Пошук
Нядзельнае казаньне
|
панядзелак
ЛІСТАПАДА |
Адышоў у вечнасць кардынал Жан-Луі Таран
Іерарх, які працяглы час пакутаваў ад хваробы Паркінсона, памёр у ЗША, дзе праходзіў лячэнне.
У спачувальнай тэлеграме папа Францішак запэўніў у сваёй духоўнай блізкасці і малітве «родных памерлага кардынала і ўсіх людзей, каго кранула вестка аб яго смерці». Папа даручыў душу памерлага Божай міласэрнасці, адзначыўшы вялікі след, які кардынал Таран пакінуў у паўсюдным Каталіцкім Касцёле.
«Ён быў дарадчыкам, да якога прыслухоўваліся і якога цанілі, дзякуючы стасункам даверу і павагі, якія ён будаваў з мусульманскім светам», — так згадвае Папа яго асобу і працу на пасадзе Старшыні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. «Няхай Бог адорыць яго душу вечным супакоем і радасцю», — дадаў папа Францішак.
Жан-Луі Таран нарадзіўся ў французскім Бардо 5 красавіка 1943 г. Скончыў Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт у Рыме, атрымаўшы ступень магістра філасофскіх і багаслоўскіх навук. 20 верасня 1969 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне і распачаў душпастырскае служэнне ў родным Бардо. У 1973 г. быў накіраваны на вучобу ў Папскую дыпламатычную акадэмію ў Рыме. У 1975 г., абараніўшы доктарскую дысертацыю ў галіне кананічнага права, Жан-Луі Таран распачаў дыпламатычную службу ў Апостальскай нунцыятуры ў Дамініканскай Рэспубліцы. Праз чатыры гады быў пераведзены на працу ў Апостальскую нунцыятуру ў Ліване, дзе заставаўся да 1983 г. У ліпені 1983 г. кардынал Таран быў запрошаны на працу ў Раду па грамадскіх справах Каталіцкага Касцёла, а ў 1990 г. стаў яе старшынёй. З 1984 г. па 1988 г. прымаў удзел у працы тагачаснай Рады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. 6 студзеня 1991 г. папа Ян Павел II удзяліў яму біскупскае пасвячэнне, а 21 кастрычніка 2003 г. падчас Кансісторыя ўзвысіў яго да годнасці кардынала-дыякана. Кардыналам-протадыяканам Жан-Луі Таран стаў у лютым 2011 г. 24 лістапада 2003 г. кардынал Таран быў прызначаны Архіварыусам Ватыканскага сакрэтнага архіва і Бібліятэкарам Святога Рымскага Касцёла. 25 студзеня 2007 г. заняў пасаду старшыні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. З 2014 г. з’яўляўся камерлінга Святога Рымскага Касцёла. У якасці кардынала-выбаршчыка памерлы іерарх прымаў удзел у двух канклавах — у 2005 г., падчас абрання Бэнэдыкта XVI, і ў 2013 г., калі на Пасад св. Пятра ўзышоў папа Францішак. Тады менавіта кардынал Жан-Луі Таран агучыў традыцыйную формулу Habemus Papam, якая паведамляе вернікам аб абранні новага наступніка св. Пятра. Пасля смерці Жана-Луі Тарана Калегія налічвае 225 кардыналаў, 124 з якіх маюць права голасу на магчымым канклаве.
Паводле Catholic.by |
|
6.07.2018
|






Сёньняшняе чытаньне:
