Пошук
Нядзельнае казаньне
|
|
РАСТВО ХРЫСТОВА - Хрыстос нясе сапраўдны мір |
|
субота
СЬНЕЖНЯ |
Казаньні і гаміліі
Вербная нядзеля – Вялікі тыдзень Пакутаў Хрыстовых
“Хрыстовая гадзіна” Усе чатыры эвангелісты згода пераказалі адну ідэю, якая дазваляе нам заглянуць у самае сэрца хрысьціянства і ўбачыць, чым яно розьніцца ад усіх рэлігіяў і філязофіяў. Гэта ёсьць ідэя г. зв. «Хрыстовае гадзіны» — часіны, хвіліны ... Сьвяты Ян падае нам першы факт, якога сам быў сьведкам, калі Хрыстос на вясельлі ў Кане сказаў першы раз: «Яшчэ ня прышла мая гадзіна» (Ян. 2, 4). А сказаў гэта ў адказ на просьбу сваёй Маткі учыніць мэсыянскі цуд. I перамяніўшы ваду ў віно, Хрыстос, (а гэта было ўжо фігурай Эўхарыстыі) даў толькі прарочы знак. Затое ў Вялікі Чацьвер, як перадае той самы сьв. Ян, Хрыстос пачаў свою сьвятарскую малітву ад слоў: «Ойча, прышла гадзіна, услаў Сына Свайго, каб Сын Твой мог уславіць Цябе... (Ян 17, 1). I яшчэ Ян разказывае, як раз жыды шукалі, каб узяць Хрыста, але ніхто не ўсклаў на Яго рукі, «бо яшчэ ня прышла гадзіна Ягоная» (Ян 7, 30). Але, калі Юда прышоў да грамады апосталаў, Хрыстос сказаў: «Вось прыблізілася гадзіна і Сын Чалавечы выдаецца ў рукі грэшнікаў» (Матэй 26, 45). Пытаньне: Чаму Эвангельле так націскае на нейкую «гадзіну»? А таму, што гэта ёсьць факт, калі ў гэты наш сьвет уваходзіць у Асобе Хрыста іншы сьвет, Божае Валадарства! Гэта ёсьць сьвятая акцыя-дзейнасьць, Божая служба, сьвятая Літургія ў Вялікі Чацьвер. Дык толькі гэтым Хрыстос розьніцца ад усіх прафэсараў, заканадаўцаў і творцаў філязофіі. Бо Ягоная місія ня была толькі ў тым, каб навучыць чалавецтва некалькіх праўдаў аб Богу, аб сьвеце дый аб нас самых, хоць Ён і ў гэтым даў нам больш ад ўсіх мудрых настаўнікаў ці маралістаў. Але Ён прыйшоў, каб перамяніць і нас і сьвет пры помачы Божага дзеяньня, якога ніякі створаны розум ня мог ані прадбачыць ані нават уявіць. Бо, напрыклад, па сьмерці Сакрата людзі могуць ужо больш ведаць аб сьвеце, чым маглі да яго. Але пасьля Хрыстовае сьмерці перамянілася сама рэчаіснасьць ад пачатку да канца! Ня было такога народу ад часу, як людзі пачалі думаць, у якім ня было-б перакананьня, што людзі патрабуюць ратунку. I сьвятары ўсіх рэлігіяў абяцалі людзям помач з неба. А філязофы думалі, што чалавеку досыць, каб пазнаў свае хваробы, каб адразу й выздаравець. Аднак сумны канец чыста чалавечых рэлігіяў, як і няздольнасьць філязофіі споўніць свае прырачэньні, выявілі ілюзіі, на якіх яны апіраліся. Нашае зло — гэта ня ёсьць толькі памылка, якую можна паправіць, як думаў добры чалавек Плятон. Яно ёсьць фактам, перад якім дух аказываецца бяссільным. I ня толькі людзкі дух, але й ніякая іншая сіла гэтага сьвету, як паказалі паганскія рэлігіі, ня можа нічога зрабіць са злом, якое бярэ свой пачатак у іншым сьвеце. Зло ёсьць у самой душы ад пачатку дый пасьля зло спатыкаецца і перамагае дабро, бо існуе няволя, ў якую душа трапіла праз сваё засьляпеньне. А з гэтае няволі душу мог выкупіць толькі Нехта мацнейшы ад Князя гэтага сьвету. Адсюль мы бачым, як важная ёсьць тая «гадзіна», калі прыходзіць гэты Наймацнейшы. I гэтая «гадзіна» дзеліць усю чалавечую гісторыю дакладна на дзьве часткі: першая, калі паднявольнае чалавецтва служыць сіле варожай. Другая, калі чалавецтва вызваляецца і годзіцца з Богам! Дык што здарылася ў Вялікі Чацьвер? — у тую «гадзіну», аб якой Хрыстос казаў, што дзеля яе прыйшоў на гэты сьвет. I ўся Літургія гэтага дня паказвае нам на гэтую гадзіну, як на неспадзяваную калізію дзьвюх процілегласьцяў, бо Сам Хрыстос назваў гэтую сваю гадзіну, кажучы жыдам: «Цяпер вашая гадзіна і ўлада цемры» (Лука 22, 53). I Літургія гэтага дня ўспамінае здраду Юды, які прадаў Настаўніка і гэтым папхнуў Яго на сьмерць. I ўспамінае Лука, што Хрыстос, даючы паламаны хлеб і пралітае віно, сваім вучням, як Сваё Цела і Сваю Кроў, разьдзеленыя ў дабраахвотнай ахвяры, устанавіў Эўхарыстыю, як падарунак са свайго жыцьця, аддадзенага дабравольна за сваіх прыяцеляў. «I як настала гадзіна... ўзяўшы хлеб, аддаў хвалу, паламаў, даў ім, кажучы: Гэта ёсьць Цела Маё, што за вас выдаецца. Гэта тварыце на памятку маю. Таксама чару па вячэры: — Гэтая чара ёсьць Новы Запавет у Крыві Маей, што за вас праліваецца.» (Лука 22, 14—18). А на Хрыстовы крыж можна глядзець з двух бакоў, якія аднак узаемна дапаўняюцца і асьвятляюцца. З аднаго боку гэта было забойства, якога дапусьціліся людзі: найперш Юда Іскарыёт і жыдоўскія старшыні, а далей і ўвесь жыдоўскі народ. А пасьля і ўсе грэшныя людзі. А за гэтым усім тая «ўлада цемры», якая іх апанавала і пакіравала імі да такога вялізарнага злачынства! Калі-ж глянуць на крыж з другога боку, дык гэта была Хрыстовая ахвяра. 3 першага пункту ахвяра выглядае чыста вонкавай канечнасьцяй, якой Хрыстос ня мог абмінуць — і гэтак думалі жыды, калі блюзьнілі: «Калі Ён — Сын Божы, дык няхай зыйдзе з крыжа і паверым у Яго!» (Матэй 27, 42). Але з другога боку — гэта сувэрэнны і свабодны акт Хрыста, аб якім Ён Сам казаў: «Я аддаю жыцьцё сваё... Ніхто не бярэць яго ад Мяне, але Я Сам аддаю яго. Я маю ўладу аддаць яго... Я атрымаў гэтае разказаньне ад Айца Майго». (Ян 10, 17—18). I гэта абазначае Вячэра, на якой Хрыстос устанавіў Эўхарыстыю. З аднаго боку — перамога злога духа: «гадзіна Валадара цемры», а з другога боку — сувэрэнны акт Хрыста: «Гадзіна Сына Чалавечага». Супярэчнасьць тут толькі ўяўная, бо Хрыстовая ахвяра была змаганьнем на сьмерць з уладай Цемры, як умова каб пагадзіць людзей з Богам. Дык Хрыстос дапусьціў, каб тая ўлада Цемры накінулася на Яго, хоць Ён мог адным сваім словам адагнаць і перамагчы яе. Гэтак трэба разумець словы сьв. Паўла: каб тая улада распазнала «у Хрысьце Госпада славы, дык яна ніколі Яго ня ўкрыжавала-б. Як сказаў Хрыстос Пілату« «Ты ня меў-бы ніякае ўлады, каб табе ня было дадзена з вышы» (Ян 19, 11). Каб ворагі ў ненавісьці ня былі засьлепленыя і каб ведалі, што робяць, дык нізашто не скарысталі-б з сваей моцы і з магчымасьці. Яны цавінны былі-б убачыць, якой падманлівай была іхняя перамога. Сьмерць і жыцьцё спаткаліся ў змаганьні: Валадар жыцьця, памёршы, жыве; а ворагі, забіўшы яго, муселі загінуць і згубілі свой народ. I тут мы знаходзім выясьненьне таго цяжка зразумелага факту, што ў пасхальнай Літургіі крыж ня ёсьць знакам паразы, але перамогі Хрыстовае. Як гаворыць сьв. Павал: «Я ня буду хваліцца, хіба адно крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста.» (Гал. 6, 14). Ня інакш глядзеў на свой крыж і Сам Хрыстос, калі казаў у сваей сьвятарскай малітве: «Ойча, прышла гадзіна, услаў Сына Свайго, каб Сын Твой мог уславіць Цябе» (Ян 17, 1). Гэтай славай Хрыста і быў крыж. I для першых хрысьціянаў крыж быў неразлучны ад Узьнясеньня да неба, якое было ня ўзнагародай за крыж, але вынікам і дапаўненьнем, так што яны ўваскросшага Хрыста часам малявалі на крыжы. Цяжка было-б у гэта паверыць, калі аддзяляць Вялікі Чацьвер ад Вялікае Пятніцы. У Вялікую Пятніцу дзеюць мучыцелі, а Хрыстос толькі церпіць. Але ў Вялікі Чацьвер мы бачым ня толькі Юду, але і Хрыста, які Сам ахвяруе Сябе дабравольна на жэртву за людзей. У тую гадзіну, калі Хрыстос пад знакам Эўхарыстыі выступіў як чэмпіён чалавецтва ў змаганьні са злым духам. А для нас гэта ня ёсьць толькі ўспамін гістарычнага факту, але рэальнае перажываньне, якое і нам дае магчымасьць прыймаць удзел у Хрыстовым змаганьні. Пачаўшы свою барадзьбу пад знакам Эўхарыстыі, Хрыстос даў людзям Тайну-Сакрамант, які адтварае для іх гэтую тайну і ўстанаўляе ўвесь парадак таінстваў. Бо ўсе таінствы ўжо заложаны ў Эўхарыстыі таму, што ў ёй ёсьць крыжовая сьмерць Збавіцеля; а таінствы — гэта толькі розныя аспэкты ейных вынікаў, якія Хрыстос асягнуў для нас. Так уся хрысьціянская Літургія ёсьць паўтарэньнем Хрыстовай містэрыі, у якой Ісус Хрыстос церпіць, паміраў і ўваскрасае, каб адабраць дэману ўладу над людзьмі, і пагадзіць іх з Нябесным Айцом. Тайная Вячэра мела падвойны вынік: яна была аднаразовай і апошняй Вячэрай Хрыста з Апосталамі і адбылася толькі раз на заўсёды. Але яна была яшчэ пры гэтым рытуальнай цэрэмоніяй, якая ўсьцяж паўтараецца. I ўся тайна ёсьць у тым, што гэтыя два вынікі злучаны з сабой неразьдзельна ў аднэй толькі акцыі, якой ёсьць рытуальнае паўтараньне таго, што адбылося на Апошняй Вячэры. Ад тае пары над усёй гісторыяй чалавецтва будзе панаваць той факт збаўленьня, якім была дабравольная сьмерць Бога, што стаўся чалавекам. А з гэтае сьмерці нарадзілася «новае стварэньне», якое праз крыж, аднойчы пастаўлены на сьвеце, патрапіць ужо абнавіць усе рэчы і падзеі. Хрыстос сказаў на Апошняй Вячэры: «Гэта ёсьць маё цела, якое за вас даецца» і «гэта ёсьць мая кроў, якая за вас праліваецца». Калі яны ўбачылі ў сьвятле таго Духа, які адчыняе вочы сьляпым сэрцам тое, чаго тады яшчэ не разумелі, яны прызналі пад відам хлеба і пад чарай, якую перадавалі з рук у рукі, крыж, якога перад тым ня бачылі, а які быў ужо ім блізкім. I ў крыжы яны адкрылі Божую інтэрвэнцыю, якая пяруном перасекла ўздоўж усяго гарызонту чалавечае жыцьцё, безнадзейна зьняволенае грэхам і сьмерцяй. «Хрыстос, уваскросшы, ужо не памірае», піша ў лістах сьв. Павал. А ў Пасланьні да Жыдоў разьвівае такую ідэю: «Хрыстос зьявіўся не на тое, каб Сябе ахвяравапь шмат разоў, як гэта рабіў Архірэй, які штогод уваходзіў з казьлінай і з цялячай крывёю ў сьвятое месца. Але Хрыстос раз увайшоў са сваею крывёю ў неба, каб адтуль прыпамінаць нам вечную актуальнасьць свайго крыжа. I ратуе нас не паўтараньне обраду, а наш удзел у ахвяры Самога Хрыста. Ён не звальняе нас ад абавязку рабіць тое, што за нас учыніў. Не звальняе нас ад маральнага намаганьня, каб скінуць няволю грахоў, памёрці для Яго і каб жыць жыцьцём Уваскросшага! На гэтым можна было-б і закончыць гэтыя разважаньні. Але нам трэба парушыць справу збаўленьня-ратунку ў такім аспэкце, які сучаснаму чалавеку зразумець ня лёгка. А з нашых разважаньняў вынікае, што галоўным аспэктам Хрыстовага ўчынку, які кожная Пасха загадвае аднаўляць, ёсьць барадзьба, што сьв. Павал так дакладна сфармулаваў: «(Хрыстос) Скасаваўшы рукапісы пастановаў на нас, што былі супроці нас, Ён адхінуў іх, прыбіўшы да крыжа. Разброіўшы княствы і ўладу, выставіў іх прынародна на паказ, перамогшы іх Сабою» (Калёс, 2, 24—15), Дзеля таго, што злы дух запанаваў подступам над чалавекам, а праз чалавека і над сьветам, Хрыстос прышоў, каб здабыць ад пекла ўладу, паламаўшы ягоную зброю, значыць, грэх і сьмерць, і гэтак устанавіць нанова над усім стварэньнем Божае Валадарства. Хрысто.с перамог грэх, трымаючыся стойка супраць дэмана й ягоных спакусаў аж да сьмерці на крыжы, да якога прыбіла Хрыста пякельная сіла. А перамог сьмерць, устаючы з гробу, дзе пабожныя жанчаны, яшчэ маніліся Яго памазаць алейкамі. Дык вось гэты спосаб прадстаўленьня Хрыстовай справы выдаецца дзіўным многім з сучасных людзей. Роля вызначаная дэману, каб паказаць ягоную ўладу над сьветам, шмат каму не падабаецца. Многія хрысьціяне адыходзяць ад Царквы, бо забываюцца, што трэба верыць у Бога, каб Яму служыць, а каб служыць чарту, дык трэба ня верыць у яго. На гэтым злы дух і выігрывае. На шчасьце царкоўная Літургія ясна выказвае, якой была вера і жывая практыка Царвы. Хрыстос быў, ёсьць і заўсёды будзе пераможцам сьмерці таму, што Ён ёсьць пераможцам пекла — рэальнага, а не фантастычнага. I Літургія не дазваляе нам бачыць у крыжы прыладу кары, што выклікае спачуваньне нявіннаму Хрысту. Бо Хрыстовы крыж — гэта зброя непераможная ў тым змаганьні, як кажа сьв. Павал: «Нашая бітва ня з крывёю і з целам, але супраць княстваў і ўладаў дый супраць паноў сусьветнай цемры, супраць духаў злосьці ў паднябесных прасторах» (Эфэс. 6, 12). Калі падумаць, хто і з кім змагаецца, дык стане ясным, што гэта не абыякое змаганьне! Зброя якая паканае ворага — гэта крыж і гэта значыць паслухмянасьць — без адмовы служыць. I гэта значыць — вынішчыць у сабе эгаізм праз любоў, якая забываецца аб сабе. I сутнасьць хрысьціянства ў тым, што трэба ўсьцяж змагацца! Бо й гэта вызначае Сам Хрыстос: «Хто не са Мною, той супраць Мяне і хто ня зьбірае са Мною, той рассыпае». (Матэй 12-30). А Хрыстовае змаганьне — гэта змаганьне чалавека з самым сабой і з дэманам у Духу Хрыстовым, Які дае помач на змаганьне з пеклам, каб чалавек мог перамагчы зло. Пэўна, што ў гэтым замаганьні людзі падзеляцца адны супраць другіх: «Я ня прынёс мір, але меч», казаў Хрыстос. Бо чорт змагаецца пры помачы сваіх нявольнікаў, як гэта мы бачым на прыкладзе Самога Хрыста. I тыя, якіх Хрыстос вызваліў, будуць вызваляць іншых, што япічэ астаюцца ў няволі дэмана — грахох. ваюючы Хрыстовай зброяй, крыжам. Сіла, якую чорт асягнуўнад людзьмі, была такая вялікая, што толькі крыж мог яе перамагчы! I мала хто з хрысьціянаў ведае, што Царква плача ў Вялікім Тыдні, шкадуючы не Самога Хрыста, але ягоных забойцаў, якімі ёсьць усе грэшнікі, нявольнікі пекла. Бо і Хрыстос казаў: «Дочкі ерусалімскія, не плачце нада Мною, але плачце па самых сабе і па дзецях сваіх» (Лука 23, 28), Бо крыж для Хрыста ня быў паражэньнем, але быў перамогай, якую Ён ня толькі прадбачыў, але дабраахвотна выбраў. Хто ня ведае пра гэта, той наагул не разумее Хрыста і ягонага крыжа, бо крыж выганяе дэмана з ягонага валадарства. “БОЖЫМ ШЛЯХАМ”, год XX, № 4 (132) Аўтар - а. Тамаш Падзява |
|
9.04.2022
|






Сёньняшняе чытаньне:
