6 снежня 2024 г. - свята св. Мікалая - дыспенса
6 снежня 2024 г. у царкоўным каляндары свята святога Мікалая, архібіскупа Мір Лікійскіх - яно прыпадае на пятніцу. Вернікі БГКЦ ўрачыста ўшаноўваюць памяць гэтага святога Цудатворцы.
З гэтай нагоды Апостальскі Адміністратар БГКЦ архім. Сяргей (Гаек) - на падставе Канона 1536, п. 1 і п. 2 (Кодэксу Канонаў Усходніх Цэрваў) - удзяляе грэка-католікам у Беларусі на гэты дзень дыспенсу ад устрымання ад мясных страў.
Хто карыстае з гэтай дыспенсы - павінен памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца (і здзейсніць нейкі ўчынак міласэрнасці).
|