Пошук

Каляндар

 
нядзеля
СЬНЕЖНЯ
Нядзеля 29-я

ТЭЗЭ-2010: 3-ае спатканне +ЗАДАННІ+ ПРЫЁМ + НЕ ЗАБЫЦЦА (інфармацыя для пілігрымаў)  


Трэцяе спатканне групы № BY17-22-83982 будзе у гэту суботу 11.12.2010 а 18-00 па адрасу г.Мінск, вул.Арджэнікідзэ, 6 (р-н метро
"Аўтазаводская").


Заданні да трэцяга спаткання

1. Патрэбныя 10 чалавек згодных аказваць дапамогу ў працоўных групах у самім Ратэрдаме. Гэта азначае, што ў іх будуць заданні на 2 гадзіны штодня (раздача ежы, уборка, падрыхтоўка малітвы, cкіроўванне людзей на грамадскі транспарт і г.д.).

2. Прапанова - LITVINAVA YULIYA, ZHARTUN VITALI, MURASHKA DZMITRY, LAPATO ILLIA, LUBINSKI IVAN, LUKASHEVICH YURY, FILIPAU MAKSIM, PIATSIN YURY - далучыцца да "ратэрдамскага" хору (у той парафіі, дзе вас прымуць), што пацягне ... да 2-х гадзінаў штодня. А - MURASHKA DZMITRY і PIATSIN YURY - падумаць над аздабленнем музінструментамі і прэзентацый Беларусі на Фэсце нацый у навагоднюю ноч.

3. Просьба паведаміць, хто можа мець там відэакамеру і будзе гатовы здымаць "семінары".

4. Праверце, калі ласка, ці сапраўдныя вашы прышчэпкі, асабліва ад коры, параціта, краснухі, коклюшу, а таксама слупняка і поліяміеліту. Калі вы нядаўна хварэлі\хварэеце, перш чым прыязджаць у Ратэрдам, калі ласка, пераканаецеся, не ці заразныя вы. Будзьце здаровымі - прыміце для гэтага ўсе намаганні! Не думайце захварэць!

5. Калі вы знайшлі рассяленне у Ратэрдаме самастойна (у сяброў, родных), неадкладна паведаміце мне іх адрас.

6. Сумеснае вандраванне — выдатная магчымасць падрыхтавацца да Сустрэчы: пазнаёміцца, маліцца, пазнаць пабольш аб Нідэрландах. Рыхтуем інфу
для іншых - вырашаем хто за што возьмецца!

7. падумайце, што вы возьмеце у падарунак для "сямьі";

8. як прадставіць Беларусь на Фэсце Нацый (спеў, танец, пантаміма, прэзентацыя і г.д.) - навучыце на 3-ім спатканні свёй ідэі іншых;

9. падрыхтуйце фільмы, прэзентацыі, гісторыя для іншых пілігрымаў Тэзэ - прынясіце іх у электронным варыянце;

10. пашукайце міні-карымат на чым сядзецть падчас агульнай малітвы Тэзэ (каб не застудзіць чаго і каб улазіла у пляцак) - дакладаем у каго няма і калі ён вырашыць гэтае пытанне (у мяне 10 шт. ё - для самых дысцыплінаваных);

11. пашукайце карымат з цёплым спальнікам - на усялякі выпадак - паведаміць мне у каго няма.

12. Развучыце, калі ласка, спевы Тэзэ, хто ня быў на 2-ім спатканні. У дапамогу - http://www.taize.fr/ru_article10331.html

Прыём (Ратэрдам)

На прыёме кожны пілігрым атрымае буклет-праграму Сустрэчы, картку ўдзельніка, карту горада і план як дабрацца да прыходу, дзе дадуць рассяленне. Захоўваеце ўсё гэта пры сабе на працягу ўсёй Сустрэчы.

Асноўны тэлефон Сустрэчы

Даведкі і тэрміновая інфармацыя падчас Сустрэчы: 0(031) 108 209 000.

Не забыцца (раздрукоўваем і ставім галачкі што ужо ёсць)

Бярыце з сабой як мага менш рэчаў - мы адпраўляемся ў паломніцтва.
У першы дзень Сустрэчы вам прыйдзецца пранесці свае рэчы доўгім шляхам. Не забудзьцеся наступнае:
- Пашпарт са ўсімі неабходнымі візамі і яго ксеракопію.
- Вазміце з сабой 2 падарунка, характэрных для вашай краіны: для польскіх семьяў, што прымуць нас на ноч з 26 на 27 снежня, і для
галандзкіх семьяў (магу прапанаваць хрысціянскія дыскі).
- Турыстычны дыванок і спальны мяшок, каб спаць на падлоге.
- Жалезныя кружку і лыжку.
- Цёплую адзежу (пальчаткі, шапку, шалік, шкарпэткі, зімовы
абутак\валёнкі, швэдар і цёплыя штаны). Можа быць вельмі халодна, а цэрквы не заўсёды абаграваюцца.
- Невялікі дыванок або падушку, каб сядзець на падлозе падчас сустрэч і малітваў.
- Радыё з слухаўкамі, каб слухаць пераклад, падчас малітваў.
- Перад ад'ездам (каму віза не рабілася мной) праверце, ці сапраўдная Ваша медыцынская страхоўка за
мяжой. Вазьміце з сабой усе неабходныя дакументы.
- Музычныя прылады…
- Фільмы на CD/DVD/USB , прэзентацыі - для сумеснага прагляду.
- Фотаапараты, відэакамеры.
- Неабходныя лекі і сродкі гігіены. Медыцынскі пункт падчас Сустрэчы будзе знаходзіцца ў Ahoy (Plaza).
- Біблію ці Новы запавет з Псальмамі.
- Невялікі (складны) ножык - неабавязкова.
- Грошы –ад 20 еўра – на кішэнныя выдаткі.
- Заплечнік, каб вам зручна было з ім хадзіць на спатканні.
- Торбачку для дакумантау і грошаў, нагрудную ці на пояс, каб нічага
не згубілі і не далі скрасьці іншым - неабавязкова.
- Мабільны з падзарадкай і роўмінгам - неабавязкова.

7.12.2010

Copyright 2008-2025 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.