Да 50-х угодкаў сьвятарства мітрафорнага пратаярэя Аляксандра НадсанаРазважаньні а. Аляксандра Надсана з кніжкі “Духоўныя настаўленьні”,
выдадзенай з нагоды Ягонага Залатога Юбілею сьвятарства.“Калі мы вызнаем нашыя грахі, то Ён, будучы верным і праведным, прабачыць нам нашыя грахі і ачысьціць нас ад усялякае няправеднасьці”
(1 Ян 1:9).
У тайне Хросту мы атрымалі поўнае вызваленьне ад грахоў. Апостал кажа, што праз хрост мы былі пахаваныя з Хрыстом, каб разам з Ім увайцсьці ў новае жыцьцё
(гл. Рым 6:4), і заканчвае: “Так і разумейце, што вы памерлі для граху, а жывеце для Бога ў Хрысьце Ісусе”
(Рым 6:11). Гэта аднак, не азначае, што з намі ўсе добра. Хрост не вызваляе нас ад нашых слабасьцяў, пажаданьняў і нахілаў.