25 чэрвеня 1652 года Жыровіцы атрымалі магдэбурскае права
Гэты прывілей дараваў кароль і вялікі князь Ян Казімір.
Жыровіцы сталі буйным гандлёвым цэнтрам, які карыстаўся ўласным гербам: «у блакітным полі выява двух мужчынскіх постацей — правая стаіць на каленях, левая трымае ў працягнутых руках кнігу». Верагодна, што на гербе адлюстраваны Ян Мялешка і св. Язафат Кунцэвіч.
Шляхціч Рыгор Трызна, маршалак слонімскі, пазнаёміў ігумена Быценскага манастыра Язафата Кунцэвіча са сваім праваслаўным суседам Янам Мялешкам, смаленскім кашталянам. Пад уплывам св. Язафата Ян Мялешка прыняў Унію і падараваў манахам Жыровічы, дзе была царква з цудатворнай іконай Багародзіцы.
Шляхціч Ян Мялешка разам з жонкай Ганнай з Фурсаў збудавалі ў Жыровічах манастыр і 29 кастрычніка 1613 годзе ўрачыста перадалі яго манахам на чале з Язафатам Кунцэвічам. Язафат Кунцэвіч стаў першым ігуменам Жыровіцкага манастыра.
Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі"
|