Пошук

Каляндар

 


9.11.2015
Свята святамучаніка Язафата ў Полацку - 2015Дзень мучаніцтва св. Язафата, Архібіскупа Полацкага – 12 лістапада з’яўляецца парафіяльным святам для Полацкай грэка-каталіцкай парафіі. У гэтым годзе святкаванні прайшлі у нядзелю - 8 лістапада 2015 г. У гэты дзень адзначаліся 392-я ўгодкі мучаніцкай смерці святамучаніка Язафата. Такім чынам Полацкая парафія распачала тыдзень малітвы, які мае чарговые “станцыі” ў Рыме і ў Віцебску - 12 лістапада, у Вільні – 14 лістапада ды ва ўсіх парафіях у Беларусі – у нядзелю, 15 лістапада.
8.11.2015
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!Адышоў у вечнасць Марыуш Карповіч – даследчык беларускай уніяцкай архітэктуры.

Паніхіду за супакой душы спачылага слугі Божага Марыуша адслужыў архім. Сяргей (Гаек) у Полацку ў суботу, 7 лістапада 2015 г. у грэка-каталіцкім храме св. Параскевы Полацкай.
8.11.2015
Новы мітрапаліт Пярэмышльска-ВаршаўскіУ суботу, 7 лістапада 2015 г., у Ватыкане паведамлена пра тое, што Святы Айцец Францішак прыняў зрачэнне з пасаду, якое падаў да сённяшняга дня дзеючы Мітрапаліт Пярэмышльска-Варшаўскі УГКЦ у Польшчы архібіскуп Ян Мартыняк у сувязі з дасягненнем гранiчнага ўзросту. Адначасова паведамляецца аб тым, што Папа прызначыў Пярэмышльска-Варшаўскім архібіскупам ранейшага дапаможнага біскупа гэтай архіепархіі Уладыку Яўгена Міраслава Паповіча.

Мітрапаліт Ян Мартыняк, якому ў мінулым годзе споўнілася 75 гадоў жыцця, выконваў архіярэйскае служэнне сярод украінскіх грэка-каталікоў Польшчы з 1989 года, узначаліўшы адноўленую Пярэмышльскую епархію ў 1991 годзе і стаўшы першым мітрапалітам пасля рэарганізацыі структур УГКЦ у Польшчы ў 1996 годзе.
2.11.2015
Апостальскі Нунцый памаліўся ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец» і ва ўрочышчы Курапаты2 лістапада, калі Каталіцкі Касцёл успамінае ўсіх памерлых вернікаў, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўсклаў вянкі і запаліў знічы ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец» і ва ўрочышчы Курапаты.

Прадстаўнік Папы памаліўся за ўсіх ахвяраў рэпрэсій і войнаў, якімі пазначана гісторыя Беларусі.
31.10.2015
2 лістапада Апостальскі Нунцый у Беларусі наведае Курапаты і «Трасцянец» 2 лістапада Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведае мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і ўрочышча Курапаты, каб ад імя Каталіцкага Касцёла ўшанаваць памяць тых, хто страціў там жыццё.

У 11.00 пасланнік Папы прыбудзе ў «Трасцянец», у 12.00 - у Курапаты.
29.10.2015
Заўпакойныя Службы ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска - ДЗЯДЫ 2015У малітоўнай традыцыі грэка-католікаў Беларусі час восенскіх заўпакойных службаў пачынаецца ў Бацькоўскую змітроўскую суботу (у гэтым годзе 24 кастрычніка) і працягваецца да канца актавы Дзядоў (10 лістапада).

У грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска заўпакойныя Службы пройдуць паводле наступнай праграмы:

30.10.2015 – ПЯТНІЦА, гадз. 19:00 – Парафія Праведнага Язэпа і Парафія Св. Мікалая,
Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай.

31.10.2015 – СУБОТА, гадз. 10:00 – Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі,
Душпастырскі цэнтр, зав. Снежны д. 7:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай.
8.10.2015
Нобелеўская прэмія Святланы Алексіевіч яднае беларусаў у вялікай радасці і гонарыСёння, 8 кастрычніка 2015 года, у 14.00 стала вядома імя Лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, і, на вялікую радасць і гонар для нашага народа, — гэта імя беларускі Святланы Алексіевіч.

Васіль Быкаў, на жаль, не дачакаўся, хоць многія вельмі спадзяваліся, што гэта імя загучыць на ўвесь свет менавіта як імя набеліста. Яно загучала, канечне, і адгукнулася ў сэрцах многіх беларусаў і не беларусаў, але іначай…

Адгукнулася і ў сэрцы сённяшняй набелісткі, якая падчас сваёй першай канферэнцыі для журналістаў адзначыла: «Я ўдзячная Адамовічу і Быкаву за прыклад і маральны ўзор».
5.10.2015
Генеральны рэлятар Сінода Біскупаў выступіў з уводным дакладам5 кастрычніка 2015 г. у Ватыкане прайшла першая агульная кангрэгацыя Сінода Біскупаў на тэму сям’і. З уводным дакладам падчас яе выступіў Генеральны рэлятар форума, венгерскі кардынал Пэтэр Эрдо. Ён пахіліўся над трыма галоўнымі тэмамі: выклікаў, які стаяць перад сям’ёй, яе паклікання і місіі.

“Непарыўнасць сужэнства – гэта не гульня, а дар”, падкрэсліў іерарх. Менавіта сям’я і сужэнства не пакідаюць людзей “ізаляванымі індывідуумамі”, але перадаюць ім каштоўнасці і даюць незаменную магчымасць для чалавечага развіцця. Сям’я прынцыпова важная для жыцця ўсяго грамадства, бо ў ёй людзі вучацца супольнаму дабру, дадаў ён.
5.10.2015
25-годдзе вяртання храма-легенды4 кастрычніка 2015 г. у парафіі св. Сымона і св. Алены ў беларускай сталіцы – сапраўднае свята. Такім жа восеньскім сонечным днём, толькі 25 год таму, жыхары Мінска атрымалі рашэнне Мінскага гарадскога савета дэпутатаў аб вяртанні вернікам Чырвонага касцёла. На св. Імшу, прысвечаную гэтай знакавай падзеі, прыйшлі таксама сведкі і непасрэныя ўдзельнікі кампаніі па абароне святыні. Адзін з іх, Уладзіслаў Лапо, усё памятае, як зараз. “Дабіваліся, прасілі ўлады, яны дазволілі нібыта, а потым забыліся пра свае абяцанні. Потым сабраліся людзі і аб’явілі галадоўку. Прайшоў дзень, два, нядзеля”, - расказаў парафіянін.
8.09.2015
Папа ўвёў новыя нормы “сужэнскага працэсу”Папа Францішак зацвердзіў змены, якія тычацца паскарэння кананічнага працэсу прызнання несапраўднасці сужэнства. 8 верасня 2015 г. у Ватыкане былі апублікаваны і прадстаўлены два адпаведныя Апостальскія лісты ў форме “Motu proprio”: “Mitis Iudex Dominus Iesus” (Лагодны суддзя Пан Езус) для Кананічнага права Касцёла і “Mitis et misericors Iesus” (Лагодны і міласэрны Езус) для Кодэксу канонаў Усходніх Цэркваў.

Святы Айцец пастанавіў, што для прызнання несапраўднасці сужэнства будзе дастаткова рашэння суда першай інстанцыі. Раней, аднолькавы вердыкт павінны былі вынесці па меншай меры касцёльныя суды двух інстанцый, а ў некаторых выпадках патрабавалася рашэнне трэцяй – звычайна Трыбуналу Рымскай Роты.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier