Патрыярх Копцкай Царквы Тавадрас II (AFP or licensors)У суботу - 7 ліпеня 2018 г., у Італьянскім горадзе Бары Патрыярхі Усходніх Каталіцкіх, Праваслаўных ды Дахалкідонскіх (Стара-праваслаўных) Цэркваў Блізкага Усходу - на запрашэнне Папы Францішка - збяруцца разам на малітву аб міры ды братэрскае абмяркаванне праблемаў рэгіёну.
Унутраныя праблемы блізкаўсходняга рэгіёну могуць быць вырашаны ў духу любові, дыялогу і паразумення, перакананы Патрыярх Копцкай Царквы Тавадрас II.
Каб дасягнуць супакою, кожны чалавек павінен прабываць ва ўнутраным міры з самім сабой; трэба адкінуць усе памылковыя вучэнні нянавісці і непрыняцця іншага і навучаць новыя пакаленні ўзаемнай любові, прыняццю адрозненняў і жыццю ў супольнасці, поўнай разнастайнасці. У такім заблытаным кантэксце, як на Блізкім Усходзе, няма іншага шляху да міру, як толькі праз належнае выхаванне маладых пакаленняў.