Пошук

Каляндар

 

ЖЫРОВІЦКАЯ ЗАСТУПНІЦА – МАЦІ ЕДНАСЬЦІ  


ЖЫРОВІЦКАЯ ЗАСТУПНІЦА – МАЦІ ЕДНАСЬЦІГрэка-каталіцкі “Царкоўны каляндар 2010”

1 судзеня 2010 г., у капліцы Душпастырскага цэнтра нашай Парафіі Праведнага Язэпа прайшла прэзэнтацыя грэка-каталіцкага “Царкоўнага каляндара” на новы 2010 год..
ЖЫРОВІЦКАЯ ЗАСТУПНІЦА – МАЦІ ЕДНАСЬЦІПасьля Боскай Літургіі протапрэзьбітар Цэнтральна-заходняга дэканата а. Яўген Усошын прадставіў тытул, тэму і зьмест новага каляндара.
У гэтым годзе каляндар мае тытул “Жыровіцкая Заступніца – Маці Еднасьці” і прысьвячаны ён 280-тым угодкам каранаваньня папскімі каронамі Жыровіцкай Іконы Багародзіцы. Таму ў ім зьмешчаныя розныя спіскі Жыровіцкай Іконы і фрагменты Акафісту, які чытаецца перад гэтай Іконай а прыпеў якога гучыць: “Радуйся, ласкавая Ўладарка нашая і міласэрная Заступніца!”

ЖЫРОВІЦКАЯ ЗАСТУПНІЦА – МАЦІ ЕДНАСЬЦІЗгодна з шматгадовай традыцыяй царкоўных каляндароў выдаваных для грэка-каталіцкіх парафіяў у Беларусі ў календаруюме на кожны дзень, акрамя імёнаў сьвятых, пададзены біблійныя чытаньні на Літургіі. На кожны месяц прапануецца цытата з навучаньня Папы Бенядыкта XVI адносна Багародзіцы.

ЖЫРОВІЦКАЯ ЗАСТУПНІЦА – МАЦІ ЕДНАСЬЦІКаляндар выдадзены на замову грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах.
Яго можна атрымаць за ахвяраваньне ў грэка-каталіцкіх парафіях нашай Царквы.

У выпадку немагчымасьці знайсьці каляндар, просім зьвяртацца за дапамогай на наш адрас:
svjazep@gmail.com

* * *

280 гадоў таму, 19 (8) верасьня 1730 г., адбылася каранацыя Жыровіцкай Іконы Багародзіцы папскімі каронамі. Папам Рымскім быў тады Клімент XII (12 VII 1730 – 6 II 1740). Але рашэньне «ўзлажыць на галаву Богадзіцяці Ісуса і Багародзіцы Дзевы ў г. Жыровіцах у царкве айцоў ордэна сьв. Васіля, Кіеўскага дыяцэза, залатыя кароны» было прынята яшчэ ў 1726 годзе (А. Соніч), у час пантыфікату Папы Бенядыкта ХІII (29 V 1724 – 21 II 1730).
Уніяцкі мітрапаліт Леў Кішка планаваў правесьці каранацыю Жыровіцкай Іконы ў 1728 годзе, але па прычыне складаных тагачасных абставінаў гэта стала магчымым толькі ў 1730 годзе. У сьвята Нараджэньня Багародзіцы – 19 верасьня таго ж году, Кіеўскі ўніяцкі мітрапаліт Апанас Шаптыцкі (які меў рэзідэнцыю ў Вялікім Княстве Літоўскім), у прысутнасьці Пасланьніка Папы, уніяцкіх біскупаў Уладзімірскага і Берасьцейскага Тэафіла (Гадэбскага) ды Пінскага і Тураўскага Юрыя (Булгака) зьдзейсьніў урачысты акт каранацыі.

Гэта была першая каранацыя папскімі каронамі абраза Маці Божай, што праходзіла на тэрыторыі сучаснай Беларусі (другой была каранацыя абраза Маці Божай у Бялынічах у 1761 годзе; у Вялікім Княстве Літоўскім раней быў каранаваны абраз у Троках у 1718 годзе а ў Польскай Кароне Яснагорскі Абраз Багародзіцы ў Чэнстахове быў каранаваны ў 1717 годзе).

Ад моманту каранацыі Жыровіцкая Ікона Багародзіцы стала галоўнай уніяцкай сьвятыняй на Беларускіх Землях.

На працягу стагоддзяў перад гэтай Іконай маліліся грэка-католікі (уніяты), рыма-католікі, праваслаўныя. Пілігрымы прыбывалі і прыбываюць з розных рэгіёнаў Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны, Расеі. Жыровіцкая Заступніца стала сапраўды Маці Еднасьці хрысьціянаў.

2.01.2010

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.