталіцу Венгрыі.

 

Пра магчымасць гэтай сустрэчы казаў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду Матэа Бруні падчас прэзентацыі Апостальскага падарожжа Папы ў Венгрыю. 

 

Аляксандр Панчанка – Vatican News

1.05.2023

У Браславе з удзелам Апостальскага нунцыя і біскупаў адзначылі 100-годдзе з часу заснавання кангрэгацыі сясцёр эўхарыстак29 красавіка ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе (Віцебская дыяцэзія) адбыліся юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя заснавання Кангрэгацыі сясцёр служабніц Езуса ў Эўхарыстыі.


Па запрашэнні дэлелегаткі Беларуска-літоўскай Дэлегатуры гэтай законніцкай супольнасці сястры Антаніны Багадановіч SJE, ва ўрачыстасцях у браслаўскім санктуарыі ўзяў удзел Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

30.04.2023
Арцыбіскуп Гуджэроці прызначаны легатам на ўрачыстасці ў БудславеПапа прызначыў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці, прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў, сваім спецыяльны пасланнікам на ўрачыстасці 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай.

 

Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай адбудуцца з 30 чэрвеня па 1 ліпеня 2023 года.

 

Арцыбіскуп Гуджэроці не аднойчы наведваў Будслаў падчас свайго служэння ў якасці Апостальскага нунцыя ў Беларусі. Падчас святой Імшы ў беларускім Нацыянальным марыйным санктуарыі, якую цэлебраваў падчас урачыстасцей у ліпені 2015 года, ён заўважыў, што ў гэтым месцы Маці Божая чакае ўвесь народ.

30.04.2023
Папа Францішак сустрэўся з грэка-католікамі ВенгрыіПершая палова другога дня Апостальскага падарожжа Папы Францішка ў Венгрыю завяршылася наведваньнем грэка-каталіцкай царквы Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Будапешце.

Пасьля сустрэчы з беднымі і бежанцамі, якая адбылася ў касьцёле сьвятой Альжбеты Вянгерскай у Будапешце, Папа Францішак наведаў суседні грэка-каталіцкі храм, дзе адбылася яго кароткая сустрэча з супольнасьцю Вянгерскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Сёньня яна сфармавана як мітрапалічая Царква свайго права, якая аб’ядноўвае Гайдудорагскую архіяпархію, Мішкальцкую і Ньірэдзьгазскую япархіі і налічвае каля 300 тыс. вернікаў, якія моляцца па-вянгерску.
28.04.2023

28 КРАСАВІКА - літургічны ўспамін св. Кірылы ТураўскагаКірыла Тураўскі займае выключнае месца ў беларускай гісторыі. Манах-аскет, ахвярны пастыр, таленавіты пісменнік і прапаведнік, “другі Залатавусны”, як называлі Кірылу за красамоўства, стаўся адным з найбольш вядомых усходне-славянскіх духоўных дзеячаў ХІІ стагоддзя. 

 

28.04.2023 Святочная Літургія ў МІНСКУ, у храме Душпастырскага цэнтра Прав. Язэпа, у 18:30.

 

Паводле а. Аляксандра Надсана, Кірыла Тураўскі быў выдатным, хоць і не вельмі арыгінальным багасловам у часы, калі багаслоўская думка ў нашай краіне рабіла толькі першыя нясмелыя крокі. Той самы даследчык называе яго найбольш значным з усіх ранніх беларускіх пісьменнікаў і першым вядомым беларускім паэтам. 

24.04.2023
Папа Францішак і Тавадрас ІІ умацуюць копцка-каталіцкае сяброўстваЗ нагоды Дня сяброўства паміж коптам і католікамі, які адзначаецца 10 мая, Рым наведае Патрыярх Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадрас ІІ. Пра значэнне гэтай падзеі распавёў Vatican News айцец Гіацынт Дэстывель.

 

Тавадрас ІІ будзе знаходзіцца ў Вечным горадзе з 9 па 14 мая 2023 года. Нагодай стане 50-годдзе гістарычнай сустрэчы Паўла VI і Шэнуды ІІІ, якая адбылася 10 мая 1973 года ў Рыме і стала важнай вяхой у збліжэнні Каталіцкага Касцёла і Копцкай Праваслаўнай Царквы, - зазначыў прадстаўнік Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству. Іншай нагодай для візіту стане 10-годдзе першай сустрэчы Патрыярха з Францішкам, якая адбылася праз некалькі месяцаў пасля абрання Хорхэ Бэрголіа Наступнікам святога Пятра.

23.04.2023
Старшыня ККББ біскуп Алег Буткевіч выказаў спачуванні з прычыны смерці праваслаўнага архіепіскапа Арцемія«Я — уваскрасенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць. А кожны, хто верыць у Мяне, не памрэ ніколі».
Ян 11, 25–26

 

Высокапраасвяшчэннейшаму
Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну,

Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі.


Ваша Высокапраасвяшчэнства,

 

З глыбокім смуткам мы пачулі вестку пра смерць Праасвяшчэннейшага Архіепіскапа Арцемія.

 

Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, ад імя вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі выказваем Вам, родным Уладыкі, усім вернікам Праваслаўнай Царквы ў Беларусі, а асабліва вернікам Гродзенскай епархіі, шчырыя і глыбокія спачуванні.

21.04.2023
Святы Пасад праводзіць форум Каталіцкіх Цэркваў Блізкага УсходуКаля 300 прадстаўнікоў Каталіцкіх Цэркваў, прысутных на Блізкім Усходзе, – патрыярхі, біскупы, кансэкраваныя асобы, члены касцёльных рухаў і свецкіх арганізацый – сабраліся ў сталіцы Кіпра на сустрэчу, арганізаваную Дыкастэрыяй па справах Усходніх Цэркваў.

 

Чатырохдзённы кангрэс на тэму Укаранёныя ў надзеі, прымеркаваны да дзясятай гадавіны Апостальскай адгартацыі Ecclesia in Medio Oriente, будзе праходзіць да 23 красавіка 2023 года. Узначаліць форум прэфект дыкастэрыі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці.

16.04.2023
Барталамей I: у смяротнай цемры зноў ззяе святло ЎваскрасенняСёння свет як ніколі раней мае патрэбу ва Ўваскрэсенні, - гаворыцца ў Велікодным разважанні Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея І на старонках ватыканскага выдання L'Osservatore Romano.

 

“Уваскрасенне ніколі не было так тэрмінова неабходным, як сёння, калі ўсе мы бачым вакол сябе цемру пераследаў, пакут і смерці. Крыж ўяўляе сабой вышэйшае сутыкненне паміж моцай Божай Любові і любоўю да зямной улады. Дастаткова толькі паглядзець на варожасць ва Украіне. Дастаткова паглядзець на раскол у грамадстве”, - такімі разважаннямі падзяліўся Экуменічны Патрыярх з нагоды Вялікадня, які праваслаўныя святкуюць 16 красавіка 2023 года.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier