Пошук

Каляндар

 


5.04.2014
"Вяльмуе Бог абраннікаў сваіх"Духоўны ўспамін Рыгора Барадуліна прайшоў у Таліне

У суботу 5 красавіка 2014 прайшоў у Таліне Дзень памяці Рыгора Барадуліна, прымеркаваны да 40-га дня ад ягонай смерці.

Духоўны ўспамін пачаўся Службай за супакой душы спачылага Рыгора ў грэка-каталіцкім храме г. Таліна.
Службу ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэнні талінскіх грэка-каталіцкіх душпастыраў: а. Уладзіміра ды а. Алега.
29.03.2014
"Слова Божае - меч духоўны"Рэдэмптарысты візантыйскага абраду запрашаюць на біблейскія рэкалекцыі

Святое Пісанне з'яўляецца найважнай кнігай кожнага хрысціяніна. Сам Творца прамаўляе праз яе. Словы "Даследуйце Пісанні" (Ян 5:39), сказаныя Ісусам Хрыстом, кожны хрысціянін павінен адносіць да сабе і старацца не толькі чытаць Пісанне, але і ўважна вывучаць яго. Св. Іеранім казаў: "Хто ня ведае Пісання, той ня ведае Хрыста!"

Рэдэмптарысты візантыйскага абраду запрашаюць на біблейскія рэкалекцыі ў маўчанні, каб навучыцца любіць Пісанне і дзяліцца сведчаннем сваёй веры з іншымі. Рэкалекцыі "Слова Божае - меч духоўны" (Эф. 6:17) будуць праходзіць 12-13 красавіка 2014 г.
29.03.2014
“Пераапрануцца ў новага чалавека і трываць у любові”24 гадзіны малітвы і споведзі ў храмах Рыму

Навяртанне – гэта не пытанне аднаго моманту, але намаганне, якое здзяйсняецца на працягу ўсяго жыцця, адзначыў Папа Францішак падчас пакутнага набажэнства ў базыліцы св. Пятра 28 сакавіка 2014 г.
У яго межах Святы Айцец найперш сам прыступіў да споведзі а пасля прыняў споведзь некаторых вернікаў.

Набажэнства дало пачатак велікапоснай акцыі Папскай рады па новай евангелізацыі “24 гадзіны для Госпада”, падчас якой у трох цэнтральных рымскіх касцёлах – св. Агнешкі, Найсвяцейшай Дзевы Марыі на Трастэвэры і Найсвяцейшых Ран Ісуса - бесперапынна на працягу сутак спавядалі каля 60 святароў.
“Хто сустракаецца з Божай міласэрнасцю, падштурхоўваецца стаць будаўніком міласэрнасці паміж апошнімі і беднымі”, - нагадаў Папа і дадаў, што ў гэтых “самых малых” братах сам Ісус чакае.“Пойдзем на сустрэчу з Ім і будзем святкаваць Пасху ў радасці Божай!” - заклікаў Святы Айцец.
25.03.2014
“Жыццё на шляху Крыжа Гасподняга”Духоўная сустрэча грэка-каталiцкага Клуба інтэлігенцыі імя св. Кірылы Тураўскага

Грэка-каталiцкi Клуб інтэлігенцыі імя св. Кірылы Тураўскага, пры падтрымцы Руху валанцёраў св. Мікалая, запрашае на велікапосную духоўную сустрэчу з хрысціянскім мастацтвазнаўцам Сяргеем Гваздзёвым, чалавекам з вялiкiм духовым вопытам i складаным лёсам, чалавекам з якога варта браць прыклад.

Пад час сустрэчы будзе прэзентавана ягоная кніга “Крэскі да партрэтаў мастакоў з Заходняй Беларусі”. Пад вокладкай гэтай кнiгi аўтар па крупiцах сабраў творчыя i жыццёвыя лёсы такiх мастакоў  як Мар’ян Богуш-Шышка, жывапісец і графік, Раман Семашкевіч, беларускі жывапісец у ЗША, Пётр Мірановіч, мастак, які прысвяціў жыццё служэнню Богу, Анатоль Рубановіч і іншыя.
11.03.2014
У гадавіну абрання Папы Францішка адбудзецца Імша падзякі ў мінскай архікатэдры 13 сакавіка прыпадае першая гадавіна абрання кардынала Хорхе Марыё Берголіо, які ўзяў сабе імя Францішак, у якасці Наступніка святога Пятра. Як паведаміла Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, у гэты дзень у 18.30 у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца святая Імша падзякі.

Імшу ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Сардэчна запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Паводле Catholic.by
3.03.2014
"Дзякуй Усявышняму!"Рыгор Барадулін пра сустрэчу з Папам Янам Паўлам ІІ.

Мне выпала адказнае шчасьце перакласьці на беларускую мову «Рымскі трыпціх» Яна Паўла II. Да 25-годзьдзя пантыфікату Папы пераклад быў выдадзены невялікім накладам пры дапамозе Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Клопатам Апостальскага візытатара для беларускіх грэка-католікаў архімандрыта Сяргея Гаека мне падоліла зрабіць пілігрымку ў Вечны Горад, наведаць галоўныя базылікі, катакомбы, у якіх маліліся першыя хрысьціяне, а таксама беларускую рэдакцыю Ватыканскага радыё.
3.03.2014
Вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў малітвай суправаджаюць душу спачылага Рыгора БарадулінаАдыход ў вечнасць Рыгора Барадуліна напоўніў сумам грэка-католікаў Мінска. У веры ў васкрашэнне памерлых ды ў духу хрысціянскай надзеі вернікі Мінска моляцца за свайго спачылага ў Госпадзе брата Рыгора.

У капліцы парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску ранішнюю заўпакойную службу ў панядзелак 3-га сакавіка служыў а. протапрэзбітар Андрэй Абламейка.
Вечарам паніхіду за спачылага Рыгора ўзначаліў архімандрыт Сяргей (Гаек).

У парафіі Святога Духа паніхіду вечарам 3-га сакавіка адслужыў а. протарпрэзбітар Яўген Усошын.

У рамках развітання з Рыгорам Барадуліным, у аўторак 4 сакавіка, паніхіду ў касцёле Святых Сымона і Алены ў 11:15 ўзначаліць архімандрыт Сяргей, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі, у саслужэнні душпастыраў мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў.
3.03.2014
Развітанне з Рыгорам БарадулінымРазвітанне з Рыгорам Барадулінам адбудзецца ў аўторак 4 сакавіка 2014 г. зранку, у Чырвоным касцёле ў Мінску, паводле наступнай праграмы:

09:45 - 11:15 час развітання (ціхая малітва);
11:15 Развітальная паніхіда ў грэка-каталіцкім абрадзе;
12:00 Заўпакойная св. Імша у рыма-каталіцкім абрадзе;
13:00 Выезд на Ушачы;
16:00 Пахаванне.
2.03.2014
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!Адышоў у вечнасць Рыгор Барадулін.

Сёння, 2 сакавіка ў вечар, адышоў да Госпада, на 80-тым годзе жыцця, вернік нашай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску
Рыгор Барадулін.

Вечная яму памяць!
2.03.2014
Патрыярх Кірыл паабяцаў не дапусціць кровапраліцця ва УкраінеПатрыярх Кірыл паабяцаў выканаць просьбу прадстаяцеля Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату Ануфрыя, які прасіў кіраўніка РПЦ выкарыстаць свой уплыў, каб не дапусціць кровапраліцця на Украіне.

Адказ Кірыла апублікаваны на сайце Маскоўскага патрыярхату.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier