Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
Нобелеўская прэмія Святланы Алексіевіч яднае беларусаў у вялікай радасці і гонары
Васіль Быкаў, на жаль, не дачакаўся, хоць многія вельмі спадзяваліся, што гэта імя загучыць на ўвесь свет менавіта як імя набеліста. Яно загучала, канечне, і адгукнулася ў сэрцах многіх беларусаў і не беларусаў, але іначай… Адгукнулася і ў сэрцы сённяшняй набелісткі, якая падчас сваёй першай канферэнцыі для журналістаў адзначыла: «Я ўдзячная Адамовічу і Быкаву за прыклад і маральны ўзор». «Давайце ўсе разам рабіць так, каб мы пачалі жыць у годнай краіне» «Давайце ўсе разам рабіць так, каб мы пачалі жыць у годнай краіне», — заклікае Святлана Алексіевіч беларусаў, пра якіх і з вуснаў якіх паўстала яе творчасць, пераасэнсаваная і перажытая пісьменніцай. Яе мастацка-дакументальная спадчына пра беларусаў, праўда пра наша жыццё, пра тое, што глыбока схавана, як пісьменніца кажа, у «ласкавым поглядзе, без агрэсіі» беларуса, — гэта вялікі дар для сумлення кожнага. Яе водгук на раны нашага народа, на страты, на боль — гэта тое, што здольна моцна ўзварушыць беларуса і прымусіць яго паглядзець праўдзе ў вочы, паглядзець і не пабаяцца гэту праўду прыняць, прызнаць і толькі потым адважыцца змяняць. Без прыняцця і прызнання таго, што ёсць, нельга ісці наперад… І гэта высокая ўзнагарода, якую заслужыла Святлана Алексіевіч, няхай яднае нацыю і дае натхненне на адданае служэнне. Аксана Ючкавіч, Catholic.by |
|
8.10.2015
|






Сёньняшняе чытаньне:
