Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:


26.04.2020

Нядзеля Міраносіцаў і Таемных вучняў ХрыстаМедытацыя а. Андрэя Буйніча

1. Сёння Нядзеля Міраносіцаў і мы рупліва ўзіраемся ў прыклад вернасці і адвагі, які далі нам жанчыны – вучаніцы нашага Госпада Ісуса Хрыста. Гэта яны паказалі сябе больш мужнымі за Апосталаў. Апосталы разбегліся і пахаваліся перад пераследам з боку юдэйскіх начальнікаў, а яны – жанчыны - таварышылі Ісусу да самага апошняга моманту Ягонага зямнога жыцця – да самой Яго Крыжовай смерці. І пасля смерці любоў да Збаўцы вядзе іх да Яго магілы: спачатку, каб пабачыць куды паклалі іх Госпада, а потым, каб вярнуцца, так хутка як толькі магчыма, і стаць сведкамі Яго Ўваскрасення!

25.04.2020
Сведкі перамогі Збавіцеля і Яго трыумфуУ Нядзелю святых Жанчынаў Міраносіцаў віншуем хрысціянскіх жанчынаў і молімся за іх.

 

У той час, як Жанчыны Міраносіцы ішлі да магілы, не разумеючы словаў пра ўваскрсенне, іншыя вучні хаваліся “дзеля страху перад юдэямі” (Ян 20, 19).

Жанчыны ідуць да магілы, не зважаючы нават на банальную праблему, якая чакае іх наперадзе: “А гаварылі яны між сабою: “Хто нам адваліць камень ад уваходу ў магілу?” (Мк 16, 3).

 

Якая ж сіла дазволіла ім перамагчы страх і слабасць? Безумоўна, гэта любоў да Ісуса.

У сваёй любові да Збавіцеля міраносіцы выяўляюць шчырасць і прастату, і дзякуючы гэтаму становяцца сведкамі перамогі Збавіцеля і Яго трыумфу. 

25.04.2020

Анлайн-трансляцыя Літургіі: Нядзеля МіраносіцНядзеля, 26 красавіка 2020, з 11:00 да 12:30 (час Мінска)

 

Запрашаем на анлайн-трансляцыю Боскай Літургіі з парафіі св. Язафата! 
Увага! Сябры, каб паглядзець трансляцыю трэба ўвайсці на старонку "Грэка-каталіцкая парафія св. Язафата г. Ліда" у адпаведны час (https://www.facebook.com/lidabhkc/),
каб не прапусціць трансляцыю, заахвочваем вас упадабаць старонку - у гэтым выпадку, пры адкрытай старонцы фэйсбуку, вы атрымаеце паведамленне, што трансляцыя пачалася.
Калі вы упадабаеце, гэту падзею, то ў адпаведны час атрымаеце паведамленне аб пачатку падзеі, АЛЕ вам усё роўна трэба будзе ўвайсці на старонку. (Падзея на фэйсбуку дзейнічае толькі як напаміналка  )

24.04.2020

Сёння 105-я гадавіна генацыда армянскага народаМолімся за ўсіх армянаў, асабліва за армяна-каталікоў на Каўказе, у Расіі, Украіне, Беларусі.

 

***

Штогод 24 красавіка ва ўгодкі дэпартацыі армянскай інтэлігенцыі са Стамбула мільёны армян і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей ва ўсім свеце аддаюць даніну памяці ахвярам генацыду армян. У Арменіі гэта дата мае важнае значэнне і з’яўляецца непрацоўным днём.

15 красавіка 2015 года Еўрапарламент абвясціў 24 красавіка еўрапейскім Днём памяці ахвяр генацыду армян у Асманскай імперыі.

 

20.04.2020

Папа Францішак павіншаваў грэка-католікаў і праваслаўных з ПасхайЯго Святасць Папа Францішак павіншаваў хрысціянаў, якія 19 красавіка 2020 г. святкуюць Пасху Хрыстову. 


“Выказваю віншаванні братам і сёстрам Усходніх Цэркваў, якія сёння святкуюць Пасху. Мы разам абвяшчаем: “Госпад сапраўды ўваскрос!” (Лк 24,34). Асабліва ў гэты час выпрабавання адчуваем, наколькі вялікі дар – надзея, якая нараджаецца з уваскрасення разам з Хрыстом!”, - сказаў Францішак перад малітвай “Уладарка неба”.

 

Папу асабліва радуе тое, што некаторыя Усходнія каталіцкія Цэрквы - па экуменічных матывах - адзначаюць Свята Пасхі разам з праваслаўнымі. “Няхай гэтае братэрства паслужыць падтрымкай там, дзе хрысціяне з’яўляюцца нешматлікай меншасцю”, - пажадаў Францішак.

 

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

20.04.2020

Завяршылася агульнахрысціянская ініцыятыва малітвы аб спыненні пандэміі

 

Вялікі дзякуй за вашыя малітвы і ўдзел у праекце "FinduCovid19".


Гэты рух сёння завяршаецца, і мы з радасцю запрашаем вас зайсці на сайт www.finducovid19.com/ru, каб убачыць прыгожае аблічча Ісуса, якое створана з фотаздымкаў удзельнікаў з усяго свету.


Гэтая міжнародная ініцыятыва прынесла шмат плёну, і мы славім Госпада.

Перадусім, мы заўдзячваем Яму за мілату адзінства, якую Ён паслаў нам, прыналежным да розных народаў і розных хрысціянскіх канфесій.

Мы таксама дзякуем Яму за зніжэнне ліку выпадкаў захворвання Covid-19, якое было адзначана за апошнія дні ў некалькіх сур'ёзна пацярпелых краінах (такіх як Італія, Іспанія, Францыя...). Так, дзякуй Ісус!

19.04.2020
Казанне а. Андрэя Буйніча на нядзелю Апостала Тамаша. Ліда, 19 красавіка 2020.

19.04.2020

НЯДЗЕЛЯ АНТЫПАСХІ – НЯДЗЕЛЯ ТАМАШАСвята Божай Міласэрнасці — свята сустрэчы з Госпадам

 

1.Сённяшняя нядзеля ва ўсходняй літургічнай традыцыі называецца грэцкім словам «антыпасха». «Анты» - у дадзеным выпадку не азначае штосьці супрацьлеглае ці негатыўнае, але «другая».

Такім чынам назва сённяшняй нядзелі гучыць так: «другая» або: «новая».

Чаму «другая», навошта «новая»? Ці ж нам не дастаткова Пасхі Ісуса Хрыста?

Справа ў тым, што Антыпасха — гэта тая ж самая Пасха, тое самае Ўваскрасенне Ісуса Хрыста, але якое адбылося тыдзень пазьней пасля гістарычнай Пасхі, у жыцці адной канкрэтнай асобы!

Гэтай асобай быў апостал Тамаш.

18.04.2020

Анлайн-трансляцыя: Боская Літургія (Антыпасха)Нядзеля, 19 красавіка 2020, з 11:00 да 12:30 (час Мінска)


Запрашаем на анлайн-трансляцыю Боскай Літургіі з Грэка-каталіцкай парафіі св. Язафата г. Ліда


Увага! Сябры, каб паглядзець трансляцыю трэба ўвайсці на cтаронку "Грэка-каталіцкая парафія св. Язафата г. Ліда" у адпаведны час (https://www.facebook.com/lidabhkc/), каб не прапусціць трансляцыю, заахвочваем вас упадабаць старонку - у гэтым выпадку, пры адкрытай старонцы фэйсбуку, вы атрымаеце паведамленне, што трансляцыя пачалася. Калі вы ўпадабаеце, гэтую падзею, то ў адпаведны час атрымаеце паведамленне аб пачатку падзеі, АЛЕ вам усё роўна трэба будзе ўвайсці на старонку.

16.04.2020

Працягваецца Малітва аб заканчэнні пандэміі Covid-19У Беларусі 315 асобаў (зарэгістраваных на сайце) далучыліся да малітвы.

 

ПРАПАНОВА ТЫДНЯ « ХАЙ ЖА ЯНЫ БУДУЦЬ У ДАСКАНАЛЫМ АДЗІНСТВЕ... » ЯН 17:23

 

Малітва працягваецца!

 

Мы запрашаем усіх удзельнікаў працягваць маліцца асабліва ў гэтыя тры дні, каб спынілася пандэмія: Чацвер 16, пятніца 17, субота 18 красавіка = Вялікая Сядміца за юліянским календаром - каб быць у еднасці з нашымі братамі і сёстрамі (праваслаўнымі і грэка-каталікамі), якія будуць адзначаць Вялікдзень у нядзелю 19 красавіка 2020.

Для гэтага: У малітве заклічам разам ІМЯ Госпада нашага Ісуса Хрыста ў 15:00 гадзін ў гэтыя 3 дні.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier