Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:


30.10.2020

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 01.11.20 11:00 паводле беларускага часу.

 

 

 

****
Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

 

29.10.2020

ВОСЕНЬСКІЯ ДНІ МАЛІТОЎНАГА ПАМІНАННЯ ПАМЕРЛЫХУ душпастырскай практыцы беларускіх грэка-католікаў дні супольнага малітоўнага памінання памерлых пачынае Змітраўская бацькоўская субота (у гэтым годзе 24.10.20) і яны працягваюцца - праз Дзяды (2.11) - да завяршэння "актавы" тых жа (да 9.11). 

 

У гэтыя дні ўпісваецца сумная гадавіна сталінскага этнацыду беларускай эліты ў ноч 29/30 кастрычніка 1937 г. у Курапатах (www.kurapaty29.by). 

 

У МІНСКУ заўпакойная малітва за загінулых у Курапатах

- 29.10.2020 у 18:30 - у грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа (храм на вул. Арджанікідзе д. 6) 

- 30.10.2020 у 18:30 - у грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа (капліца ў Ніжнім храме Чырвонага касцёла). 

 

Дай, Госпадзе, знайсці вечны супакой душам загінулых братоў і сясцёр нашых! 

Вечная ім памяць!

28.10.2020

ВІНШУЕМ МІТРАПАЛІТА ТАДЭВУША КАНДРУСЕВІЧА ў ДЗЕНЬ ЯГОНЫХ ІМЯНІНАЎ (28.10)Высокадастойны Уладыка Мітрапаліт! 

Шчыра віншуем Вас з Днём Вашага магутнага нябеснага Апякуна св. Апостала Юды Тадэвуша. 

Молімся, каб Госпад Ягоным заступніцтвам шчодра надзяліў Вас ласкамі і моцай ды адчыніў дарогу вяртання на Вашую мітрапалічу катэдру. 

"єіс полла єти, Деспота!"  

З малітвай ды пашанай: +архім. Сяргей з клірам і вернікамі БГКЦ

 

Мінск, 28.10.2020

27.10.2020

Арцыбіскуп Кандрусевіч прааналізаваў энцыкліку Fratelli tuttiАрцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч назваў энцыкліку Францішка Fratelli tutti “настольнай кнігай” і практычным падручнікам для будавання цывілізацыі братэрства і грамадскага сяброўства.

 

Спецыяльна для Vatican News іерарх прааналізваў трэцюю энцыкліку цяперашняга Пантыфіка, падпісаную 3 кастрычніка 2020 г. у Асізі. Ён нагадаў, што папярэднія: Lumen fidei і Laudato si’ з’явіліся адпаведна 29 чэрвеня 2013 г. і 24 мая 2015 г.

26.10.2020

Папа Францішак менаваў новага лацінскага Патрыярха Ерузалема24 кастрычніка арцыбіскуп П’ербатыста Піцабала, які на працягу чатырох апошніх гадоў быў Апостальскім адміністратарам Ерузалемскага лацінскага Патрыярхату, Папам Францішкам быў менаваны лацінскім Патрыярхам Ерузалема.


Паведамляючы пра гэта, Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ нагадвае, што папярэднікі арцыбіскупа Піцабалы на гэтай высокай пасадзе былі арабскага паходжання, а цяпер Патрыярхам стаў 55-гадовы італьянец.

 

Новы Патрыярх даволі вядомая на Святой Зямлі асоба.

26.10.2020

ЗАКЛІК да МАЛІТВЫ і ПОСТУДарагія ў Госпадзе Браты і Сёстры! 


Учорашні, нядзельны дзень (25.10.20) быў у грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях днём гарачай малітвы "за Богам сцеражоную краіну нашу БЕЛАРУСЬ і ўвесь беларускі народ, за стойкасць у веры, мужнасць у выпрабаваннях і вернасць свайму народу ўсіх нас". 


На вялікі жаль вечар прынёс "чарговую порцыю насілля і жорсткасці з боку «праваахоўнікаў», многіх брутальна затрымлівалі і кінулі за краты". Таму шматлікія вернікі вырашылі да НЯСПЫННАЙ МАЛІТВЫ дадаць і ПОСТ - кожны паводле сваёй магчымасці. Бласлаўляем гэтую духовую ініцыятыву і заахвочваем да салідарнай малітвы за затрыманых, пацярпелых, параненых…

Асуджаем дэманічны гвалт і молімся так сама "за тых, хто дае і выконвае злачынныя загады, дае несправядлівыя прысуды". 

 

Божы суд існуе для ўсіх! 

 

У салідарнай малітве - 

+архім. Сяргей (Гаек), Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі.

26.10.2020

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 25.10.20 11:00 паводле беларускага часу.

 

 

****
Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

24.10.2020

ЭЎХАРУСТЫЯ КРЫНІЦАЙ ДУХОВАЙ МОЦЫ Ў СКЛАДАНЫ ЧАСУ складаны час другой хвалі пандэміі Covid. Неабходна ўсім - святарам і вернікам - захаваць МАКСІМУМ санітарай дысцыпліны.

ТАМУ 

- 1) Карыстаемся маскамі і антысэптыкам. Дзе магчыма - правятрываем памяшканні, у якіх праходзіць малітва.

- 2) Захоўваем неабходныя сродкі "гігіену" пры св. Прычасці.  

- 3) Захоўваем па магчымасці сацыяльную дыстанцыю. 

- 4) Каб даць магчымасць удзелу ў нядзельнай Боскай Літургіі (св. Імшы) і не зграмаджаць надта шмат вернікаў на адной Службе - паводле рашэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі (ад 15.10.2020) рэкамендую ўвясці (там, дзе гэта патрэбна) Боскую Літургію ў суботу ўвечары як Літургію нядзельную (Missa prefestiva). 

(Як Апостальскі Візітатар прымаю гэтую пастаральную норму для парафій і супольнасцей БГКЦ). 

24.10.2020

Уладыка Дыянісій (Ляховіч) прызначаны экзархам для ўкраінцаў грэка-католікаў у ІталііУ суботу, 24 кастрычніка 2020 г., у Ватыкане паведамілі, што Святы Айцец Францішак спыніў мандат Апостальскага Адміністратара sede vacante Экзархата для ўкраінцаў католікаў візантыйскага абраду, якія пражываюць у Італіі, у асобе кардынала Анджэла Дэ Данаціса, вікарыя Яго Святасці для Рымскай дыяцэзіі. 

 

У той жа час паведамляецца, што Святы Айцец прызначыў Апостальскім Экзархам для ўкраінцаў католікаў візантыйскага абраду, якія пражываюць у Італіі, дастойнага Біскупа Дыянісія Ляховіча, ЧСВВ, былога дэлегата гэтай царкоўнай структуры, перанёсшы яго з тытулярнай сталіцы Эгнацыі.

23.10.2020

"Дазвольце Хрысту прамаўляць да чалавека"Пра значэнне сведчання св.  Яна Паўла ІІ для сучасных хрысціян нагадаў Святы Айцец Францішак 22.10.20 у сваім допісе ў Твітары ў дзень літургічнага ўспаміну свайго папярэдніка.

 

 + Папскі твіт мае наступны змест: "Святы #ЯнПавелII, па жыцці поўны энэргіі і захаплення таямніцай Бога, свету і чалавека, быў незвычайным дарам ад Госпада Царкве.  Памятайма пра яго веру: хай яна будзе прыкладам для перажывання нашага сведчання сёння».

 + У ранейшым допісе Францішак зацытаваў выразы свайго папярэдніка: «Сёння так часта чалавек не ведае, што нясе ў сабе, у глыбіні душы, у сэрцы ... Дык дазвольце Хрысту прамаўляць да чалавека.  Толькі Ён мае словы жыцця, словы жыцця вечнага".


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier