Пошук

Каляндар

 


17.12.2024

Дзень нараджэння Папы Францішка: 88 гадоў служэння і планы на будучыню17 снежня Папа Францішак адзначае сваё 88-годдзе, застаючыся актыўным лідарам Касцёла.


Віншаванне з днём нараджэння ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі скіраваў Святому Айцу Старшыня епіскапату арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка таксама павіншаваў Пантыфіка.

12.12.2024
Папа Францішак: хрысціяне, якія сеюць надзею – лепшы дар Касцёла для светуЛюдзей пераканае не столькі моц аргументаў, колькі любоў, якую мы зможам у іх укласці. Гэта першая і самая эфектыўная форма евангелізацыі, - сказаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, што прайшла 11 снежня 2024 года ў ватыканскай Зале Паўла VI.

 

Завяршаючы цыкл катэхез, прысвечаны дзейнасці Святога Духа ў місіі Касцёла, Францішак нагадаў, што першыя хрысціяне падчас сваіх літургічных сустрэч усклікалі: “Мараната!”, што ў перакладзе з арамейскай мовы азначае: “Пане, прыйдзі!”.

10.12.2024

Папа Францішак наведаў у Рыме выставу Шагала, які прадстаўлены на ёй як беларускі мастак8 снежня, пасля малітвы да Беззаганнай на плошчы Іспаніі ў Рыме, Папа Францішак наведаў Палац Чыпола, каб убачыць карціну «Белае Укрыжаванне» — шэдэўр Марка Шагала, які ён называў сваім любімым мастацкім творам.


Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, карціна была дастаўлена ў Рым з Чыкагскага інстытута мастацтваў дзякуючы супрацоўніцтву з Дыкастэрыяй па евангелізацыі і фонду Fondazione Roma з нагоды набліжэння Юбілейнага года. Адкрытая напрыканцы лістапада выстава стала першай у новай рымскай музейнай прасторы Museo del Corso і працягнецца да 27 студзеня 2025 года.

10.12.2024
Патрыярхі Сірыі моляцца за мірную перадачу ўладыПатрыярхі Усходніх Цэркваў заклікаюць да мірнай перадачы ўлады ў Сірыі і просяць усе бакі пазбягаць насілля. Яны падкрэсліваюць важнасць захавання роўнасці ўсіх грамадзян.

 

У сувязі з працяглым крызісам у Сірыі, Патрыярх Сірыйскай Каталіцкай Царквы Ігнацый Юсэф III Юнан звярнуўся да вернікаў з заклікам да малітвы за бяспечны і спакойны пераходны перыяд.

5.12.2024

6 снежня 2024 г. - свята св. Мікалая - дыспенса6 снежня 2024 г. у царкоўным каляндары свята святога Мікалая, архібіскупа Мір Лікійскіх - яно прыпадае на пятніцу. Вернікі БГКЦ ўрачыста ўшаноўваюць памяць гэтага святога Цудатворцы.

 

З гэтай нагоды Апостальскі Адміністратар БГКЦ архім. Сяргей (Гаек) - на падставе Канона 1536, п. 1 і п. 2 (Кодэксу Канонаў Усходніх Цэрваў) - удзяляе грэка-католікам у Беларусі на гэты дзень дыспенсу ад устрымання ад мясных страў. 

 

Хто карыстае з гэтай дыспенсы - павінен памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца (і здзейсніць нейкі ўчынак міласэрнасці).

4.12.2024

6-7-8 снежня 2024 ПЕРАДКАЛЯДНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІПарафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Міколы Цудатворцы у Мінску запрашаюць


+

ПЯТНІЦА, 6.12.24 - у 18:30 Боская Літургія (успамін св. Мікалая);

- у 19:15 Рэкалекцыйнае казанне.


++

СУБОТА, 7.12.24, - у 18:30 Боская Літургія з рэкалекцыйным казаннем; 

(ад 17:00 - нагода да Споведзі).


+++

НЯДЗЕЛЯ, 8.12.24 - у 10:00 гадз. Боская Літургія з рэкалекцыйным казаннем; 

- у 15:00 Боская Літургія з рэкалекцыйным казаннем. 


Рэкалекцыі праводзіць а. Аляксандр Улас у Парафіі Праведнага Язэпа па адрасе вул. Арджанікідзэ, 6.

28.11.2024

30 лістапада - свята св. АПОСТАЛА АНДРЭЯ, ПЕРШАПАКЛІКАНАГААпостал Андрэй, брат Сымона Пятра, быў першым вучням пакліканым Ісусам. Ён з'яўляецца заступнікам усходніх Цэркваў візантыйскай традыцыі.

 

У МІНСКУ святочная Боская Літургія: у ПЯТНІЦУ, 29 лістапада 2024, у 18:30 у храме Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6). 

 

Молімся за хрысціянаў візантыйскай традыцыі ў  Беларусі: грэка-католікаў, праваслаўных, стараабрадцаў.

27.11.2024

На першым працоўным пасяджэнні Беларускай асацыяцыі касцёльнага права было абрана яе пастаяннае кіраўніцтваУ панядзелак 25 лістапада ў Бараўлянах пад Мінскам адбылося першае працоўнае пасяджэнне Беларускай асацыяцыі касцёльнага права.


Урачыстая інаўгурацыя дзейнасці асацыяцыі прайшла ў красавіку бягучага года, калі таксама было абрана часовае кіраўніцтва.

26.11.2024

Ксёндз канонік Францішак Рудзь абраны старшынёй Праўлення Біблейскага таварыства ў Беларусі20 лістапада на пасяджэнні Генеральнай канферэнцыі Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь старшынёй Праўлення гэтай арганізацыі быў абраны ксёндз канонік Францішак Рудзь.


Біблейскае таварыства з’яўляецца буйным цэнтрам па распаўсюджванні Біблій і іншай духоўнай літаратуры ў краіне. За час свайго існавання Біблейскае таварыства распаўсюдзіла ў Беларусі больш за 1 млн. 200 тыс. адзінак духоўнай літаратуры.

16.11.2024
Папа Францішак устанавіў дзень ушанавання памяці мясцовых святыхПапа заахвоціў Касцёл ва ўсім свеце зрабіць 9 лістапада днём ушанавання памяці сваіх мясцовых святых, благаслаўлёных, а таксама сведкаў веры, працэс беатыфікацыі якіх яшчэ працягваецца.

 

“На працягу літургічнага года Касцёл публічна ўшаноўвае, у вызначаныя даты і спосабы, святых і благаслаўлёных. Аднак, мне здаецца важным, каб усе мясцовыя Касцёлы ўспаміналі ў адзін дзень святых і благаслаўлёных, а таксама Слугаў Божых сваіх тэрыторый”, - напісаў Папа ў лісце, які быў абнародаваны 16 лістапада 2024 года. (ПОЎНЫ ТЭКСТ)


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier