Наша ўяўленне пра Бога прадыктавана не чалавечым розумам, а Аб'яўленнем. Мы таксама па-рознаму разумеем глыбокае значэнне братэрства і міласэрнасці. Вернікі, якія ўступаюць у ложы, знаходзяцца ў стане цяжкага граху і не могуць прычашчацца. Аб гэтым нагадвае біскуп Антоніа Стальяна, які ўзначальвае Папскую багаслоўскую акадэмію.
«Масонская ерась — гэта ерась, якая ў сваёй аснове збягаецца з арыянскай ерассю», — адзначае кіраўнік Папскай багаслоўскай акадэміі, зноў вяртаючыся да гэтай тэмы ў размове з ватыканскімі медыя, каб выразна патлумачыць непрымірымасць паміж Каталіцкай Царквой і масонствам.