Пошук

Каляндар

 


7.06.2023

У Навагрудку Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч благаславіў калону з фігурай святога Арханёла МіхалаУ суботу 3 чэрвеня пры касцёле святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбылося благаслаўленне калоны з усталяванай на ёй фігурай святога Арханёла Міхала — апекуна Касцёла ў Беларусі, чыя выява змешчана на гербе горада, які быў першай сталіцай старадаўняй беларускай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага.

 

Ва ўрачыстасці ўзялі ўдзел Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч разам з біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам.

 

У межах урачыстасці адбыўся семінар, прысвечаны Арханёлу Міхалу.

7.06.2023
Кардынал Марэнга: візіт Папы – важны знак для Касцёла ў МанголііВізіт Святога Айца ў Манголію, безумоўна, будзе садзейнічаць прыцягненню ўвагі да прыгажосці гэтай зямлі і высакароднасці яе народа, захавальніка вельмі глыбокіх традыцый, - заўважыў кардынал Джорджыа Марэнга.

 

Апостальскі прэфект Улан-Батара падкрэсліў, што афіцыйная навіна пра візіт Францішка ў Манголію, які пройдзе з 31 жніўня па 4 верасня 2023 года, “вельмі важная” і была прынята з “глыбокай радасцю”. Пілігрымка Святога Айца стане “важным знакам для Касцёла ў Манголіі”, знакам яго ўвагі і блізкасці да невялікай і маладой каталіцкай супольнасці ў гэтай азіяцкай краіне, - дадаў кардынал Марэнга.

30.05.2023
Папа Францішак: пачынайма кожны дзень з малітвы да Духа Святога“Прыйдзі, Дух прабачэння, гармоніі сэрцаў, перамяні нас, як Ты можаш, праз Марыю”, - маліўся Папа 28 мая 2023 года ў ватыканскай базіліцы падчас Імшы ва ўрачыстасць Пяцідзясятніцы.

 

Гаворачы ў гаміліі аб дзеянні Духа Святога ў створаным свеце, Францішак звярнуў увагу на тое, што менавіта Ён на пачатку і на працягу ўсяго часу робіць так, каб створаная рэчаіснасць пераходзіла ад замяшання да гармоніі, накіроўвае ход гісторыі і абнаўляе аблічча зямлі. Робіцца гэта не шляхам змены рэчаіснасці, а шляхам яе гарманізацыі.

29.05.2023

У Брэсце Апостальскі Нунцый Архібіскуп Антэ Ёзіч наведаў храм грэка-католікаўУ суботу 27 мая 2023 г. ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце прайшла ўрачыстасць у гонар Маці Божай Брэсцкай. Яе ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Антэ Ёзіч.


Перад св. Імшой вернікі брэсцкай грэка-каталіцкай парафіі святых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя і пілігрымы адспявалі Акафіст да Багародзіцы перад Яе цудадзейнай Іконай.

28.05.2023

МІНСКАЯ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ СВЯТОГА ДУХА СВЯТКУЕ 425-ГОДДЗЕУ Нядзелю Пяцідзесятніцы - 28 траўня 2023 г. парафія Святога Духа адсвяткавала 425 год ад пабудовы парафіяльнага храму ў Мінску (1598 годзе - ужо пасля Берасцейскай царкоўнай уніі). 

 

Боскую Літургію ў храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (на зав. Снежным д. 7) узначаліў і сказаў казанне канцлер грэка-каталіцкай курыі ў Мінску, протапрэзбітар Яўген Усошын у саслужэнні душпастыра грэка-каталіцкай парафіі ў Маладзечне а. Яўгена Маліноўскага і пробашча мінскай парафіі Святога Духа, протапрэзбітара Андрэя Абламейкі. 

28.05.2023

ПЯЦІДЗЕСЯТНІЦА - УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОЙ ТРОЙЦЫІ калі спаўняўся дзень Пяцідзесятніцы, усе былі разам у тым жа месцы. І раптам стаўся шум з неба, як бы ад наляцеўшага буйнага ветру, ды напоўніў увесь дом, дзе яны сядзелі. І паказаліся ім паасобна языкі як бы агнявыя і паселі на кожнага з іх. І напоўнены былі яны ўсе Духам Сьвятым, і пачалі гаварыць іншымі мовамі так, як ім Дух даваў прамаўляць. (Дз.2:1-4)

27.05.2023

У Брэсце з удзелам нунцыя Антэ Ёзіча адзначаць урачыстасць у гонар Маці Божай БрэсцкайУ суботу 27 мая ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце (Пінская дыяцэзія) адбудзецца ўрачыстасць у гонар Маці Божай Брэсцкай.


Цудадзейны абраз Маці Божай Брэсцкай стаў першым у сучаснай гісторыі Касцёла на Беларусі Марыйным абразом, каранаваным папскімі каронамі.

26.05.2023
Пантыфік: Сінод – духоўны досвед навяртання і абнаўленняСінод заклікае нас стаць Касцёлам, які з радасцю, пакорай і крэатыўнасцю крочыць у нашым часе, усведамляючы, што ўсе мы ўразлівыя і маем патрэбу адзін у адным, - падкрэсліў Святы Айцец.

 

24 мая 2023 года Францішак прыняў у Ватыкане біскупаў і дэлегатаў Сінадальнага шляху Касцёла ў Італіі. Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе пра выключны “духоўны досвед навяртання і абнаўлення, які можа зрабіць касцёльныя супольнасці больш місійнымі і падрыхтаванымі да евангелізацыі ў актуальным свеце”.

23.05.2023

«З цэглы і валуноў дом сакральны паўстаў». У Мінску прадстаўнік Папы Францішка здзейсніў пасвячэнне касцёла святога Францішка20 мая ў Новай Баравой — адным з самых маладых і сучасных мікрараёнаў Мінска — Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч здзейсніў пасвячэнне касцёла святога Францішка.

 

Будаўніцтва святыні ў парафіі, дзе нясуць служэнне Меншыя Браты Капуцыны, працягвалася восем гадоў і вялося намаганнямі мясцовых вернікаў і іх душпастыраў.

 

Асноўныя працы ўжо завершаны, застаецца ўнутранае мастацкае аздабленне касцёла, узведзенага ў нэараманскім стылі.

20.05.2023
Егіпет: улады легалізуюць раней пабудаваныя храмыЕгіпет працягвае палітыку адтэрмінаванай легалізацыі будаўніцтва сакральных аб’ектаў. Урадавая камісія на днях ухваліла легалізацыю яшчэ 216 храмаў і парафіяльных будынкаў.

 

Гэта азначае, што з 2016 года агулам 2 815 хрысціянскіх культавых збудаванняў, якія дзейнічалі дагэтуль без афіцыйнага дазволу, атрымалі дазвол заднім чыслом.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier