Пошук

Каляндар

 


14.12.2010
Выбраны новы протаігумен Львоўскай правінцыі Айцоў-Рэдэмпарыстаў28 лістапада 2010 году шляхам галасавання новым Протаігуменам Львоўскай правінцыі Айцоў-Рэдэмптарыстаў на наступныя чатыры гады быў абраны а. Ігар Каліснык.
На гэтай пасадзе ён заменіць а. Васіля Іваніва, які выконваў служэнне Протаігумена на працягу апошніх шасці гадоў.
У Львоўскай Правінцыі Рэдэмптарыстаў (ЧНА) на сённяшні дзень служыць а. Антон (Нікалаеў) і вучыцца бр. Зміцер (Чарнель), абодва – беларусы.

Мы вітаем а. Ігара з абраннем на служэнне Протаігумена Львоўскай Правінцыі Чыну Насвяцейшага Адкупіцеля.
Няхай Госпад Чалавекалюбец прынясе яму шмат моцы і радасці ў ягоным служэнні.
13.12.2010
4-ае спаткане Пілігрымаў Даверу групы № BY17-22-83982 адбудзецца ў 18-30 21.12.2010 (аўторак) (г.Мінск, вул.Арджэнікідзэ, 6)

Большасці засталося аплаціць 60 еўра ў беларускім эквіваленце да 16.12.2010 уключна ці прынесці іх на ўжо на 4-ае спатканне па наступнай схеме: да 16.12.2010 курс = 4050руб. (усяго 243тыс.) на 21.12.2010 курс глядзім на http://afn.by/ у правай калонке Банкі РБ EUR (зправа)

Як здаць?
Ці асабіста ці пералічэннем на Мікалая Мікалаевіча Арцюхова праз ААБ"Беларусбанк" на рахунак 01027309 (в отд. 503/234) з пазнакай "унёсак Пілігрымкі Даверу Тэзэ-2010: Ратэрдам" УВАГА: захоўвайце арыгіналы плацёжных дакументаў (зрабіце сабе іх копіі) перадасцё мне іх на 4-ым спатканні ці непасрэдна перад ад'ездам.

P.S.: Хто сутыкнуўся з праблемай альтэрнатывы ці намагчымаці выехаць з Беларусі на Тэзэ-2010 - да 21.12.2010 вырашаем!
7.12.2010
Трэцяе спатканне групы № BY17-22-83982 будзе у гэту суботу 11.12.2010 а 18-00 па адрасу г.Мінск, вул.Арджэнікідзэ, 6 (р-н метро
"Аўтазаводская").
3.12.2010
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬУ першы дзень сьнежня нашу Царкву напаткала сумная навіна: 1 сьнежня, на 89-м годзе жыцьця, спачыла ў Госпадзе сп. Гэлена Гаек, мама Айца архімандрыта Сяргея Гаека, Апостальскага Візітатара БГКЦ.

Выказваем свае спачуваньні Архімандрыту Сяргею і молімся, каб Госпад прыняў сваю слугу Гэлену ў сваё Валадарства і каб “душа яе знайшла прытулак у сьвеце жывых, у месцы сьветлым, дзе ўсе сьвятыя спачываюць”.

Пахаваньне адбудзецца 6 сьнежня ў касьцёле парафіі сьв. Казіміра ў Лышковічах, каля Ловіча.

Заупакойную Літургію ў Менску 4 сьнежня а 10-ай гадзіне адслужыць а. протапразьбітар Яўген Усошын у капліцы Маці Божай Нястомнай Дапамогі па зав. Сьнежным, 7.

Супакой, Госпадзе, душу слугі Тваёй Гэлены і ўчыні ёй вечную памяць.
28.11.2010
2-ое спатканне пілігрымаў даверу групы BY17-22-83982 распачнецца сёння ў 17-30 па адрасу г.Мінск, вул. Арджанікідзэ, 6 (р-н метро
Аўтазаводская). Спатканне праацягнецца прыкладна 2-2,5 гадзінкі і будзе прысвечана навучанню спеваў Тэзэ, супольнай малітве і спевам,
адказу на вашыя пытанні і вяртанню лішніх фатакартак (спатрэбілася 2шт.).
26.11.2010
Акцыя “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”Валанцёрскі рух св. Мікалая распачаў у Віцебску дабрачынную акцыю “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”, якая будзе трываць ажно да свята Божага Нараджэння.

Згодна з ідэяй акцыі, кожны чалавек можа на нейкі час стацца Святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і. Падарункі могуць змяшчаць у сабе канцэлярскія тавары (напрыклад, альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы, размалёўкі, сшыткі, наборы ручак…), сродкі гігіены, цацкі, цёплыя дзіцячыя шкарпэткі, калготы, рукавічкі, заколкі і г.д. ці нешта салодкае. Мы прапануем удзельнікам ,таксама, напісаць ліст ад імя Святога Мікалая, які можа быць адрасаваны як да хлопчыка, так і да дзяўчынкі. Ліст можа быць любой даўжыні і мець свабодны змест, тут могуць быць павіншаванні са святам Божага Нараджэння, заахвочванне да добрых паводзінаў і г.д. Пазней, у акрэсе Божага Нараджэння, сабраныя падарункі будуць урачыста падараваныя дзецям з дзіцячых дамоў альбо бедных парафіяльных сем’яў.
19.11.2010
Бэнэдыкт XVI: экуменізм — гэта пошук еднасці, а найперш малітва і пакута Экуменічны рух мае на ўвазе пошук еднасці ў праўдзе, але найперш малітву і пакуту ў гэтым духоўным экуменізме, — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. У гэтыя дні ведамства святкуе 50-годдзе свайго існавання, а яго стварэнне бл. папам Янам ХХІІІ было «вуглавым каменем экуменічнага шляху Касцёла».

Пантыфік выказаў удзячнасць чатыром папярэднікам сённяшняга старшыні рады — кардыналам Аўгустыну Беі, Ёханэсу Віллебрандсу, Эдварду Кассідзі і Вальтэру Касперу, а таксама ўсім супрацоўнікам ведамства. Па словах Святога Айца, за гэтыя 50 год было здзейснена больш глыбокае пазнанне іншых Цэркваў і супольнасцяў, развіццё тэалагічнага дыялога і дыялога любові, былі заснаваны розныя формы супрацоўніцтва.
19.11.2010
Працягваецца дыскусія вакол храма Святой Сям’і ў Калінінградзе Маскоўскі Патрыярхат абвяргае крытыку з боку арцыбіскупа Паоло Пеццы ў сувязі з перадачай храма Святой Сям’і ў Калінінградзе ў прыватную маёмасць Рускай Праваслаўнай Царквы. Ардынарый архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве 4 лістапада 2010 г. адзначыў, што католікі на працягу 20 гадоў беспаспяхова дамагаліся звароту свайго храма, у якім ўлады зрабілі філармонію. Аб гэтым паведамляе беларуская секцыя Ватыканскага радыё.

Арцыбіскуп адзначыў таксама, што праект закона аб перадачы Маскоўскаму Патрыярхату 15 будынкаў, прыняты Калінінградскай Думай, быў падрыхтаваны «ў адпаведнасці з методыкай лабіравання, у таямніцы, без спасылкі на больш шырокае абмеркаванне і нават без кансультацый з зацікаўленымі бакамі, а менавіта рэлігійнымі супольнасцямі Расіі, якія „не належаць да Рускай Праваслаўнай Царквы“».
15.11.2010
Парадак запаўнення анкеты для візы
11 - ваш індыфікацыйны нумар (доўгі такі 8)
12 - обычный паспорт
13-16 серыя і нумар пашпарту (МР.......), ....
17 - ваш поўны хатні адрас і актуальны e-mail
18 - нет
19 - ваша пасада
20 - поўны дакладны адрас вашага прадпрыемства/установы і тэлефон
21 - религиозная (European Meeting of Young Adults in Rotterdam)
22 - Королевство Нидерландов
23 - Республика Польша
24 - однократный въезд
25 - 12
26 - пішам (калі ёсць што) у парадку убывания , не забываем нумары візаЎ
28 - прапускаем
29 - 25.12.2010
30 - 05.01.2011
31 - прапускаем
32 - Taizé - Rotterdam
Gooilandsingel 11
3083 DP ROTTERDAM
00 31 10-8209000 / 00 33 385 50 30 04
info.ua@taize.fr
брат Георг, Association de I'Accueil à Taizê
georg@taize.fr
33 - другой стороной (приглашающим лицом, компанией, организацией); Taizé - Rotterdam
обеспечивается место проживания , предоплачивается транспорт , иное (подробно указать) обеспечивается питание
34,35 прапускаем

Калі вы не можаце перадаць грошы асабіста - пазваніце - вырашым як не губляць на пераводзе ці паштовым пераводам на Мікалай Мікалаевіч Арцюхоў, 220109 г.Мінск, вул.Красіна 57-12 з пазнакай "унёсак Пілігрымкі Даверу Тэзэ-2010: Ратэрдам" ці Беларусбанк на рахунак 01027309 (в отд. 503/234) з пазнакай "унёсак Пілігрымкі Даверу Тэзэ-2010: Ратэрдам"
УВАГА: як аплаціце - інфармуйце, плацёжныя дакументы (іх копіі) перадавайце па мэйлу/пошце (katalik@tut.by)
14.11.2010
Дзве даты святкавання памяці святамучаніка Язафата  16 верасня і 12 лістападаТрадыцыя адзначаць на Беларусі свята святамучаніка Язафата (Кунцэвіча) 16 верасня была пачалася ад Кіеўскага ўніяцкага мітрапаліта, архібіскупа Полацкага, біскупа Віцебскага, Аршанскага, Мсціслаўскага і Магілёўскага Кіпрыяна Жахоўскага (1674-1693). Ён увайшоў на пасад мітрапаліта ў цяжкі час для усходняй Царквы злучанай з Рымскім Апостальскім Пасадам. Вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 1654-1667 нанесла моцны ўдар па ўніяцкай Царкве. Былі знішчаныя шматлікія храмы, іконы, царкоўнае начынне і святыя месцы. Моцны пераслед закрануў таксама і саміх вернікаў-уніятаў. Мітрапаліт Кіпрыян рабіў шмат захадаў, каб аднавіць духоўнае жыццё ўніяцкай Царквы, яе структуры, матэр’яльны стан.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier