Пошук

Каляндар

 
нядзеля
СЬНЕЖНЯ
Нядзеля 29-я

Выбраны новы протаігумен Львоўскай правінцыі Айцоў-Рэдэмпарыстаў  


Выбраны новы протаігумен Львоўскай правінцыі Айцоў-Рэдэмпарыстаў28 лістапада 2010 году шляхам галасавання новым Протаігуменам Львоўскай правінцыі Айцоў-Рэдэмптарыстаў на наступныя чатыры гады быў абраны а. Ігар Каліснык.
На гэтай пасадзе ён заменіць а. Васіля Іваніва, які выконваў служэнне Протаігумена на працягу апошніх шасці гадоў.
У Львоўскай Правінцыі Рэдэмптарыстаў (ЧНА) на сённяшні дзень служыць а. Антон (Нікалаеў) і вучыцца бр. Зміцер (Чарнель), абодва – беларусы.

Мы вітаем а. Ігара з абраннем на служэнне Протаігумена Львоўскай Правінцыі Чыну Насвяцейшага Адкупіцеля.
Няхай Госпад Чалавекалюбец прынясе яму шмат моцы і радасці ў ягоным служэнні.

***

Айцец Ігар Каліснык нарадзіўся 26 сакавіка 1976 году ў г. Тэрнопалі. Пасля заканчэння сярэдняй школы, 19.08.1993 года ўступіў у супольнасць Львоўскай Правінцыі Рэдэмптарыстаў.
Багаслоўкія студыі атрымліваў у Кракаве, у Папскай Багаслоўскай Акадэміі (Польшча) ды ў Інсбрукскім універсітэце (Аўстрыя). У 1999 г. склаў вечныя манаскія шлюбы, а ў 2000 г. прыняў святарскія свячанні, пасля чаго працаваў пэўны час супрацоўнікам у парафіі св. Язафата (г. Львоў).

Напрацягу 2001-2006 гг. вывучаў філасофію ва ўніверсітэце ў Інсбруку (Аўстрыя), дзе атрымаў ступень магістра філасофіі. Пасля заканчэння навучання на працягу двух гадоў быў душпастырам для ўкраінцаў у Канадзе (Вініпег, Саскатун), дзе служыў разам з спаўбратамі Йорктанскай правінцыі Рэдэмптарыстаў.

У 2008 годзе абраны сябрам управы Львоўскай правінцыі ЧНА, а таксама прызначаны ігуменам супольнасці Рэдэмптарыстаў у г. Новаявараўску ды настаяцелем мясцовага храма.
Напрацягу гэтых гадоў зрабіў шматлікія місіі ды рэкалекцыі ў ЗША, Італіі, Канадзе, Украіне.
У 2009 годзе абраны дэлегатам ХХІV Генеральнай Капітулы Рэдэмптарыстаў у Рыме.

Валодае нямецкай, англійскай і польскай мовамі.

Мы вітаем а. Ігара з абраннем на служэнне Протаігумена Львоўскай Правінцыі Чыну Насвяцейшага Збаўцы. Няхай Госпад Чалавекалюбец прынясе яму шмат моцы і радасці ў ягоным служэнні.

Паводле http://www.cssr.lviv.ua/news/2010/20101130_2.html.

14.12.2010

Copyright 2008-2025 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.